Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

О бязгрэшнае рэха, ты не вернеш мне Рая!

Яна чула, як патэр пакрыўджана сапе ў пярэдняй, чула, як ён шэпчацца з маці, і на нейкае імгненне ёй зрабілася шкада яго, пакуль зноў у вушах не зазвінела патэтычнае рэха.

Зноў Гезелер, зноў замкнулася кола? Дзесяць гадоў назад — ліст Альберта, зараз — прыветная ўсмешка патэра Віліброрда: «Дазволь прадставіць табе пана Гезелера». Затым запрашэнне ў Брэрніх чамадан складзены і стаіць каля кніжнай шафы.

Вуліца перад домам была пустая. Было зусім яшчэ рана, малочнік яшчэ не дайшоў да іх, зрэбныя мяшэчкі з хлебам яшчэ віселі на дзвярных ручках, а ў доме чуўся смех: Альберт правяраў, як хлопчык падрыхтаваў урокі: Калі не даруеш нам, Гасподзь, грахі …— зноў смех. Ішоў фільм, у якім яна не жадала іграць, фільм пад назвай «Сямейнае шчасце». Усміхаецца дзіця, усміхаецца будучы бацька, усміхаецца маці; раўнавага, шчасце, будучыня. Усё здавалася ёй вельмі знаёмым, наўздзіў блізкім і знаёмым: усмешлівае дзіця, усмешлівая маці і Альберт, які ўсміхаецца ў ролі бацькі? Не, не, яна закурыла цыгарэту і, трымаючы яе ў руцэ, глядзела на блакітнаватыя клубы дыму, якія павольна паднімаліся. Жонка Альберта, здаецца, любіла паветраныя шары больш за мэблю, часовае большае за пастаяннае, і аддавала перавагу мыльным бурбалкам перад запасам пасцельнай бялізны. «О, халаднаватае палатно ў шафе гаспадыні». Усмешлівы бацька, усмешлівы сын, але яна не жадае разыгрываць усмешлівую маці дзеля поўнай пафасу хлусні, якая разносіцца з капэлы, як рэха.

Марудна датлявала цыгарэта ў яе руцэ, светлы, сіні дым ткаў прывідныя ўзоры, а за сцяной гучаў голас хлопчыка, што адказваў Альберту ўрок: З прадоння звяртаюся да цябе, о Гасподзь…

Колькі гадоў пакутуе яна ад думкі пра тое, як усё гэта магло б скласціся: шмат дзяцей, дом, а для Рая справа, пра якую ён марыў — мара пра шчасце, якую ён пеставаў з юначых гадоў, мара, якую пранёс праз сталыя гады, праз гады нацызму і вайну, мара, пра якую ён пісаў у сваіх пісьмах: мара выдаваць часопіс, мара ўсіх мужчын, якія маюць хоць нейкае дачыненне да літаратуры.

Яна ведае не менш за дваццаць чалавек, якія носяцца з намерамі выдання часопіса. Нават Альберт і той ужо некалькі гадоў вядзе перамовы з уладальнікам друкарні, якога ён кансультуе па пытаннях афармлення; нават Альберт хоча заснаваць сатырычны часопіс.

Нягледзячы на скепсіс, лёгкі скепсіс, з якім яна ў глыбіні душы адносілася да гэтага праекта, ёй прыносіла задавальненне ўяўляць сабе, як яна з Раймундам сядзіць у адным пакоі, дзе размяшчаецца і рэдакцыя: на сталах грувасцяцца кнігі, вакол раскіданыя гранкі, вядуцца бясконцыя тэлефонныя размовы пра ўсялякія навіны, і да ўсяго радаснае разуменне, што нацыстаў больш няма і вайна скончана. Яна магла глядзець гэты фільм, пакуль ішла вайна. I яна бачыла гэтае жыццё, выразна бачыла; яна ўдыхала гаркавы пах свежай друкарскай фарбы, якая адціснулася на тоўстай паперы, яна бачыла, як сама яна коціць у пакой чайны столік і п'е з наведвальнікамі каву, як частуе іх цыгарэтамі з вялікіх светла-блакітных бляшаных карабкоў, а дзеці тым часам шумна бегаюць па садзе. Малюнак з часопіса «Культура побыту»: дзеці скачуць вакол шланга, на вокнах апушчаныя жалюзі, на стале раскіданыя страшэнна скрэсленыя почыркам Рая гранкі, аловак мяккі, вельмі тлусты. Ажылы малюнак з часопіса «Культура побыту»: на кватэры ў пісьменніка спакойнае зялёнае святло, ва ўсім адчуванне шчасця, нехта звоніць — голас Альберта, ён пытае: «Ты чытаў новую рэч Хемінгуэя?» — «Не, не, артыкул ужо замоўлены». Смех. Рай такі шчаслівы, як ён бываў шчаслівы толькі да 1933 года. Да драбнейшых дэталяў паўставаў гэты малюнак у яе ўяўленні — яна бачыла Рая, свае ўборы, карціны на сценах, бачыла сябе схіліўшыся над вялікімі, з густам падабранымі вазамі, яна лушчыць апельсін, яна накладвае горкай арэхі, яна прыдумвае напоі, якімі будзе частаваць у летнюю спякоту: дзіўна прыгожыя сокі, чырвоныя, зялёныя, блакітныя, у бакалах плаваюць ільдзінкі, і пераліваюцца пярлінкі вуглекіслаты; Рай пырскае ў твар разгарачаным дзецям, што прыбеглі з саду, газіраванай вадой, і голас Альберта ў тэлефоннай трубцы: «Я вам кажу, што малады Базулькэ — гэта талент». Фільм, адзняты да канца, які, аднак, так і не ўбачыў экрана. Нікчэмная няздара абарвала стужку.

Хто застанецца праведным? — спытаў хлопчык за сцяной, а Альберт пастукаў кулаком у сцяну і крыкнуў:

— Цябе да тэлефона, Нэла.

Яна адазвалася:

— Дзякуй, іду, — і павольна пайшла да тэлефона. Альберт таксама ўдзельнічаў у яе марах: ён незаменны сябра, для яго яна з асаблівай дбайнасцю ўзбівае самыя вытанчаныя кактэйлі. Ён застаецца ў іх, калі іншыя госці ўжо даўно разышліся. Але цяпер, бачачы, як ён сядзіць на ложку з недаедзеным бутэрбродам у руцэ, яна спалохалася: Альберт пастарэў, выглядаў вельмі стомленым, валасы ў яго парадзелі, і цяпер ён рашуча не падыходзіў для ўдзелу ў яе раскошным фільме.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x