Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я бачыў гэта адзін раз з акна майго дома… гэта было страшэннае відовішча… але толькі таму, што я гэта бачыў, я разумею самога сябе ў тыя дні… Дакладна гэтаксама, з такім самым жахлівым, нерухомым позіркам, раз’юшана кінуўся я… услед за гэтаю жанчынаю… Я не помню, як я ўсё зрабіў, з якою надзвычайнаю, шалёнаю хуткасцю ўсё адбылося… Праз дзесяць хвілін, не, што я кажу, праз пяць, праз дзве… пасля таго, як я ўсё даведаўся пра гэтую жанчыну, яе прозвішча, адрас, гісторыю яе жыцця, я ўжо імчаўся на пазычаным у кагосьці веласіпедзе дадому, кінуў у чамадан гарнітур, узяў грошай і падаўся на сваёй калясцы на чыгуначную станцыю… паехаў, не папярэдзіўшы мясцовага чыноўніка… не прызначыўшы замест сябе намесніка, пакінуўшы дом і ўсе рэчы на волю лёсу… Вакол мяне стоўпіліся слугі, здзіўленыя жанчыны аб нечым пыталіся, але я не адказваў, нават не павярнуўся… паехаў на чыгуначную станцыю і першым цягніком падаўся ў горад… Прайшло не болей гадзіны з таго моманту, як гэтая жанчына ўвайшла ў мой пакой, а я ўжо паставіў на карту ўсю сваю будучыню і імчаўся, падганяны амокам, у невядомае…

Я імчаўся наперад на злом галавы… У шэсць гадзін вечара я прыехаў… у дзесяць хвілін сёмай я быў у яе ў доме і папрасіў далажыць пра мяне. Гэта было… ведаеце… самае недарэчнае, самае неразумнае, што я мог зрабіць… але ў падганянага амокам вочы нічога не бачаць, ён не заўважае, куды бяжыць… Праз некалькі хвілін слуга вярнуўся… сказаў ветліва і холадна… пані адчувае сябе дрэнна і не можа мяне прыняць.

Я выйшаў хістаючыся на вуліцу… Цэлую гадзіну я бадзяўся вакол дома ў вар’яцкай надзеі, што яна можа паслаць па мяне… толькі пасля гэтага я заняў нумар у Странд-гатэлі і патрабаваў прынесці мне ў пакой дзве пляшкі віскі… Віскі і двайная доза вераналу памаглі мне… я нарэшце заснуў… і цяжкі, мутны сон быў адзінаю перадышкаю ў гэтай гонцы паміж жыццём і смерцю.

Прагучаў звон — два цвёрдыя, важкія ўдары, якія яшчэ доўга вібравалі ў мяккім, амаль нерухомым акіяне паветра і паступова затухалі ў ціхім, няспынным цурчанні вады, якое неадступна суправаджала ўсхваляваны расказ чалавека, што сядзеў у змроку; мне здалося, што ён здрыгануўся, яго расказ перапыніўся. Я зноў пачуў, як рука намацвае пляшку, пачуў ціхае бульканне. Потым, відаць, супакоены, ён загаварыў больш роўным голасам:

— Час, які настаў пасля гэтага, я наўрад ці змагу вам апісаць. Цяпер я думаю, што ў мяне была ліхаманка, ва ўсякім разе, я быў у стане надзвычайнага ўзбуджэння, якое межавала з вар’яцтвам, — як я ўжо казаў, чалавек, падганяны амокам. Але не забудзьце, што я прыехаў у аўторак увечары, а ў суботу, як я тым часам даведаўся, павінен быў прыехаць на параходзе кампаніі Р. СЕ О. з Іакагамы яе муж; значыцца, заставалася толькі тры дні, тры кароткія дні, каб выратаваць яе. Зразумейце: я ведаў, што павінен неадкладна дапамагчы ёй, і не мог гаварыць з ёю. Менавіта гэтая патрэба прасіць прабачэння за мае смешныя паводзіны, за маю нястрыманасць і распальвала мяне ўсё болей. Я ведаў, якім каштоўным з’яўляецца кожнае імгненне, ведаў, што для яе гэта пытанне жыцця і смерці, і ўсё-такі не меў магчымасці шапнуць ёй слоўца, падаць які-небудзь знак, бо менавіта маё недарэчнае і шалёнае праследаванне напалохала яе. Гэта было… так, пастойце… так бывае, калі адзін бяжыць папярэдзіць другога, што яго хочуць забіць, а той лічыць яго самога забойцам і бяжыць наперад, насустрач пагібелі… Яна бачыла ўва мне толькі вар’ята, які праследуе яе, каб унізіць, а я… у гэтым і была ўся жахлівая недарэчнасць… я болей і не думаў пра гэта… я быў цалкам знішчаны, я хацеў толькі дапамагчы ёй, зрабіць паслугу… Я пайшоў бы на злачынства, на забойства, каб толькі дапамагчы ёй. Але яна, яна гэтага не разумела. Раніцаю, як толькі я прачнуўся, я адразу ж пабег зноў да яе дома; каля дзвярэй стаяў бой, той самы бой, якога я ўдарыў па твары; заўважыўшы мяне — безумоўна, ён мяне чакаў, — ён борздзенька шмыгануў у дзверы. Можа, ён гэта зрабіў толькі таму, што хацеў папярэдзіць аб маім прыходзе… ах, гэтая невядомасць, як мучыць яна мяне цяпер… можа, тады ўсё было ўжо падрыхтавана да майго прыёму… але ў той момант, калі я яго ўбачыў і ўспомніў пра сваю ганьбу, мне не хапіла духу зрабіць яшчэ адну спробу… У мяне дрыжалі калені. Перад самым парогам я павярнуўся і пайшоў прэч… пайшоў у той момант, калі яна, можа, чакала мяне і пакутавала не менш за мяне.

Цяпер я ўжо зусім не ведаў, што рабіць у гэтым чужым горадзе, дзе вуліцы, здавалася, пяклі мне падэшвы… Раптам у мяне бліснула думка; у той самы момант я паклікаў каляску, паехаў да таго самага віцэ-рэзідэнта, якому я калісьці дапамог, і папрасіў далажыць пра мяне… У маім выглядзе было, відаць, штосьці дзіўнае, бо ён паглядзеў на мяне неяк спалохана, і праз яго ветлівасць праглядвала трывога… можа, ён тады ўжо ўгадаў ува мне чалавека, якога гоніць амок… Я рашуча заявіў яму, што прашу перавесці мяне ў горад, бо не магу болей вытрымаць на маім пасту… я павінен пераехаць неадкладна… Ён зірнуў на мяне… не магу вам перадаць, як ён на мяне зірнуў… ну, прыкладна гэтак, як глядзіць урач на хворага…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x