Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вазьміце кока-колу з халадзільніка!

Калі хлопчыкі павярнуліся і са здзіўленнем глянулі на яго, ён дадаў:

— Заходзьце і дастаньце бутэлькі, ты ж ведаеш, Генрых, дзе што стаіць.

Ён чуў, як дзеці з радаснымі воклічамі павярнулі за вугал, забеглі ў дом, але тут загаварылі шэптам і на дыбачках прайшлі на кухню. Ён зачыніў акно, набіў люльку, але раскурваць яе не стаў і рашучым рухам адкрыў кардонку «Санлайт»: там аказаўся цэлы стос вельмі тонкай паперы, усе малюнкі былі павернуты другім бокам. Толькі тады ён скеміў, што адкрыў не крышку, а дно карабка. Ён узяў першы малюнак, перавярнуў яго і здзівіўся — да таго ён аказаўся добрым! Гэта быў заашарж, забаўнае выяўленне звяркоў, а гэты жанр зноў уваходзіў у моду.

Пасля вайны ён не маляваў так добра. Мяккі, вельмі тлусты аловак — малюнак зусім яшчэ свежы. Ён адчуў вялікую палёгку: ён ведаў, што Брэзгот ахвотна возьме гэтыя малюнкі. Кожная з танюткіх паперак, размаляваная пятнаццаць гадоў назад у лонданскіх шынках, прынясе яму пяцьдзесят марак. Нейкія трэба лепш абрэзаць, наноў наклеіць на кардон, да нейкіх прыдумаць тэкст. Ён ніколі не паказваў гэтыя малюнкі Лін, бо тады яны здаваліся яму кепскімі, але сёння ён зразумеў, што яны добрыя і ўжо ва ўсякім выпадку лепшыя, чым вельмі многае, што ён зрабіў для «Суботняга вечара». Ён корпаўся ў карабку, выцягваў лісткі з сярэдзіны і з самага дна і здзіўляўся, наколькі яны добрыя. Нехта з хлопчыкаў паклікаў яго:

— Дзядзька Альберт, дзядзька Альберт!

Ён адчыніў дзверы ў пярэднюю і спытаў:

— Што здарылася?

Ён адразу зразумеў, што клікаў яго Брылах, які спытаў:

— Можна нам зрабіць сабе па бутэрброду? Мы хочам пачакаць, пакуль вернецца Марцін.

— Гэта доўгая справа.

— А мы пачакаем.

— Ну, як хочаце, — і бутэрброды вы сабе, зразумела, можаце зрабіць.

— Вялікае-вялікае дзякуй.

Ён зачыніў дзверы, сабраў раскіданыя лісткі і паклаў іх зноў у карабок.

У той дзень, як заўсёды, Лін раніцай наехала ў школу, а ён сядзеў дома і рабіў накід рэкламнага плаката. Ён маляваў ільва, які густа намазваў гарчыцай баранову нагу. Альберт адчуваў, што плакат атрымліваецца добра, а заказчык — далёкая радня Авесалома Біліга — абяцаў добры ганарар. Гэта быў яўрэй-эмігрант, з якім ён пазнаёміўся ў журналісцкім рэстаранчыку. Спачатку той ставіўся да яго з недаверам, таму што прыняў яго за шпіка, але пры пятай сустрэчы ён даў яму заказ: ён супрацоўнічаў у рэкламным аддзеле фабрыкі прыпраў. Альберт працаваў так заўзята, што не прыкмячаў, як ідзе час, і таму вельмі здзівіўся, калі ў пакой увайшла Лін.

— Божа, — сказаў ён, — ужо тры гадзіны?

Але калі ён пацалаваў яе і яна стомлена ўсміхнулася ў адказ, ён зразумеў, што да трох яшчэ вельмі далёка і што Лін вярнулася з-за таго, што ёй нездаровіцца. Рукі ў яе гарэлі, і яна курчылася ад болю ў жываце.

— Гэта ўжо даўно пачалося, — сказала яна, — але я думала, што я цяжарная, а сёння высветлілася, што я зусім не цяжарная, а баліць усё роўна.

Ніколі ён яшчэ не бачыў, каб яна падала духам, але цяпер яна кінулася на ложак і застагнала. Ей цяжка было гаварыць, і, калі ён схіліўся над ёй, яна шапнула:

— Выкліч таксі, мне ў аўтобусе было кепска, а цяпер робіцца яшчэ горш. Завязі мяне ў бальніцу.

Ён узяў з пасцелі яе сумачку і пабег да стаянкі таксі, на хаду пералічваючы грошы; у кашальку набралася чатыры фунты і цэлая гара дробязі. Урэшт разгублены, сеў ён у таксі, загадаў спыніцца перад домам і адным духам падняўся па лесвіцы. Лін званітавала, і, калі ён узяў яе на рукі, каб знесці ўніз, яна застагнала; на лесвіцы яна ўвесь час крычала, і яе зноў званітавала. Каля дзвярэй сабраліся жанчыны і глядзелі, хітаючы галовамі. Ён крыкнуў адной з іх, каб яна прыгледзела за кватэрай, што засталася незачыненай. Жанчына згодна кіўнула галавой, і цяпер, гледзячы на хлопчыкаў, якія вярталіся ў сад, ён выразна ўспомніў яе тупы, бледны, азызлы ад гарэлкі твар. З бутэрбродамі ў руках хлопчыкі працягвалі ганяць мяч.

У таксі ён трымаў Лін на каленях, каб абараніць яе ад штуршкоў машыны, але яна ўсё крычала, і яе зноў званітавала проста на рудыя пацёртыя падушкі, а ён думаў, што трэба будзе сказаць урачам. Ён усё не мог успомніць англійскае слова, якое азначала запаленне адростка сляпой кішкі, але калі таксі спынілася перад бальніцай, ён, трымаючы Лін на руках, хутка ўзбег на ганак, піхнуў нагой дзверы ў прыёмны пакой і закрычаў:

— Апендыкс, апендыкс!

Яна страшэнна закрычала, калі ён хацеў апусціць яе на кушэтку; цяпер яна зусім скурчылася; здавалася, што ў такім становішчы ёй было не так балюча, і, хоць сілы пакідалі яго, ён працягваў трымаць яе на руках, прыхіліўся толькі да чырванаватага колеру калоны і спрабаваў зразумець, што яна шэпча перакрыўленымі вуснамі. Твар у яе пажаўцеў і пайшоў плямамі, у вачах яе ён бачыў жудасную пакуту, і шэпт яе здаўся яму трызненнем вар’яткі: «Едзь у Ірландыю, у Ір-лан-дыю», — ён не зразумеў тады, што яна хоча гэтым сказаць, і стараўся зразумець, пра што яго пытае худая заклапочаная бальнічная сястра, якая стаіць з ім каля калоны. Ён тупа паўтараў толькі адно слова: «Апендыкс», — і сястра кіўнула, калі пачула гэта слова. Лін давілася, але ванітаў ужо не было — толькі жоўтая, з цяжкім пахам слізь паказалася на яе вуснах, і, калі да іх падпіхнулі насілкі на колцах і ён паклаў яе, яна яшчэ раз абвіла яго шыю рукамі, пацалавала яго і зноў прашаптала: «Едзь у Ірландыю, мой дарагі, мой дарагі, мой дарагі», — але ўрач, які падышоў, адпіхнуў яго, і насілкі ад’ехалі і зніклі за вярчальнымі шклянымі дзвярамі. У апошні раз ён пачуў крык Лін. Праз дваццаць пяць хвілін аперацыя закончылася, Лін была мёртвая, і ён не паспеў болып перамовіць з ёй ні слоўка. Уся брушная поласць была запоўнена гноем. Ён да гэтага часу не забыў маладога, шэрага твару ўрача, калі той выйшаў у прыёмны пакой і сказаў: «Вельмі спачуваю», і затым павольна і спакойна загаварыў з ім, і ён зразумеў, што ўжо тады, калі ён сядзеў з Лін у таксі, было занадта позна. Урач выглядаў вельмі стомленым і спытаў, ці не хацеў бы ён зноў убачыць сваю жонку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x