• Пожаловаться

Томас Ман: Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман: Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1996, ISBN: 985-05-0068-9, издательство: Юнацтва, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Томас Ман Навелы

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942). Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак. Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Томас Ман: другие книги автора


Кто написал Навелы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Туды мы перабраліся дні праз тры-чатыры, яшчэ як след не асвойтаўшыся ў «Гранд-гатэлі» — і нават зусім не за тую веранду і чырвоныя лямпачкі: дзеці адразу здружыліся з афіцыянтамі і пасыльнымі, без памяці радаваліся мору і неўзабаве начыста забыліся на прыгожыя прынады. Але з некаторымі заўсёднікамі веранды ці, правільней, з дырэкцыяй гатэля, што плазам плазавала перад імі, адразу ўзнік адзін з тых канфліктаў, якія з самага пачатку псуюць жыццё на курорце. Сярод іх былі рымскія багацеі і нейкі princire [9] Князь (іт.). Ікс з сям’ёй, нумар гэтага панства быў суседні з нашым, і княгіня, велікасвецкая дама і разам з тым палкай любові маці, была напалохана рэшткамі ядухі, якою абое нашыя малыя незадоўга да таго перахварэлі і слабое водгулле якой яшчэ часам уначы парушала звычайна здаровы сон нашага меншанькага. Сутнасць гэтай хваробы не вельмі ясная, што дае прастору ўсялякім прымхам, а таму мы зусім не пакрыўдзіліся на нашу элегантную суседку за тое, што яна падзяляла дужа пашыраную думку, быццам ядухай заражаюцца акустычна, — інакш кажучы, проста баяліся благога прыкладу сваім дзецям. Па-жаночы гордая сваёй знакамітасцю, яна звярнулася ў дырэкцыю, пасля чаго апрануты ў сурдут службовец паспяшаўся з вялікім-вялікім жалем абвясціць нам, што пры такіх акалічнасцях наша перасяленне ў флігель гатэля проста мусовае. Дарма талкавалі мы яму, што гэтая дзіцячая хвароба на апошняй стадыі затухання, што яна фактычна пераадолена і не нясе ніякай небяспекі нікому. Адзінае, у чым ён саступіў нам, быў дазвол вынесці выпадак на суд медыцыны, гатэльны ўрач — і толькі ён, а не які-небудзь наш запрашэнец — можа быць пакліканы развязаць пытанне. Мы згадзіліся на гэтую ўмову, бо не сумняваліся, што такім чынам і княгіня ўгамоніцца, і нам не давядзецца перабірацца. Прыходзіць доктар, ён аказваецца сумленным і вартасным слугою навукі. Ён абследуе малога, выяўляе, што той зусім ужо здаровы, і выключае якую-колечы небяспеку. Мы ўжо лічым, што справа ўладжана, аж не — службовец заяўляе, што, нягледзячы на заключэнне ўрача, нам трэба вызваліць нумар і перабірацца ў флігель.

Такое халуйства абурыла нас. Сумняваюся, што вераломная ўпартасць ішла ад княгіні. Хутчэй за ўсё дагодлівы службовец проста не адважыўся давесці ёй заключэнне ўрача. Як бы там яно ні было, мы сказалі яму, што лепей ужо зусім з’едзем, без адкладу лішняга, — і пачалі пакавацца. Мы маглі так зрабіць без ніякіх дакораў сумлення, бо тым часам паспелі пабыць мімаходзь у пансіёне «Элеанора», які адразу ўпадабаўся нам сваім ветла-сямейным выглядам, мы пазнаёміліся з яго гаспадыняй, сіньёрай Анджальеры, якая зрабіла на нас самае добрае ўражанне. Мілавідная, чарнавокая дама, тасканскага тыпу, мабыць, крыху за трыццаць, з матавай, колеру слановай косці скурай, мадам Анджальеры і яе муж, заўсёды дбайна апрануты, ціхі і лысы спадарок, трымалі ў Фларэнцыі большы пансіён і толькі ўлетку і ранняй восенню ўзначальвалі філію ў Торэ. Раней, да замужжа, наша новая гаспадыня была кампаньёнкай, касцюмеркай, больш за тое — сяброўкай Дузе, — эпоха, якую яна, відаць, лічыла самай значнай і шчаслівай у сваім жыцці і пра якую ўжо ў першы наш прыход пачала жвавенька расказваць. Безліч здымкаў вялікай акторкі з сардэчнымі надпісамі і іншыя рэліквіі іх ранейшага жыцця ўпрыгожвалі сцены і этажэркі гасцёўні сіньёры Анджальеры, і хоць ясна было, што гэты культ яе цікавага мінулага ў нейкай меры таксама закліканы павялічыць панадную сілу яе сённяшняга занятку, мы, ідучы за ёю па доме, з прыемнасцю і нават крыху спагадліва слухалі яе расказ пра бясконцую дабрыню, сардэчную шчырасць і мілату яе нябожчыцы гаспадыні, які яна падавала на адрывістым і зычным тасканскім дыялекце.

Вось туды мы і сказалі перанесці нашыя рэчы на вялікі жаль слугоўцаў «Гранд-гатэля», якія ў добрай італьянскай завядзёнцы вельмі любілі дзяцей; памяшканне, якое нам далі, было ізаляванае і прыемнае, дарога да мора, сярод прысадаў маладога тапольніку, што аж выбягалі на прыморскі праменад, блізкая і зручная, сталовая, дзе сіньёра Анджальеры штодня аполудні сваімі рукамі налівала суп, зацішная і чысценькая, прыслуга далікатная і ласкавая, стол выдатны, мы нават спаткалі ў пансіёне знаёмых з Вены, з якімі пасля абеду можна перакінуцца словам-другім і якія, у сваю чаргу, звялі нас са сваімі сябрамі, так што ўсё магло быць цудоўна, мы толькі радаваліся перамене жытла, і нішто, здавалася, не замінала добра адпачываць.

Але душэўнага спакою не было. Магчыма, нас усё яшчэ даймала бязглуздая прычына пераезду — я павінен сказаць вам, што заўсёды цяжка даходжу да раўнавагі, калі сутыкаюся з такімі пашыранымі чалавечымі ўласцівасцямі, як прымітыўнае злоўжыванне ўладай, несправядлівасць, халуйская разбэшчанасць. Гэта ўжо даўно грызе мяне, змушае да роздуму, бясплённага і дражлівага, бо такія праявы зрабіліся занадта звычайнымі і буднымі. Да таго ж мы нават не адчувалі, што пасварыліся з «Гранд-гатэлем». Дзеці, як і раней, вадзіліся з персаналам, калідорны папраўляў ім цацкі, і час ад часу мы пілі чай у садзе гасцініцы, часам бачылі там княгіню, якая, з крыху падведзенымі каралавай шмінкай вуснамі, велічна-цвёрдым поступам выходзіла, каб зірнуць на сваіх, давераных англічанцы дарагіх дзетак, і не здагадвалася пра нашу небяспечную блізкасць, бо мы свайму малому строга-строга наказалі нават не сморкацца пры ёй.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Міхась Зарэцкі: Кветка пажоўклая
Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
Праспэр Мерымэ: Навелы
Навелы
Праспэр Мерымэ
Штэфан Цвэйг: Пякучая таямніца
Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.