Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна паглядзела на Альберта, прывіталася з ім і зразумела па ягоным твары, што Гезелер не назваў сябе. Марцін з кнігай у руках стаяў каля ложка Альберта і чытаў: Паслухай, Гасподзь!

— Калі ласка, памаўчы крыху, — сказала яна.

Пасля зняла трубку.

— Алё!

Глухі голас з фільма, у якім ёй зусім не хацелася іграць, прагучаў зусім блізка і вярнуў яе да таго, што яна ненавідзела: да рэчаіснасці, да сучаснасці.

— Гэта вы, Нэла?

— Так.

— З вамі гаворыць Гезелер.

— Спадзяюся, што вы…

— Не, не, я не назваў імя. Я пазваніў проста дзеля таго, каб пераканацца, ці памятаеце вы пра нашу дамоўленасць.

— Канешне, — сказала яна.

— Пакой замоўлены, і патэр Віліброрд вельмі рады, што вы будзеце. Атрымаецца выдатна.

— Канешне, я прыеду, — раздражнёна адказала яна, але раздражненне яе было выклікана тым, што пад рукой не аказалася цыгарэты, — якое глупства размаўляць па тэлефоне без цыгарэты.

Гезелер замоўк, нейкую долю секунды маўчалі абое, пасля ён нясмела сказаў:

— Добра, значыцца, я чакаю вас, як мы і дамовіліся, каля Крэдытнага банка. — I яшчэ больш нясмела дадаў: — Я вельмі рады, Нэла. Да хуткай сустрэчы.

— Да сустрэчы, — адказала яна і паклала трубку.

Затым уважліва паглядзела на чорны апарат і, гледзячы на яго, успомніла, што ва ўсіх фільмах жанчыны пасля вырашальных размоў уважліва глядзяць на апарат — вось як яна зараз. Так дзейнічаюць жанчыны ў фільмах, калі дамаўляюцца з палюбоўнікам у прысутнасці мужа; пасля гэтыя жанчыны з сумам глядзяць на мужа, на дзяцей, абводзяць позіркам пакой, усведамляючы, «ад чаго яны адмаўляюцца», але адначасова адчуваючы, што «не маюць сілы супраціўляцца поклічу кахання».

Яна з цяжкасцю адвяла вочы ад тэлефона, уздыхнула і павярнулася да Альберта.

— Я хацела б пагутарыць з табой, калі Марцін пойдзе. Ты нікуды не збіраешся?

У голасе мамы пяшчота, мілы мамін голасі Марцін зірнуў на будзільнік, што стаяў у Альберта на тумбачцы, і закрычаў:

— Божа, я спазняюся!

— Ідзі,— сказала яна, — паспяшай.

Так было кожны раз: да самай апошняй хвіліны яны забываліся пра час, затым паспешна складвалі ранец і наразалі бутэрброды.

Яны дапамаглі Марціну ўпіхнуць падручнікі ў ранец. Альберт ускочыў, намазаў бутэрброд, яна пацалавала сына ў лоб і спытала:

— Можа, табе даць запіску, хутка дзевяць, ты ўсё роўна спознішся.

— Не трэба, — рашуча адмовіўся Марцін. — Гэта ні да чаго. Настаўнік ужо даўно перастаў чытаць твае запіскі. Калі мне ўдаецца прыйсці своечасова, увесь клас памірае са смеху.

— Мы ж сёння вечарам ад’язджаем у Бітэнхан. Ну добра, ідзі. Заўтра ў цябе вольны дзень.

Альберт стаяў з вінаватым выглядам каля свайго ложка.

— Мне вельмі шкада, Марцін.

Нэла пазвала хлопчыка, калі ён пайшоў да дзвярэй, зноў яго пацалавала і сказала:

— Мне трэба паехаць, але Альберт за табой прыгледзіць.

— А калі ты вернешся?

— Дай яму нарэшце пайсці,— сказаў Альберт, — вельмі непрыемна, што яму ўвесь час даводзіцца спазняцца.

— Гэта не мае значэння, — сказаў Марцін, — я ўжо ўсё роўна спазніўся.

— Не ведаю, — адказала Нэла, — магчыма, што прыйдзецца затрымацца на некалькі дзён, а можа, я вярнуся нават заўтра ўвечары.

— Ну добра, — прамовіў хлопчык, і на ягоным твары яна не заўважыла шкадавання.

Яна ўсунула яму ў кішэню апельсін, і ён павольна выйшаў.

Дзверы ў пакой Альберта так і засталіся адчыненымі. Яна памарудзіла, затым усё ж зачыніла дзверы і вярнулася да сябе. Цыгарэта на мармуровым падаконніку яшчэ тлела, вялікія сіняватыя колцы паднімаліся ад яе. Яна патушыла цыгарэту, кінула яе ў попельніцу і ўбачыла, што на падаконніку стала яшчэ больш жоўтых плямаў. Хлопчык павольна, вельмі павольна перасек вуліцу і схаваўся за домам пастара. Вуліца зрабілася шматлюднай, малочнік гутарыў з рассыльным, худы мужчына з цяжкасцю піхаў цялежку і меланхалічна нараспеў прапаноўваў качанную салату — яркую, як ліманадныя бутэлькі ў кафэ на тэнісным корце, сакавітую зеляніну. Затым малочнік і зяленіўшчык зніклі з вачэй. На вуліцы з’явіліся жанчыны з сумкамі для прадуктаў, нейкі вандроўны гандляр узышоў на тую ўяўную лінію, па якой гадамі хадзіў паштальён, калі нёс ёй пісьмо; у вандроўнага гандляра набіты чамадан, перацягнуты вяроўкай, і безнадзейна паніклая галава. Ён адчыніў брамку, а яна глядзела на яго, як глядзяць на кінаэкран, і, калі пачуўся самы сапраўдны званок, яна спалохалася. Хіба гэта не проста цёмная эпізадычная фігура, уведзеная ў сонечны фільм, — сон пра рэдакцыю, часопіс, гранкі і крушон з лёдам. Ён пазваніў ціха і нерашуча, і яна счакала, ці не адчыніць Альберт, але Альберт не крануўся з месца, тады яна выйшла ў пярэднюю і адчыніла дзверы. Чамадан быў ужо адкрыты, і ў ім — акуратна раскладзеныя кардонкі з падвязкамі, гузікамі, падшытымі да паперы, і бландзінка з ласкавай усмешкай, такая, як у Альберта на флаконе з лавандай, свежая, прыветлівая куртызанка ў сукенцы стылю ракако ўзмахвала хустачкай услед ад’язджаючай паштовай карэце. Шаўковая хустачка, і на заднім плане дрэвы, дакладна з карціны Фраганара. Размытыя контуры малюнка адмыслова ствараюць уражанне суму, а ўдалечыні развяваецца хустка ўлюбёнага, які махае з акна паштовай карэты, усё аддаляючыся, але не робячыся ад гэтага меншым. Крыху кранутае золатам зялёнае лісце фраганаравых дрэў, і пяшчотная, маленькая рука трымае хустачку, ружовая ручка, створаная для ласкі. Чалавек, які прапаноўваў усю гэтую раскошу, неяк дзіўна паглядзеў на яе: ён нават і падумаць не мог, што яна купіць у яго нешта. Да таго ж лаванду, самае дарагое з усяго змесціва чамадана, — ён ведаў, што яна можа гэта купіць, але не смеў спадзявацца, не адважваўся верыць, што вялікая срэбраная манета з яе рук перакачуе ў ягоную кішэню. Надзея яго была слабейшай і вера мізэрнейшай за вопыт. На пакамечаным твары была страшэнная стомленасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x