Эрнест Хемингуэй - Стары чалавек і мора

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнест Хемингуэй - Стары чалавек і мора» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стары чалавек і мора: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стары чалавек і мора»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стары чалавек і мора — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стары чалавек і мора», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Эрнэст Хэмінгуэй

Стары чалавек і мора

Гэта быў стары чалавек, які адзін у лодцы лавіў рыбу ў Гальфстрыме, і мінула ўжо восемдзесят чатыры дні, як ён не выцягнуў аніводнае. Першыя сорак дзён з ім быў хлопчык. Аднак пасля сарака дзён без улову хлопчыкавы бацькі сказалі сыну, што стары чалавек стаўся канчаткова і незваротна salao — гэта значыць, такі, якому ўжо ніколі не пашанцуе, і хлопчык мусіў пайсці ў мора з іншым рыбаком, які злавіў тры добрыя рыбіны першага ж тыдня. Хлопчыку было балюча бачыць, як стары чалавек штодня прыплываў з пустой лодкай, і ён заўжды спускаўся да мора, дапамагчы яму несці зматаныя шнуры альбо бусак, гарпун і ветразь, абкручаны вакол мачты. Ветразь быў залатаны (на гэта пайшлі мяхі з-пад мукі), звінуты, ветразь выглядаў сцягам вечнай паразы.

Стары чалавек быў худы і змардаваны, з глыбокімі маршчынамі на патыліцы. На ягоных шчоках збягалі ўніз карычневыя плямы няшкоднага скурнага захворвання, што ўзнікае ад сонечнага адлюстравання ў трапічным моры. Рукі яго, што цягнулі шнуры з цяжкімі рыбамі, былі прарэзаны глыбокімі шрамамі. Але ніводны з іх не быў свежы, яны нагадвалі старыя распоквіны ў пустыні, якая некалі была морам.

Усё ў яго было старое, апроч вачэй колеру мора, вясёлых і непераможных.

— Сант'яга, — сказаў яму хлопчык, калі яны, ўцягнуўшы лодку, караскаліся на бераг. — Я мог бы пайсці з табой зноў. Мы зарабілі трохі грошай.

Стары чалавек навучыў хлопчыка рыбачыць, і хлопчык любіў яго.

— Не, — адказаў стары чалавек. — Ты трапіў на шчаслівую лодку. Заставайся тамака.

— Але ж згадай, як ты восемдзесят сем дзён быў без рыбы, а потым мы лавілі вялізныя рыбіны кожнага дня тры тыдні запар.

— Памятаю, — сказаў стары чалавек. — Я ведаю, ты пакінуў мяне не таму, што сумняваўся.

— Мой бацька прымусіў мяне пайсці ад цябе. Я ж малы і павінен слухацца яго.

— Ведаю, — сказаў стары чалавек. — Гэта зусім нармальна.

— Ён не надта верыць у тваю ўдачу.

— Так, — пагадзіўся стары чалавек. — Але мы не страцілі веры. Ці ж не праўда?

— Вядома, — сказаў хлопчык. — Я хацеў бы пачаставаць цябе півам на «Тэрасе» [1] Назва страўні (тут і далей заўвагі перакладніка). , а потым мы ўзялі б ежу дадому.

— Чаму ж не, — адказаў стары чалавек. — Паміж намі, рыбакамі, усё проста.

Яны ўселіся на «Тэрасе», багата хто з рыбакоў пакепліваў са старога чалавека, але ён не злаваўся. А рыбакам сталага веку было сумна бачыць яго, але яны не паказвалі гэтага і ветліва гутарылі пра плынь і глыбіні, дзе яны цягнулі за сабой лёскі, пра ўстойлівае добрае надвор'е і пра тое, што яны бачылі. Рыбакі, якім у гэты дзень пашанцавала, прыплылі ўжо, растрыбушылі сваіх марлінаў і занеслі іх, пакладзеных на ўсю даўжыню ўпоперак дзвюх дошак (ля кожнага канца пахістваліся па два чалавекі), у рыбарню, дзе рыбіны чакалі, пакуль рэфрыжэратары адвязуць іх на рынак у Гавану. Тыя, хто злавіў акул, занеслі іх на акулаву фабрыку, на другі бок бухты, дзе яны павіслі на блоках пасля таго, як з іх дасталі печань, адрэзалі плаўнікі, злупілі шкуры і нарэзалі мяса на доўгія, вузкія кавалкі для засолкі.

Вецер з усходу падзьмуў быў над гаванню і прынёс аж сюды пах з акулавай фабрыкі, але толькі слабое падабенства таго смуроду, бо вецер зноў павярнуў на поўнач, а потым аціх зусім, і на «Тэрасе» было прыемна і сонечна.

— Сант'яга, — вымавіў хлопчык.

— Слухаю цябе, — абазваўся стары чалавек. Ён трымаў у руцэ шклянку і думаў пра далёкае мінулае.

— Ці магу я пайсці ў мора і налавіць табе сардзін на заўтра?

— Не. Ідзі гуляй у бейсбол. Я пакуль што магу веславаць, а Раджэліа будзе закідваць сетку.

— Мне ахвота пайсці. Калі я не магу лавіць рыбу з табою, дык я хацеў бы дапамагчы табе як-небудзь інакш.

— Ты паставіў мне піва, — сказаў стары чалавек, — ты ўжо мужчына.

— Колькі гадоў было мне, калі ты ўпершыню ўзяў мяне на лодку?

— Пяць, і ты ледзь застаўся жывы, калі я ўцягнуў занадта наравістую рыбу, і тая магла ўшчэнт разбіць лодку. Ці памятаеш ты?

— Я памятаю, як пляскала і грукала хвастом рыбіна і як трэснула, зламаўшыся, лаўка, і стук дубінкі. Памятаю, як ты шпурнуў мяне на нос, дзе ляжалі мокрыя зматаныя шнуры, і ўся лодка дрыжала, а ты бамберыў рыбіну, і гук быў такі, як быццам ты ссякаў дрэва, а навакол мяне быў салодкі пах крыві.

— Ты сапраўды памятаеш, ці я табе гэта расказваў?

— Я памятаю ўсё з таго самага часу, як мы ўпершыню разам пайшлі ў мора.

Стары чалавек зірнуў на яго абпаленымі сонцам, поўнымі даверу і любасці вачыма.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стары чалавек і мора»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стары чалавек і мора» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стары чалавек і мора»

Обсуждение, отзывы о книге «Стары чалавек і мора» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x