Лонг - Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою

Здесь есть возможность читать онлайн «Лонг - Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць у гісторыі літаратуры прынята называць «букалічным раманам» або «раманам-ідыліяй». Галоўная лінія апавядання — развіццё любоўных перажыванняў, якія зараджаюцца ў абодвух герояў яшчэ амаль у дзіцячым узросце.

Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

13.І, увайшоўшы разам з Хлояй у пячору німфаў, ён аддаў пільнаваць ёй свой кароткі хітон і пастуховую торбу, а сам, стаўшы над крыніцаю, узяўся мыць сабе валасы і ўсё цела. А валасы яго былі чорныя і густыя, цела — загарэлае ад сонца: можна было падумаць, што гэта ад ценю валасоў такое смуглае. Калі Хлоя ўбачыла так яго, здаўся ёй Дафніс прыгожым, а таму, што падаўся прыгожым упершыню, падумала яна, што прычынаю красы тут купанне. І калі яна змывала яму спіну, адчула, якое мяккае цела, так што яна не раз украдкам дакраналася да сябе, каб пераканацца, ці яе цела далікатнейшае. А пазней яны — сонца ж было на захадзе — пагналі чароды дахаты. Хлоя ж з таго часу нічога больш не хацела, абы толькі зноў бачыць, як Дафніс купаецца.

Назаўтра, калі яны зноў прыйшлі на пашу, Дафніс, седзячы, як звычайна, пад дубам, іграў на сірынзе і заадно сачыў за козамі, якія ляжалі і нібы прыслухоўваліся да яго ігры, а Хлоя, седзячы побач з ім, хоць і сачыла за чарадою авечак, але яшчэ часцей паглядала на Дафніса; і зноў ён, калі іграў на сірынзе, здаўся ёй прыгожым, і зноў яна палічыла музыку за прычыну яго красы, а таму яна пасля яго ўхапіла сірынгу, каб паспрабаваць, ці не зробіцца таксама прыгожаю. Яна ўгаварыла яго зноў скупацца, і глядзела на яго, калі ён купаўся, і, бачачы яго, дакранулася, і зноў адышла з подзівам, а гэты подзіў быў пачаткам кахання.

Што здарылася з ёю, гэтага не ведала маладое дзяўчо, якое вырасла ў вёсцы і яшчэ ні разу не чула імя Эрас. Смутак сціснуў ёй сэрца, вочы няўважна блукалі, і яна часта вымаўляла: Дафніс! Яда ёй была не ў памяці, начамі не спала, забывалася пра сваіх авечак, яна то смяялася, то плакала; то засынала, то зрывалася са сну; твар яе то быў бледны, то раптам зноў успыхваў чырванню. Нават кароўка, якую ўджаліць авадзень, не мучыцца так. Аднаго разу, калі яна была адна, прыйшлі ёй на розум вось такія словы:

14.«Хворая я цяпер, але што за хвароба, не ведаю: мне баліць, а няма на мне раны; сумую я, хоць ніводная з маіх авечак не прапала; я ўся палаю, хоць сяджу ў такім цяні. Колькі разоў ні абдзіралі мяне калючкі, я не плакала; колькі пчол ні джалілі мяне, я не адмаўлялася ад яды; але тое, што цяпер раніць сэрца, яшчэ вастрэйшае. Дафніс прыгожы, але ж і кветкі прыгожыя; прыгожа гучыць яго сірынга, але прыгожа спяваюць і салаўі; ды я пра іх ані не думаю. О, калі б я была яго сірынгаю і ўбірала яго дыханне, ці калі б я была козачкаю і каб ён пасвіў мяне! О ліхая вада, толькі Дафніса ты зрабіла прыгожым, а я ж дарэмна купалася. Гіну я, любыя німфы, і нават вы не ратуеце дзяўчыны, што вырасла пры вас. Хто ж вас вянкамі прыбіраць будзе пасля мяне? Хто бедных ягнятак карміць будзе? Хто дагледзіць майго стракатлівага цвыркуна, якога я з вялікаю цяжкасцю злавіла, каб ён перад пячораю сваім цвырканнем спяваў мне на сон; але я цяпер праз Дафніса страціла сон, і дарэмна стракоча мой цвыркун».

15.Так пакутавала, так казала яна, намагаючыся знайсці назву кахання. Але Доркан, той валапас, што Дафніса выцягнуў і казла з ямы, дзяцюк з першым пушком на барадзе, які ведаў каханне ў слове і яве, з таго самага дня адразу закахаўся ў Хлою, і чым далей беглі дні, тым больш распалялася душа, і, на Дафніса як на хлапчука не зважаючы, наважыўся падарункамі або сілаю дамагчыся свайго. Спярша ён прынёс ім падарункі: яму валапасаву сірынгу на дзевяць дудачак, якія былі меддзю замест воску змацаваныя, а ёй — шкуру лані, якую носяць вакханкі, — плямістую, нібы яе фарбамі размалявалі. З гэтага часу ён, лічачыся за сябра, штораз меней зважаў на Дафніса, а Хлоі штодня прыносіў ці мяккага сыру, ці вянок з кветак, ці спелы яблык; аднаго разу прынёс цялятка-сысунка, пазалочаны драўляны кубак, маладзенькіх горных птушак. А яна, недасведчаная ў хітрыках кахання, прымаючы гасцінцы, цешылася, а яшчэ больш з таго, што яна цяпер мела чым абдорваць Дафніса.

І аднаго разу, бо ўжо і Дафніс павінен быў спазнаць мукі кахання, усчалася ў яго з Дорканам спрэчка, хто з іх прыгажэйшы, а суддзёю мела быць Хлоя, а за ўзнагароду таму, хто пераможа, было прызначана пацалаваць Хлою. Першы Доркан вось што сказаў:

16.«Я, дзяўчына, большы за Дафніса, дый я валапас, а ён казапас; і я нагэтулькі лепшы за яго, наколькі каровы лепшыя за козы; і белы я, як малако, валасы залацістыя, як даспелае поле перад жнівом, і выкарміла мяне маці, а не якая жывёла. Ён жа малы і безбароды, як жанчына, і чорны, як воўк. Ён пасе казлоў і пахне пагана, а такі бедны, што і сабакі не пракорміць. Калі яго, як кажуць, паіла сваім малаком каза, то нічым ён ад казляняці і не розніцца».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x