Эрнест Хемингуэй - Стары чалавек і мора

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнест Хемингуэй - Стары чалавек і мора» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Стары чалавек і мора: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Стары чалавек і мора»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стары чалавек і мора — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Стары чалавек і мора», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але не забудзься пра сон, — падумаў ён. — Трэба сябе змусіць, а пасля прыдумай штосьці простае і пэўнае наконт шнуроў. Ідзі назад і прыгатуй дэльфіна. Гэта занадта небяспечна: прыстасоўваць вёслы для тармажэння, калі ты павінен спаць».

— Я мог бы абысціся без сну, — сказаў ён сабе. — Але гэта было б задужа небяспечна.

Ён рачкі стаў прабірацца назад на карму, намагаючыся не таргануць шнуром, які трымаў марлін. «Мажліва, яго самога зморвае сон, — падумаў стары чалавек. Але я не хачу, каб ён адпачываў. Ён павінен цягнуць, пакуль не зойдзецца».

Зноў апынуўшыся на карме, стары чалавек павярнуўся гэтак, што адна яго левая рука вытрымлівала цяпер тое, што раней плечы, і правай рукой дастаў нож з похвы. Зоры зараз свяцілі зырка, ён выразна бачыў дэльфіна і ўсадзіў лязо нажа ў ягоную галаву, а пасля выцягнуў дэльфіна з-пад кармы. Прыціснуўшы адной нагой рыбу, не марудзячы, ён разрэзаў яе ад задняга праходу аж да кончыка ніжняй сківіцы. Потым адклаў нож і трыбушыў рыбу правай рукой, дачыста выбіраючы вантробы і вырываючы шчэлепы. Ён адчуў, што трымае ў руках цяжкі і слізкі страўнік, і расцяў яго. Унутры былі дзве лятучыя рыбы, свежыя і цвёрдыя. Ён паклаў іх побачкі, а трыбухі ды шчэлепы кінуў за карму. Яны патаналі, пакідаючы ў вадзе святлісты след. Рыба была халодная, струплявата-шэра-белая ў зорным святле, і стары чалавек аблупіў адзін бок, прытрымліваючы правай нагой рыбіну галаву. Пасля перавярнуў рыбу і зняў скуру з другога боку, ды адрэзаў мяса з абодвух: ад галавы ажно да хваста.

Ён кінуў шкілет за борт і паглядзеў, ці хоць трохі не закруціцца вада. Але ўбачыў толькі святло, запаленае яго павольным апусканнем. Тады ён павярнуўся і ўладкаваў дзвюх лятучых рыб усярэдзіне двух рыбных філе, а пасля, паклаўшы нож назад у похву, памалу дабіраўся назад на нос. Яго спіна была сагнутая ад цяжару шнура ўпоперак яе, а ў правай руцэ ён нёс рыбу.

Там, на носе, ён расклаў на дне лодкі два рыбных філе і побач — лятучых рыб. Тады перасунуў шнур на плячах на новае месца і зноўку трымаў левай рукой, упіраючыся ў планшыр. Пасля ён перагнуўся цераз борт і памыў лятучую рыбу ў вадзе, назіраючы, з якой хуткасцю вада абцякае руку. Ягоная рука свяцілася, ён жа чысціў рыбу. Струмень быў не гэткі моцны, і калі ён выціраў рабро далоні аб дошкі, часцінкі фосфару павольна плылі да кармы.

— Ён стомлены або адпачывае, — сказаў стары чалавек. — А зараз я мушу спажыць пасілак з гэтага дэльфіна, перадыхнуць і трошкі паспаць.

Пад зорамі ўсё больш і больш халоднай начы стары чалавек з'еў палавінку рыбнага філе і лятучую рыбу (папярэдне ён растрыбушыў яе і адрэзаў ёй галаву).

— Якая выдатная ежа — вараны або смажаны дэльфін, — сказаў ён. — І які ён агідны сыры. Я ніколі болей не выйду ў лодцы, не ўзяўшы лаймаў або солі.

«Калі б у мяне былі мазгі, я ўвесь дзень плюхаў бы ваду на нос чаўна, і, высыхаючы, яна б ператварылася ў соль, — падумаў ён. — Але ж я зачапіў на кручок дэльфіна амаль на заходзе сонца. І ўсё ж слабавата рыхтаваўся. Аднак я грунтоўна ўсё перажаваў, і на ваніты не цягне».

Неба зацягвалася хмарамі, што плылі на ўсход, і адна за адной зоркі, якія ён ведаў, знікалі. Здавалася, што ён завітае ў вялізны каньён хмар. Вецер сціх.

— Тут будзе кепскае надвор'е праз тры ці чатыры дні, — сказаў ён. — Але не сёння ўночы і не заўтра. Шыкуйся зараз да свайго сну, старэча, пакуль рыба паводзіць сябе спакойна.

Учэпіста трымаючы шнур у правай руцэ, ён прыціснуў яе клубом, налёгшы ўсёй сваёй вагой на борт носа. Пасля ён спусціў шнур на плячах трохі ніжэй і ўхапіўся за яго левай рукой.

«Мая правая рука можа трымаць яго датуль, пакуль ён прыціснуты, — падумаў стары чалавек. — Калі шнур аслабне ў сне, левая абудзіць мяне, як той пачне выпаўзаць. Цяжкавата будзе правай руцэ. Але ён звычны да пакаранняў [34] Стары чалавек, персаніфікуючы і сваю правую руку, ужывае ў стасунку да яе мужчынскі род. . Нават калі я пасплю хвілін дваццаць або паўгадзіны, будзе няблага».

Так ён ляжаў, заціскаючы сабою, усім целам сваім шнур, перакладаючы ўсю сваю вагу на правую руку, і ўрэшце заснуў.

Стары чалавек сніў не ільвоў, а вялізны касяк марскіх свіней, што расцягнуўся на восем ці дзесяць міляў, і гэта было ў час іхняга спароўвання, і яны скакалі высока ў паветра ды вярталіся ў тую ж яму, якую яны, скачучы, утваралі ў вадзе.

Потым яму снілася, што ён у вёсцы на сваім ложку, і што дзьме «паўночнік» [35] Моцны паўночны вецер. , яму дужа сцюдзёна, а левая рука здранцвела, бо галава ягоная спачывае на ёй замест падушкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Стары чалавек і мора»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Стары чалавек і мора» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Стары чалавек і мора»

Обсуждение, отзывы о книге «Стары чалавек і мора» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x