Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бабуля любіла ганяць па ўсім катэхізісе, але яшчэ ніводнага разу яна не злавіла яго на няведанні.

Нарэшце яна закрывае кнігу, раскурвае новую цыгарэту і глыбока зацягваецца.

— Вось калі ты падрасцеш, — гаворыць яна ласкава, — ты сам зразумееш, чаму…

Але з гэтага моманту можна ўжо не слухаць. Пасля катэхізіса ідзе доўгае заключнае слова, у якім няма ніякіх пытанняў, і таму яно не патрабуе аніякай увагі: цяпер бабуля пачне гаварыць пра абавязкі, пра грошы, пра араматычныя канфіцюры, пра дзядулю, пра бацькавы вершы, пачне чытаць выразкі з газет, якія яна клапатліва загадала наклеіць на тоўстую чырвоную паперу, пачне ў загадкавых выразах круціцца вакол шостай запаведзі.

Але нават Нігемаер, нават Поскэ, у якіх былі дастаткова маральныя маці, не карысталіся той паблажлівасцю, якой карыстаўся ён, і ён даўно ўжо зразумеў, у чым тут справа: іх бацькі таксама загінулі, іх маці таксама не жывуць з іншымі дзядзькамі, але затое імя ягонага бацькі час ад часу з’яўляецца на старонках газет, а ў ягонай маці, да ўсяго, ёсць грошы. Гэтыя два важнейшыя пункты адсутнічаюць у Поскэ і ў Нігемаера; пра іх бацькаў нічога не пішуць у газетах, а ў іх мацярок грошай або вельмі мала, або зусім няма.

Часам ён марыў, каб гэтыя два пункты адпалі і для яго, яму не хацелася гэтай празмернай паблажлівасці. Ён ні з кім не дзяліўся сваімі думкамі, нават з Брылахам і з дзядзькам Альбертам, і часам цэлымі днямі стараўся кепска сябе паводзіць у школе, каб прымусіць настаўніка аказваць яму не больш паблажлівасці, чым Вебэру, які штодзённа атрымліваў наганяй; Вебэр, чый бацька не загінуў, Вебэр, чый бацька не меў грошай.

Але настаўнік працягваў ставіцца да яго паблажліва. Гэта быў стары, сівы, стомлены настаўнік, ён «страціў сына на вайне» і глядзеў на Марціна гэтак самотна, калі той рабіў выгляд, быццам не вывучыў урок, што Марцін, ахоплены шкадаваннем і спачуваннем, усё ж адказваў добра.

Пакуль заключнае слова бабулі падыходзіла да канца, Марцін мог назіраць, як усё больш гусцеў у пакоі дым; толькі час ад часу трэба было пазіраць на бабулю, каб ёй здавалася, быццам ён уважліва слухае, а самому працягваць думаць пра рэчы, якія больш цікавілі яго: пра брыдкае слова, якое маці Брылаха сказала кандытару, пра слова, якое заўсёды красавалася на сцяне ў пад’ездзе дома, дзе жыў Брылах; можна думаць і пра футбольны матч, які пачнецца праз тры, чатыры, большае праз пяць хвілін на лужку перад іх домам. Бабулі засталося гаварыць яшчэ хвіліны дзве, таму што яна дайшла ўжо да канфіцюра, які нейкім чынам сутыкаўся з ягонымі абавязкамі. Няўжо яна ўсур’ёз думае, што ён будзе гаспадарыць на мармеладавай фабрыцы? Не, ён усё жыццё будзе гуляць у футбол, і яму было забаўна і адначасова страшна, калі ён уяўляў сабе, што будзе гуляць у футбол дваццаць гадоў запар, трыццаць гадоў запар. Застаецца яшчэ хвіліна, — ён пачуў шалясценне — гэта бабуля вырвала чэк са сваёй чэкавай кніжкі. Яна заўсёды ўзнагароджвала яго за бездакорнае веданне катэхізіса і за ўвагу, з якой ён слухаў яе.

Бабуля складвае чэк удвая, ён бярэ гэтую складзеную блакітнаватую паперку і ведае, што зараз можна пайсці, трэба толькі пакланіцца і сказаць: «Дзякуй, мілая бабуля», і вось ён ужо адчыняе дзверы, і воблака дыму вырываецца за ім у пярэднюю.

9

Два дні не браў Альберт у рукі карабок «Санлайт». Ён баяўся яго адкрываць і ў той жа час ускладаў надзеі на ягонае змесціва: ён ведаў, што ў карабку ляжыць шмат малюнкаў, якія ён зрабіў у Лондане да і пасля смерці Лін; ён баяўся, што малюнкі нічога не вартыя, і ўсё ж спадзяваўся, што яны акажуцца неблагімі; ён жа ўзяў абавязак штотыдзень здаваць серыю карыкатур у «Суботні вечар» і, бывала, цэлымі днямі сноўдаў з кута ў кут, і нічога не прыходзіла ў голаў. Ён адкрыў карабок, у гэты дзень яны былі дома толькі ўдвух з Глумам; маці Нэлы паехала з Марцінам за горад. Ён бачыў, з якім нясмелым і разгубленым тварам хлопчык садзіўся ў таксі. Нэла пайшла ў кіно. Яна вельмі змянілася, у ёй з’явілася нейкая дзіўная нервознасць, і ён здагадваўся, што яна нешта ўтойвае ад яго. Развязваючы шпагат на карабку, ён вырашыў пагаварыць з Нэлай. На кардонцы яшчэ можна было прачытаць адрас, надпісаны ім у Лондане: «Пану Раймунду Баху», і яму здавалася, што яшчэ чуваць пах клею, які патыхаў мучной баўтухай, што ён замясіў на вадзе з рэшткаў мукі ў Лін, каб наклеіць паперку з адрасам на кардон.

Ён развязаў вузел, разматаў шпагат, але марудзіў адкрываць кардонку. Ён выглянуў у сад, дзе сябры Марціна, Генрых і Вальтэр, гулялі ў футбол парожнімі кансервавымі бляшанкамі, яны моўчкі, злосна, але з бачным задавальненнем ганялі мяч. Гледзячы на хлапчукоў, ён успомніў год, пражыты з Лін у Лондане, цудоўны год, калі ён быў вельмі шчаслівы, хоць Лін і пасля вяселля захавала свае «халасцяцкія» звычкі. Лін пагарджала шафамі, пагарджала ўвогуле ўсялякай мэбляй, і ўсё сваё дабро яна ўдзень звальвала на ложак: кнігі і часопісы, газеты і губную памаду, агрызкі яблыкаў у папяровых фанціках, парасон, берэт, капялюшык, паліто, неправераныя сшыткі, якія яна правярала ўвечары, прыткнуўшыся каля начнога століка: сачыненні пра раслінны свет Паўднёвай Англіі і пра жывёльны свет Індыі. Удзень усё гэта грувасцілася на ложку; вечарам або па абедзе, калі ёй хацелася прылегчы і перагледзець вячэрнія газеты, яна дбайна вывуджвала толькі кавалкі хлеба, а астатняе барахло проста змахвала эгергічным рухам рукі на падлогу: сшыткі, парасончык, садавіну. Усё ляцела пад ложак і кацілася па пакоі, а раніцай яна зграбала ўсё да кучы і зноў шпурляла на ложак. За ўсё сваё жыццё яна толькі аднойчы надзела як след адпрасаваную сукенку — гэта быў дзень іхняга вяселля, — хатні алтар у сталовай загараднай вілы, абстаўленай з безгустоўнай раскошай, што надавала ўражанне пышнасці, востры пах смажанага сала, што ішоў ад расы сімпатычнага францысканца, нязвыклае гучанне латыні і пакуль нязвыклае гучанне англійскай мовы (пакуль смерць не разлучыць вас…).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x