Генрых Бёль - Дом без гаспадара

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Бёль - Дом без гаспадара» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Беларусь, Жанр: Классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дом без гаспадара: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дом без гаспадара»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман «Дом без гаспадара» — антываенны, антыфашысцкі. Аўтар паказвае трагізм наступстваў фашызму для абалваневых гітлераўскай прапагандай, укручаных у крывавую бойню людзей. Трагізм пакалення «першакласнікаў 1946 года», якім давядзецда самім вырашаць усе жыццёвыя і маральныя праблемы, бо жыцці бацькаў праглынула жудасная гітлераўская ваенная машына.

Дом без гаспадара — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дом без гаспадара», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А табе так важна, ненавіджу я цябе альбо не?

— Канешне, — адказаў ён, — мне вельмі важна.

На працягу ўсёй гаворкі ён не адрываў ад Нэлы вачэй, глядзеў ёй проста ў твар, але выраз яе твару не мяняўся. Праўда, яна выцягнула з пачкі другую цыгарэту і закурыла яе, хоць старая, яшчэ не дакураная, дыміла ў попельніцы.

— Пра ўсё гэта, Нэла, я больш не хацеў бы гаварыць, мы ведаем, што Рай мёртвы, мы ведаем, як ён памёр, а вышукваць прычыны няма сэнсу.

— Гэта праўда, што ён ні пра што больш з табой не гаварыў, як ты мяне заўсёды пераконваеш?

— Не, ён ужо не мог гаварыць, у яго было прастрэлена дыхальнае горла. Ён толькі глядзеў на мяне, але ж я ведаў яго, і ў яго поглядзе, у поціску ягонай рукі я мог прачытаць, што ён злы на вайну, злы, магчыма, на самога сябе, і што ён любіць цябе, і што ён просіць мяне паклапаціцца пра дзіця. Ты пісала яму, што чакаеш дзіця. Вось і ўсё.

— Ён не маліўся? Ты ж заўсёды гаварыў…

— Можа быць, ва ўсякім выпадку, ён перахрысціўся, але пра гэта я нікому і ніколі не скажу, а калі ты раскажаш каму з гэтых свіней, я заб’ю цябе. Вось была б для іх нажыва, і легенда была б поўнасцю завершана.

Нэла ўбачыла цыгарэту ў попельніцы, якая дымела, усміхнулася і затушыла яе.

— Абяцаю табе нічога нікому не расказваць.

— Добра было б, калі б ты ўвогуле прагнала ўсіх гэтых людзей.

— А хлопчыку ты ўсё раскажаш?

— З часам.

— Ну а Гезелер?

— Што «Гезелер»?

— Нічога, проста я, бывае, папракаю сябе за тое, што не адчуваю нязгаснай помслівай нянавісці да яго.

— Уласна, ён з Шурбігелем выдатная пара. Што, што з табой? Чаму ты раптам пачырванела?

— Пакінь мяне, пакінь мяне ў спакоі на некалькі дзён: я павінна ў вольны час пра многае перадумаць. Дай мне, калі ласка, пісьмы.

Ён дапіў каву, пайшоў у свой пакой, узяў абодва стосы пісьмаў і паклаў іх на стол перад Нэлай.

Нэла так і не дакранулася да гэтых пісьмаў; праз некалькі тыдняў ён убачыў, што абодва стосы ляжаць неразвязаныя на яе пісьмовым стале.

Альберт цэлымі днямі займаўся з рабочымі, раіўся з імі, рабіў разлікі. Насос у падвале адрамантавалі, дах — таксама. На другім паверсе нанова атынкавалі столь. Больда магла цяпер, мыючы бялізну, спускаць ваду Ў вадасцёк, падвал вычысцілі і патруцілі пацукоў. З падвала выкінулі цвілыя прадукты, горы ануч і бульбу з доўгімі, як спаржа, парасткамі.

Альберт загадаў памяняць у вокнах пярэдняй зялёнае шкло, што зацямняла святло, і там зрабілася святлей.

Бабуля толькі галавой хітала, назіраючы гэтую кіпучую дзейнасць, яна цяпер часцей выходзіла са свайго пакоя, сачыла за рабочымі і зрабіла ашаламляльную заяву, што яна сама заплаціць за рамонт. Нэла выказала здагадку, што гэтае рашэнне прадыктавана выключна любоўю бабулі да чэкавай кніжкі, якой яна карысталася з нейкай дзіцячай гордасцю. Яна задаволена выцягвала яе са скрынкі пісьмовага стала, раскрывала, запаўняла з міністэрскім выглядам блакітны чэк, прыкладвала да яго прамакальную паперу і элегантным жэстам адрывала яго ад карашка. Свісцячы шэлест пры адрыве чэка выклікаў на яе вялікім ружовым твары задаволеную ўсмешку. З таго моманту, як яна, дваццацітрохгадовая жанчына, сорак гадоў назад зрабілася ўладальніцай чэкавай кніжкі, яе дзіцячая радасць з прычыны таго, што яна адным росчыркам пяра робіць грошы, ніколькі не зменшылася. Яна пераводзіла плойму чэкавых кніжак, бо разлічвалася чэкамі за ўсялякую драбязу, нават за яду ў кафэ і рэстаранах, а нярэдка было, што яна пасылала Марціна з чэкам на чатыры маркі да латочніка — купіць чатыры дзесяткі «Тамагаўка ». А калі плаціць ужо зусім не было за што — і цыгарэтніца поўная, і халадзільнік набіты ўсялякімі харчамі,— тады бабуля блукала па дому і ўсім прапаноўвала грошы дзеля таго толькі, каб пачуць рыпучую, як голас пілы, мелодыю адрывання чэка. З цыгарэтаю ў роце, з чэкавай кніжкай у руках — пры з’яўленні ў крыві мачы яна гэтак жа цягала за сабой начны гаршчок, — бабуля сноўдала з пакоя ў пакой і ўсім гаварыла: «Калі табе патрэбны грошы, я магу табе падкінуць», пасля чаго адразу ж сядала на стул, адкрывала самапіску — ёю яна таксама карысталася з дзіцячай ганарлівасцю — і пытала: «Колькі табе?» Глум у такіх выпадках трымаўся лепш за ўсіх, ён называў велізарную суму, падсядаў да яе, доўга таргаваўся, затым, нарэшце, бабуля запаўняла чэк і вырывала яго. Але не паспявала яна выйсці, як Глум адразу ж разрываў чэк — гэтак жа рабілі і ўсе іншыя — і выкідваў абрыўкі ў скрыню для смецця.

Але больш за ўсё бабуля сядзела ў сваім пакоі, і ніхто толкам не ведаў, чым яна ўвесь дзень займаецца. Яна не падыходзіла да тэлефона, не адчыняла дзвярэй на званок. Часта яна аб’яўлялася са свайго пакоя толькі каля паўдня і ў цёплым квяцістым халаце накіроўвалася на кухню, каб узяць снеданне. Звычайна быў чуваць толькі яе кашаль, таму што пакой бабулі заўсёды быў повен дыму ад незлічоных цыгарэт, і дым гэты вузкімі шэрымі струменьчыкамі прасочваўся ў пярэднюю. У такія дні нікому не дазвалялася бачыць яе, нікому акрамя Марціна, якога яна клікала да сябе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дом без гаспадара»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дом без гаспадара» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрих Бёлль - Дом без хозяина
Генрих Бёлль
Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генри Бестон - Домик на краю земли
Генри Бестон
libcat.ru: книга без обложки
Генрих Бёлль
Генри Ким - Дом у дороги
Генри Ким
Каліноўскі Кастусь - Пад імем Яські-Гаспадара...
Каліноўскі Кастусь
Отзывы о книге «Дом без гаспадара»

Обсуждение, отзывы о книге «Дом без гаспадара» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x