Томас Ман - Навелы

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Навелы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Навелы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Навелы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі найбольш значныя навелы, што адлюстроўваюць розныя этапы творчасці пісьменнікаў, якія працавалі ў гэтым жанры: класіка нямецкай літаратуры Томаса Мана (1875–1955) і аўстрыйскай — Штэфана Цвэйга (1881–1942).
Навелы Томаса Мана рэалістычныя, як і ўся яго творчасць, якая, з’яўляючыся вяршыняй крытычнага рэалізму дваццатага веку, назаўсёды ўвайшла ў скарбніцу сусветнай літаратуры як адна з найбольш яркіх і змястоўнейшых яе старонак.
Сучаснік Ралана і Барбюса, Томаса Мана і Уэлса, Шоу і Горкага, таленавіты мастак Штэфан Цвэйг належаў да плеяды пісьменнікаў, якія працягвалі і развівалі ў дваццатым веку традыцыі крытычнага рэалізму. Лепшыя яго творы, прасякнутыя, па словах М. Горкага, «дзівоснай міласэрнасцю да чалавека», па праву могуць быць аднесены да найбольш значных з’яў навейшай заходнееўрапейскай літаратуры. Барыс Сучкоў

Навелы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Навелы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі на дошцы набралася каля пятнаццаці розных лічбаў, Чыпола папрасіў гледачоў скласці іх. Спрактыкаваныя ў матэматычных вылічэннях хай палічаць у памяці проста з дошкі, але нікому не забаранялася карыстацца алоўкам і паперай. Пакуль усе працавалі, Чыпола сядзеў каля дошкі і,крывячыся, курыў з самазадаволенай мінай, уласцівай калекам. Хуценька падбілі вынік — пяцізначны лік. Нехта назваў суму, другі пацвердзіў, у трэцяга вынік не зусім супадаў, у чацвёртага ўсё сыходзілася. Чыпола ўстаў, страсянуў попел з каптана, крыху падняў ліст паперы у правым верхнім куце дошкі, адкрыў тое, што было напісана. Там стаяла якраз гэтая самая сума, нешта каля мільёна. Ён напісаў яе загадзя.

Агульнае здзіўленне і гром воплескаў. Дзеці нават раты раззявілі. Як гэта ён так дапяў, прыставалі яны да нас. Нялёгка растлумачыць гэтую штуку, адказвалі мы, на тое Чыпола і штукар. Цяпер яны ведалі, што такое прадстаўленне фокусніка. Ну проста здорава: як рыбаку раптам забалеў жывот, а цяпер вось гатовы вынік на дошцы, — і мы ўжо з трывогай прадбачылі, што нягледзячы на запаленыя вочы і позні час, амаль палову адзінаццатай, будзе вельмі нялёгка вывесці іх адгэтуль. Без слёз тут не абыдзецца. А між тым зусім жа відавочна, што гарбач не ўжывае ніякіх маніпуляцый — у сэнсе спрыту рук, і ўсё гэта зусім не на дзяцей. Не ведаю, што пра ўсё гэта думала публіка, але з выбарам складнікоў «па сваёй волі» ўсё было яўна нячыста; вядома, не выключана, што той альбо іншы з апытаных адказваў па сваім выбары, але адно несумненна: Чыпола выбіраў сабе людзей, і ўвесь ход доследу, скіраванага на тое, каб атрымаць вызначаны наперад вынік, быў падпарадкаваны ягонай волі; аднак нельга было не захапляцца яго матэматычнымі здольнасцямі, хоць усё астатняе чамусьці не выклікала захаплення. У дадатак ягоны ўра-патрыятызм і бясконцая самазадаволенасць — суайчыннікі кавальерэ, магчыма, і адчувалі сябе ў сваёй стыхіі і здольныя былі яшчэ жартаваць, але чалавека збоку ўсё разам узятае прыгнятала.

Зрэшты, Чыпола сам спрыяў таму, каб у людзей, якія хоць трошкі нешта петрылі, не заставалася сумненняў, што да прыроды яго майстэрства, хоць ні разу, вядома, не вымавіў ніводнага тэрміна і нічога сваім назовам не назваў. Аднак жа ён гаварыў пра гэта — ён увесь час гаварыў, — але ў туманных, самаўпэўненых выразах, якія выстаўлялі яго выключнасць.

Яшчэ нейкі час ён вёў тыя самыя практыкоўкі, але спачатку ўскладняў іншымі арыфметычнымі дзеяннямі, а потым усё спрасціў, каб паказаць, як гэта робіцца. Казаў проста «адгадваць» лічбы, якія папярэдне запісваў пад аркушам паперы на дошцы. Нехта прызнаўся, што спачатку хацеў назваць іншую лічбу, але менавіта ў гэты момант перад ім свіснула ў паветры плётка кавальерэ, і ў яго зляцела з вуснаў тая самая, што напісана на дошцы. Чыпола бязгучна засмяяўся аднымі плячыма. Кожны раз ён прыкідваўся здзіўленым празорлівасцю апытанага; але ў кампліментах ягоных чулася нешта іранічнае і абразлівае, не думаю, каб яны падабаліся паддоследным, хоць тыя і ўсміхаліся і ў пэўнай меры не былі супроць таго, каб прыпісаць апладысменты сабе. Мне здаецца таксама, што артыст не здабыў прыхільнасці ў публікі. У яе адносінах да яго, бадай, адчувалася непрыхаваная непрыязь і непакорлівасць; але, нават калі адкінуць проста ветлівасць, якая стрымлівала такія пачуцці, майстэрства Чыполы, яго бясконцая самаўпэўненасць не маглі не падабацца, і нават плётка, здавалася, спрыяла таму, каб бунт не вырваўся вонкі.

Ад фокусаў з лічбамі Чыпола перайшоў да картаў. Ён дастаў з кішэні дзве калоды, і, памятаю, сутнасць эксперыменту была ў тым, што ён браў з адной калоды, не гледзячы, тры карты, хаваў іх ва ўнутраную кішэню каптана, працягваў другую каму-небудзь з гледачоў, каб той выцягнуў менавіта гэтыя тры карты, прычым фокус не кожнага разу ўдаваўся зусім бездакорна; часам супадалі толькі дзве карты, але часцей за ўсё, адкрыўшы свае тры карты, Чыпола перамагаў і лёгкім паклонам дзякаваў публіцы за апладысменты, якімі яна, хоч не хоч, а прызнавала яго магутнасць. Малады хлопец у пярэднім радзе справа ад нас, італьянец з гордым тварам, падняў руку і сказаў, што рашыў выбіраць выключна па сваёй волі і свядома супраціўляцца любому пабочнаму ўплыву. Які ў такім разе будзе вынік, на думку Чыполы?

— Вы толькі, і можа, крыху ўскладніце мне задачу, — адказаў кавальерэ. — Але, як бы вы ні ўпіраліся, вынік будзе той самы. Існуе свабода, існуе і воля, але свабоды волі няма, бо воля, якая імкнецца толькі да сваёй свабоды, правальваецца ў пустату. Вы вольныя цягнуць альбо не цягнуць карты з калоды. Але пацягнеце, дык выцягнеце правільна, і з тым большай пэўнасцю, чым упарцей будзеце супраціўляцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Навелы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Навелы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Навелы»

Обсуждение, отзывы о книге «Навелы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x