Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2010, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пах мускусу [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пах мускусу [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пах мускусу [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пах мускусу [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

з вас мне дрэннага не жадаў. Тут, у пушчы, зусім іншыя людзі.

Вочы яго зрабіліся вільготныя, рука пацягнулася да бутэлькі. Ён наліў і прапанаваў:

— За нас, за наша выдатнае залатое мінулае, — прыплюшчыў вочы і кульнуў чарку.

— Ваша высокаблагароддзе, вяртайцеся да нас, жывіце спакойна да старасці. А мы, каб вам не сумна было, будзем да вас у госці на кофій хадзіць, на паляванне разам ездзіць, — гледзячы шчыра ў вочы, сказаў Рыгор.

—І то праўда, пераязджайце жыць да нас разам з жонкай сюды, у Белавеж, — падтрымаў брата Ціхан. — Вось, паглядзіце на Сімунда. Раней часта з’язджаў да сабе на радзіму, а цяпер ужо колькі гадоў запар жыве тут невылазна.

— Дзякую вам, мае дарагія, за цёплыя словы, — дабрадушна ўсміхнуўся палкоўнік Таран. — Я і не сумняваюся, што вы з душой прыміце мяне, старога. А гэта выдатная прапанова, ёсць над чым задумацца. Трэба са старой параіцца. Вой, ледзь не забыўся! — узрадавана падняў галаву палкоўнік і ажывіўся. — За два дні да ад’езду сюды наведаў нашых зуброў у Царскасельскім парку. Распавёў ім, што еду ў Белавежскую пушчу. Мне здаецца, яны вам прывітанне перадавалі. Жывуць яны добра, прыстасаваліся, за імі там догляд адпаведны. Кормяць добра, я правяраў. Толькі цяпер іх там ужо больш, амаль цэлы статак — шэсць прыгажуноў. Летась і наша маладая самка зубраня прывяла. Я там часта бываю. Як стане журботна, бяру вазака і еду. Пастаю каля загарадзі, палюбуюся. Пагутару з імі, праўда, так, каб ніхто ні чуў, і адразу ж станавіцца неяк лягчэй.

Застольная гутарка мужчын зацягнулася далёка за поўнач. Чалавеку ўласціва ўспамінаць свае лепшыя гады з мінулага. Гэта сагравае і амалоджвае душу.

На галоўнай сядзібе працягвалася падрыхтоўка да высокага візіту. На дзевятай вярсце ад Белавежы, зблізку дарогі, што вяла ў вёску Гайнуўка, расцягнулі тэнты. Былі зроблены ложа для імператара і ў адну з ёю лінію адзінаццаць альтанак для высокіх гасцей.

4 кастрычніка прыбылі ў Белавеж: прынцы Карл і Альберт Прускія, прынц Аўгуст Віртэмбергскі і прынц Фрыдрых Гесен-Касэльскі.

На другі дзень раніцай іх павезлі паказваць навакольныя мясціны. Важныя замежныя госці доўга рассаджваліся ў карэты і брычкі. Па камандзе генерала Зялёнага працэсія кранулася з галоўнай сядзібы ў пушчу. Лясной дарогай яны з цікавасцю глядзелі вакол і захапляліся векавымі дрэвамі. Навакольная прыгажосць выклікала захапленне ў іншаземцаў. Якраз у пушчы стаяла залатая восень. Дрэвы афарбаваліся ў розныя колеры і выглядалі нібы спецыяльна прыбраныя. Здавалася, пушча гарыць рыжым, чырвоным, пурпурным, залатым агнём. Навакольны векавы лес быў сапраўды казачна прыгожы.

Вось госці паглыбіліся ў самую глухмень пушчы. Давялося спыніцца. Ім прапанавалі ісці далей пешшу. Наперадзе крочыў Ціхан, за ім обер-фарстмай­стар Фёдар Канстанцінавіч, генерал Зялёны і замежныя госці. Рыгор пабег папярэдзіць стралкоў, каб былі гатовыя. Каля ўваходу ў тунель, не міргаючы вокам, як варта ў палацах, стаялі два рослыя стралкі.

Госці з цікавасцю, адзін за адным, пачалі ўваходзіць у тунель. Усярэдзіне, праз кожныя дзесяць крокаў, па стойцы смірна, стаялі рослыя стралкі; кожны трымаў у левай руцэ запалены ліхтар. Тунель паступова напаўняўся людзьмі. Чуліся словы захаплення і здзіўлення на рускай і нямецкай мовах.

Па ўмоўным сігнале Ціхана ўваход запнулі, а стралкі крысамі шынялёў адначасова атулілі ліхтары — наступіла поўная цемра. Ад нечаканасці ўсе спыніліся і заціхлі, было чуваць толькі дыханне людзей.

Першым прагучаў голас генерала Зялёнага:

— Фёдар Канстанцінавіч! Гэтага не можа быць? Сярод белага дня, такая непранікальная цямрэча — гэта цуд!

— Вы самі генерал, бачыце, што ў пушчы гэта ёсць! — збянтэжана азваўся ўсхваляваны палкоўнік.

— Дык, брат, цяпер табе веру. Можа, тут ніколі не ступала нага чалавека, як ваша меркаванне, Фёдар Канстанцінавіч?

— Усё можа быць, цалкам магчыма, што і не ступала, — усё яшчэ спуджана мармытаў у адказ палкоўнік.

Замежныя госці маўчалі, слухалі гутарку. Каб не атрымаўся канфуз, па сігнале Ціхана стралкі адначасова дасталі ліхтары з-пад крысоў. У шэрагах замежнікаў пачуўся ўздых палёгкі, прычуліся абрадаваныя жаночыя галасы.

Госці паволі з’яўляліся з тунеля.

Лёгка зразумець, якое ўражанне зрабіла пушчанская глухмень, дзе самая апантаная бура не магла запалохаць сваім гневам, куды не прабіваліся нават прамяні яркага сонца.

На невялічкай, нібы казачной, палянцы госці спыніліся і пачалі разглядацца. Вакол ганарліва і велічна стаялі велізарныя, у некалькі абхватаў, дрэвы-волаты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x