Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2010, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пах мускусу [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пах мускусу [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пах мускусу [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пах мускусу [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рыгор узяў стрэльбу і працягнуў сыну.

— Гэта мне імператар падарыў, нясіце ў хату. Да сустрэчы!

Рыгор ускочыў у сядло. Глеб падаў яму повад каня Ціхана і стражнік растварыўся ў начной імгле.

Дзед з унукам пайшлі ў хату. Там, пры святле свечак, разглядалі новую паляўнічую стрэльбу. Стрэльба была хвацкай і зграбнай, багата інкруставанай. Стары з сумненнем круціў галавою, асцярожна ўзвёў куркі і здзівіўся — там замест месца пад капсулі былі байкі. Ян націснуў рычажок зверху і куркоўка лёгка адчынілася. Першы раз убачыў стары дзіўныя зарады — патроны.

— У-ух якая! Глядзі, Глеб, — цмокаў былы стражнік. — Аж рукі прыкіпелі. Вось гэта дык стрэльба.

Выгляд у старога быў як у дзіцяці, што атрымала цацку. Ён прыкладваў стрэльбу да пляча і цаляў на агонь свечкі — мерыў, ці ёмісты прыклад. Звыкла, як кожны паляўнічы, што беражэ сваю зброю, стары прадзьмуў ствалы. Разам з унукам доўга не клаліся спаць, абмяркоўваючы царскі падарунак...

Прыйшлося ўмяшацца Маланні. Яна сілком забрала дубальтоўку з рук свёкра.

Калі дзед з унукам паснулі, Малання з уздыхам прыбрала Рыкаў дыванок у камору.

Рыгор ехаў конна начной дарогай. Горыч страты сабакі не давала ні аб чым іншым думаць. Яго думкі зноў і зноў вярталіся ў мінулае. Дарогай насустрач ішлі людзі з свята. Начную цішыню перарываў смех і радасныя гутаркі простых людзей, якія дзяліліся ўражаннямі.

Стражнік даехаў да ракі Нараўкі, дзе належала несці службу, ахоўваючы намётавае мястэчка. Цэлыя тушы забітых дзікіх жывёл гатаваліся на ражнах над вогнішчамі. Запечанае мяса разразалася на невялікія кавалкі і раздавалася ўсім, хто жадаў. З бочак налівалася віно. Гарэлі сотні вогнішчаў, а вакол стаялі, сядзелі, ляжалі тысячы вясёлых людзей.

Працы было шмат; люд на падпітку абавязкова жадаў бачыць імператарскую ложу і альтанкі. Маладыя стралкі і стражнікі ўсімі сіламі адваджвалі і адганялі цікаўных. Некаторых свавольных гулякаў нават давялося вязаць вяроўкамі.

Перад світанкам усе стаміліся ад начнога гуляння. Моцна хмельных грузілі на падводы і адвозілі далей з паляны ў процілеглы бок ад галоўнай сядзібы. Неўзабаве месца палявання было ачышчана ад простага люду.

З надыходам дня пачалі пад’язджаць карэты і брычкі высакародных асоб. За гадзіну да пачатку новага палявання прыбыў сам імператар са сваёй світай.

У палове адзінаццатай з імператарскай ложы ізноў прагучаў сігнал і тыся­ча людзей зноў шчыльным ланцугом пад гукі паляўнічых ражкоў і брэх сабак рушыла ў загон.

Сярод гэтых людзей у старых, часам і залатаных мундзірах ішлі былыя падлоўчая, стражнікі, ляснічыя, аднадворцы, адстаўныя афіцэры і салдаты з унукамі і сынамі. Разам з імі плячо ў плячо ішлі колішні стражнік Селіван Ян і яго чатырнаццацігадовы ўнук Селіван Глеб. Гэтыя людзі мелі гонар ад таго, што прымаюць непасрэдны ўдзел у царскім паляванні. Для ўдзельнікаў гэта было вялікае і маляўнічае свята, паданні аб якім яшчэ доўгія гады будуць перадавацца з пакалення ў пакаленне.

Аблаўшчыкі ачапілі ў векавым лесе велізарную прастору і ішлі здалёку, так што нават брэх сабак, спушчаных з смычак, не далятаў да слыху паляўнічых, якія сядзелі ў альтанках.

Спачатку на паляне з’явіўся адзін сабака, які ці вырваўся раней часу, або які адбіўся ад зграі яшчэ на ўчарашнім паляванні. Ён, водзячы па зямлі носам, перасек паляну і праслізнуў між альтанкамі з паляўнічымі. Праз некаторы час да слыху паляўнічых ужо выразна даносіліся гукі ражкоў, брэх сабак і далёкі гоман — гэта людская і звярыная лава рухалася з нетраў пушчы.

Неўзабаве на паляну адзін за адным пачалі выскокваць дзікія звяры, гнаныя зграямі ганчакоў. Звар’яцелыя жывёлы кідаліся ў розныя бакі і падалі пад стрэламі з царскай ложы і альтанак.

Стражнікі стаялі з стрэльбамі напагатове.

Зноў паляна напоўнілася ровам дзікіх звяроў, брэхам сабак і гукамі бесперапыннай стральбы.

Усё жывое захлыналася ў чорным адчаі і перадсмяротнай тузе. Вішчэлі дзікі, біліся ў сутаргах і хрыпелі алені, моўчкі паміралі зубры (зубр заўсёды памірае моўчкі, не прыніжае сабе нават у смяротны час). Рэха стрэлаў разносілася па навакольным векавым лесе. Паветра прапахла порахам, і аблокі белага дыму віселі нізка над палянай. Здавалася, пушча аглохла ад стрэлаў.

Праз некаторы час сярод дрэў паказаўся натоўп. Гэта азначала канец паляванню. Як і ўчора, гасудар з світай абышоў паляўнічыя трафеі. Імператар застаўся задаволены паляваннем і шчодра, па-царску, падзякаваў галоўнаму распарадчыку і знаўцу ў гэтай справе паручніку Штральборну — павысіў яго ў званні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x