• Пожаловаться

Томас Ман: Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман: Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1996, ISBN: 985-05-0068-9, издательство: Юнацтва, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Томас Ман Навелы

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942). Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак. Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Томас Ман: другие книги автора


Кто написал Навелы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ці варта казаць, што стаяла страшэнная спёка? Спёка была проста афрыканская: жудасная тыранія сонца, варта было толькі адарвацца ад сіняй, колеру індыга прахалоды, была такая няўмольная, што нават адна подумка пра тое, каб прайсці некалькі крокаў ад пляжа да стала, прымушала ўздыхаць. Як вы пераносіце спёку? Скажам, калі яна стаіць тыднямі? Вядома, гэта поўдзень і класічнае паўднёвае надвор’е, клімат, які паслужыўся росквіту чалавечай культуры, сонца Гамера і так далей. Але праз нейкі час, мімаволі, я ўжо схільны лічыць, што гэты клімат атупляе. Дзень у дзень усё тая самая распаленая пустэча неба спакваля пачынае мяне гнясці, стракацізна фарбаў, залішне рэзкае і бясхітраснае святло хоць і абуджаюць святочны настрой, пасяляюць у душы бесклапотнасць і ўпэўненасць у сваёй незалежнасці ад капрызаў і зменлівасці надвор’я, аднак, хай спачатку сам таго не разумееш, высушваюць, не даюць задаволіць больш глыбокія і няпростыя вымогі нардычнай душы, а з часам навязваюць нават нешта падобнае на пагарду. Праўда ваша, не будзь гэтай дурной гісторыі з ядухай, я, мусіць, успрыняў бы ўсё інакш: я быў раздражнёны, можа, нават хацеў успрымаць усё менавіта так і амаль несвядома падхапіў гатовы штамп калі не дзеля таго, каб выклікаць у сабе такое ўспрыманне ўсяго, што вакол мяне, дык каб хоць бы неяк яго апраўдаць і падмацаваць. Але калі нават дапусціць нейкую нашую злую волю, — дык у тым, што да мора, што да ранішніх гадзін на пяску перад яго нязменнай велічнасцю, ні пра што такое і гаворкі быць не магло; і ўсё-такі, насуперак усяму нашаму мінуламу вопыту, мы і на пляжы не пачуваліся лёгка і радасна. Так, мы прыехалі занадта, занадта рана: як я ўжо сказаў, я ўсё яшчэ быў ва ўладзе мясцовага сярэдняга класа — несумненна, прыемная разнавіднасць людзей, вы маеце рацыю, сярод моладзі можна было сустрэць і высокую душэўнасць, і фізічную прыгажосць, але, як правіла, вакол нас была чалавечая пасрэднасць і мяшчанская безаблічнасць, якія, вы не будзеце пярэчыць, адштампаваныя ў тутэйшым поясе, нічым не лепшыя за тыя экземпляры, што пракідаюцца і пад нашым небам. Але ж бо і галасы ў тутэйшых кабет! Часам проста не верылася, што мы ў Італіі — калысцы ўсяго заходнееўрапейскага вакальнага мастацтва. «Fuggiero!» Дагэтуль у вушах стаіць гэты крык, нездарма ж цэлых дваццаць дзён ён грымеў амаль побач са мною, бессаромна хрыпаты, жахліва акцэнтаваны, з віскліва расцягнутым «е», быццам яго вырывала з яе нейкая ўжо прывычная роспач: «Fuggiero! Rispondi almeno!» [10] Фуджэра! Азвіся! (іт.). . Пры гэтым «sp» вымаўлялася вельмі вульгарна, як «шп», што ўжо само па сабе раздражняе, асабліва калі ты і без таго не ў гуморы. Крык гэты быў адрасаваны мярзотнаму хлапчаняці з агіднай язвай ад сонечнага апёку паміж лапаткамі, які не меў сабе роўні ў зацятасці, свавольстве і ліхой шкодлівасці, усё, з чым я калі сутыкаўся — тут нішто; да таго ж ён быў страшэнны баязлівец і не пасаромеўся ў сваёй абуральнай маладушнасці перапалошыць увесь пляж. Неяк аднаго разу яго ў вадзе ўшчыкнуў за нагу краб, а горасны енк, які быў вывергнуты ім з такой нікчэмнай прычыны на манер антычных герояў, проста душу раздзіраў, і ўсе падумалі, што сталася няшчасце. Мабыць, ён лічыў сябе цяжка параненым. Ён выпаўз на бераг і ў невыносных, здавалася, пакутах качаўся па пяску, лямантаваў «ohi!» i «oime!», біў рукамі і нагамі, не слухаў матчыных заклёнаў і ўгавораў блізкіх і знаёмых, што абступілі яго. З усіх бакоў збегліся людзі. Прывялі доктара, таго самага, які так добра разабраўся з нашай ядухай, і зноў пацвердзілася яго навуковая непрадузятасць. Дабрадушна суцяшаючы пакутніка, ён заявіў, што ўсё гэта дробязь, і проста параіў свайму пацыенту яшчэ пакупацца, каб ахаладзіць драпіну ад крабавых клюшняў. Замест гэтага Фуджэра, быццам ён сарваўся са скалы альбо ўтапіўся, паклалі на зымправізаваныя насілкі і праз натоўп пляжнікаў панеслі з пляжа, — але гэта не перашкодзіла яму на раніцу зноў там паявіцца і, як бы незнарок, таптаць пясчаныя крэпасці другіх дзяцей. Адным словам, кашмар адзін, а не дзіця!

У дадатак гэты дванаццацігадовы бэйбус быў адным з галоўных барометраў пэўных настрояў, якія амаль няўлоўна віселі ў паветры ды засмуцілі нас і сапсавалі нам прыемны адпачынак каля мора. Чамусьці тутэйшай атмасферы бракавала прастаты і нязмушанасці, мясцовая публіка «пільнавалася», спачатку нават цяжка было вызначыць, у якім сэнсе і духу, яна лічыла сваім абавязкам выпінацца, выстаўляла напаказ адзін перад адным і перад іншаземцамі сваю сур’ёзнасць і прыстойнасць, адмысловую патрабавальнасць у пытаннях гонару — што б гэта азначала? Але неўзабаве нам стала зразумелая палітычная дамешка — тут спрычынілася ідэя нацыі. І сапраўды пляж кішэў юнымі патрыётамі — маркотнае і агіднае прыродзе відовішча. Дзеці ж як бы складаюць асобы чалавечы род, так сказаць, адмысловую нацыю; усюды ў свеце яны лёгка і проста сыходзяцца дзякуючы аднолькаваму ладу жыцця, нават калі іх малы слоўны запас належыць да розных моваў. І нашыя малышы вельмі скора пачалі гуляць з тутэйшымі, як, зрэшты, і з дзецьмі іншаземцаў. Але іх спасцігала адно незразумелае расчараванне за другім. Сюд-туд паўставалі крыўды, заяўляла пра сябе самалюбства, надта хваравітае і нахрапістае, каб быць прынятым на поўным сур’ёзе; выбухалі разладзіцы паміж флангамі, спрэчкі за месца і першынства; дарослыя ўмешваліся не так прыміраючы іх, як спыняючы спрэчкі і ахоўваючы ўстоі, грымелі фразы пра веліч і гонар Італіі, фразы зусім не пацешныя і псотныя ў любой гульні; мы бачылі, што абодва нашы малыя адыходзяць заклапочаныя і разгубленыя, і стараліся, як маглі, растлумачыць ім стан рэчаў: гэтых людзей, казалі мы ім, ліхаманка трасе, яны перажываюць такі стан, ну, накшталт хваробы, не вельмі прыемны, але, відаць, непазбежны.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэцкі
Міхась Зарэцкі: Кветка пажоўклая
Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
Праспэр Мерымэ: Навелы
Навелы
Праспэр Мерымэ
Штэфан Цвэйг: Пякучая таямніца
Пякучая таямніца
Штэфан Цвэйг
Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.