Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна ўзяла флакон і ціха спытала:

— Колькі каштуе?

— Тры маркі,— адказаў ён і пабялеў ад страху: гэтая пакупка была звыш усякага чакання, яна была мяжой яго надзей.

Ён ўздыхнуў, калі Нэла выбрала яшчэ што-кольвечы, зноў тую ж прыгажуню, толькі гэтым разам прыгажуня мыла рукі ў фарфоравым тазіку. Ружовыя маленькія пальчыкі, што прывыклі да ласкі, песціліся ў неверагоднай колькасці найпразрыстай вады, на абгортцы мыла ўздымаўся асляпляльны бюст прыгажуні, праз расчыненае акно быў бачны садзік на фраганараў густ.

— А за гэта колькі? — спытала Нэла і ўзяла кавалак мыла.

— Адну марку, — адказаў ён, і твар яго зрабіўся амаль злым ад таго, што надзеі здзяйсняліся, плён якіх ён спажыве праз два тыдні, ад перапоўненасці шчасцем, якому ён радаваўся з пачуццём недаверу, з трывожным прадчуваннем, што дабром гэта не скончыцца.

— Значыцца, усяго чатыры маркі,— сказала яна, і ён з палёгкай кіўнуў галавой.

Яна дала яму чатыры маркі — чатыры срэбраныя манеты, і паклала на крышку чамадана тры цыгарэты.

Ад нечаканасці ён нават не рашыўся падзякаваць. Ён толькі ўтаропіўся на яе і атрымаў у дадатак усмешку, якая не каштавала ні грошай, ні намаганняў. Усмешка падзейнічала імгненна — сляпая страсць, дзікае жаданне авалодаць прыгажосцю, якую ён сустракаў да гэтай пары толькі на мыльных абгортках, прыгажосцю, якую можна ўбачыць толькі на экране, і гэтая ўсёсакрушальная ўсмешка ў цемры пярэдняй. Нэла спалохалася і ціхенька зачыніла дзверы.

— Альберт, — крыкнула яна, — Альберт, хадзі ж, я зараз пайду.

— Добра, — адазваўся ён, — іду.

Яна пайшла ў свой пакой, пакінуўшы дзверы адчыненымі. Альберт прыйшоў да яе ўжо гатовы да выхаду з дому: у кішэні — газета, у руцэ — ключ ад машыны, у роце — люлька.

— Ну што? — спытаў ён, спыняючыся ў дзвярах.

— Ды зайдзі ж, — сказала яна, — ці ты не маеш часу?

— Лішняга няма, — сказаў ён, але ўсё ж увайшоў, не зачыняючы дзвярэй, і апусціўся на краёчак крэсла. — Ты ад’язджаеш?

— Так.

— Надоўга?

— Не ведаю, магчыма, заўтра вярнуся. Я на семінар.

— Пра што семінар? Хто там будзе?

— Будуць даклады «Літаратура і грамадства», «Літаратура і царква», — сказала яна.

— Ну што ж, няблага, — сказаў ён.

— Павінна ж я зрэшты хоць нешта рабіць. Лепш за ўсё мне б, канешне, уладкавацца на работу.

«Зноў за сваё», — падумаў ён, а ўголас сказаў:

— Канешне, табе трэба нейкі занятак, але ўладкоўвацца на работу проста не мае для цябе ніякага сэнсу. Большасць людзей працуе па простай прычыне — ім трэба карміць сям’ю, плаціць за кватэру і ўсялякае іншае. Мець занятак — гэта не тое што працаваць, а заняткаў табе пры жаданні хапіла б на цэлы дзень.

— Так, я ведаю, — уздыхнула яна, — дзіця, — і загаварыла ў тоне патэра Віліброрда: — «Выхоўваць дзіця, і працягваць справу свайго мужа, і захоўваць яго творы».

— Менавіта, — сказаў ён, — так і зрабі, перарый усю гэтую скрыню, дастань пісьмы Віліброрда, пісьмы Шурбігеля і падлічы, колькі разоў яны там ухваляюць фюрэра, — вось табе і будзе цудоўны занятак.

— Хопіць! — кінула Нэла, стоячы каля акна. — Няўжо я павінна ўсё жыццё сцерагчы трыццаць сем вершаў? З хлопчыкам ты спраўляешся значна лепш за мяне, а замуж я больш не збіраюся. Я не жадаю строіць з сябе ўсмешлівую матулю з вокладкі ілюстраванага часопіса. Я больш не жадаю быць нічыёй жонкай — такога, як Рай, мне ўжо больш ніколі не сустрэць, і самога Рая таксама не вярнуць. Яго забілі, я стала ўдавой — за…юрэра…ерманію і…арод, — і яна здражніла рэха, што ішло ад сценаў капэлы, рэха, поўнае хлусні і пагроз, таннага семінарскага пафасу. — Ты думаеш, мне і на самай справе прыемна ездзіць на семінары з усялякімі ідыётамі?

— Тады не ездзі,— сказаў ён. — Я разбагацеў, уласна кажучы, за адну ноч. — Ён слаба ўсміхнуўся, думаючы пра знойдзены карабок з замалёўкамі.— Мы наладзім сабе выдатны суботні адпачынак разам з хлопчыкам, а ты можаш памалоць языком з Вілем пра кіно. А калі ты захочаш, — і яна зірнула на яго таму, што голас у яго нечакана змяніўся, — калі захочаш! мы паедзем яшчэ далей.

— Удваіх?

— Не, з хлопчыкам, — адказаў ён, — а калі ты не супраць, то з абодвума — прыхопім сябра Марціна, калі яму захочацца.

— А чаму не ўдваіх, дзеля чаго разыгрываць шчаслівае сямейства, калі шчасце — гэта суцэльная мана: усмешлівы бацька, усмешлівы сын, усмешлівая маці?

— Нельга, — сказаў ён, — будзь жа разумнай. Для хлопчыка гэта будзе проста жахліва, гэта будзе апошняй кропляй, а яшчэ горш — для яго таварыша. Я нічога не магу зрабіць, — ціха дадаў ён, — але для дзяцей я апошняя надзея, для іх гэта будзе цяжкім ударам, ад якога ім не ачуняць, калі я — я таксама — 8 катэгорыі тых дзядзькаў, да якой я зараз належу, перайду ў зусім іншую.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x