Валерий Гапеев - Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерий Гапеев - Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мая мілая ведзьма [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Валерый ГАПЕЕЎ

МАЯ МІЛАЯ ВЕДЗЬМА

Школьны раман

1

Незвычайны — цёмна-ружовы — матылёк трапечацца між шурпатых рудых ствалоў хвой. Крадуся да яго, ён усё бліжэй і бліжэй, уецца лёгка, але не вельмі зграбна, бачком, быццам у яго адно крылца меншае ці кволейшае за другое. Яшчэ крок, яшчэ паўкроку па мяккай посцілцы з сухіх хваёвых іголак — і матылёк заўважае мяне, імкліва спырхвае ўдалячынь. І тады я бягу адкрыта.

Бягу і разумею: мне нельга лавіць яго, бо хапну рукой — і зломяцца тонкія ружовыя крылцы. І нават калі атрымаецца асцярожна ўзяцца за іх, дык на пальцах застанецца ружовы аксаміт, а крыл­цы незваротна згубяць сваё хараство. Але я бягу, мне трэба злавіць яго, патрымаць у руках, каб давесці самому сабе, што я — спрытны і хуткі!

Матылёк бліжэй і бліжэй, я бачу, што адна пара крылцаў у яго насамрэч круглявай формы, а другая — завостраная на канцы, таму палёт ягоны няроўны, і ён стаміўся, ён адчайна трапеча, я наганяю яго, ужо ўзняў руку, каб у наступнае імгненне схапіць, сціснуць. Мне ўжо няважна, што зломяцца, ператворацца ў шматкі дзівосныя крылцы, што далонь і пальцы прыцярушацца бліскучым ружовым пылам, а сам матылёк, відавочна ж, загіне.

Раптоўна перада мной рассцілаецца вялізная прагаліна, б'е ў вочы зыркае святло, хвоі раздаюцца, а я не магу спыніцца перад жудаснай кручай. Неспадзявана адчуваю дзіўны водар, маты­лёк — перад самым маім тварам. Ён з апошніх сіл успырхвае вышэй за маю галаву. А я — падаю. З вялізнай вышыні на дно кручы, дзе струменіцца ледзь бачны раўчук, на жоўты іскрысты пясок...

І ніколі яшчэ не ўпаў.

Я прачынаюся ў той момант, калі, няўмольна набліжаючыся, невялікія мокрыя камяні на дне раўчука затуляюць сабой увесь свет. Страх раптоўна пакідае мяне, я думаю адно пра тое, што мне вельмі доўга прыйдзецца хадзіць з пабітым тварам і распухлым носам.

Сон сніцца і сніцца. З года ў год, у нейкія месяцы я пачынаю сніць яго колькі начэй запар. Прачынаюся з заўсёднай прыкрай пустэчай унутры. Тады я нечакана востра адчуваю, што ўсё вакол — няправільна, што павінна быць усё інакш, і тое, што я раблю — раблю крыва і коса. Чаму няправільна, як рабіць інакш, — я не ведаю. Каб прагнаць назойлівыя думкі і гэта пачуццё няправільнасці самога сябе, іду на кухню, адкручваю кран і чакаю, пакуль вада сцячэ да вельмі халоднай. Але п'ю толькі хіба глыток.

Маці раней прачыналася, першыя разы заклапочана пыталася, ці ўсё добра, а цяпер, калі прачнецца, дык адно буркне нешта незадаволена. Пра сон я ёй не расказваў.

Баба Марыля на мае начныя жахі знаходзіць простае тлумачэнне:

— То ты расцеш, унучак.

Добра бабе — яна што заўгодна патлумачыць самымі простымі словамі. Сярод гэтых простых ёсць універсальныя: «Усё наладзіцца, усё будзе добра», «Надта не задумляйся, жыві ды і ўсё», «Значыць, лёс такі».

Расту, значыць... Ведала б баба, той матылёк — існуе, і я гнаўся за ім, ды не я, а ён падаў з кручы...

Неяк я спытаўся ў Юрася:

— Слухай... адзін і той самы сон сніцца мне цягам колькіх гадоў. Штомесяц, часцей... Сон страхотны. Там я. падаю з вышыні. Але прачынаюся за імгненне да таго, як прыпячатаю сваім тварам камяні.

Мы вярталіся са школы, была вясна, ужо добра прыпякала.

— А памятаеш дакладна, у якія дні сніцца? Даты ці дні тыдня? — зацікавіўся Юрась.

— Ідзі ты са сваёй матэматыкай сам ведаеш куды, — уздыхаю я і паварочваюся да Уладзі: — Уладзь, ну? Ці можа сніцца адно і тое запар, а калі можа, то што гэта за навала?

Юрась усяго хмыкнуў убок — ведае, што са сваёй матэматыкай уеўся ўсім у пячонкі, але ўпэўнены: то мы не цямім нічога ў вытанчанай сістэме мностваў і формул. Без жартаў кажу — Юрась чыкануўся на лічбах, гэта кожны з класа пацвердзіць. Пакуль ідзём у школу, ён запамінае ўсе нумары на пабачаных аўто, лічыць колькасць сустрэтых жанчын, мужчын, дзяцей. А потым складае прагноз на дзень для сябе, мяне і Уладзі. Кшталту, будзе дзень удалым ці не, каму пашанцуе, каго не міне навальніца. «У лічбах сэнс, будучыня і мінулае!» — так кажа, бы дэпутат з трыбуны. Але смяяцца з Юрася не будзеш, бо наша матэматычка Ганна Тодараўна сцвярджае, што за гісторыю яе настаўніцтва Юрась мае найлепшыя здольнасці да матэматыкі. Хоць на выгляд ён ніяк не геній: даўгалыгі, худы, светлавалосы і гарбаносы, ходзіць, нібыта ў нагах нейкія шарніры. І рукі гэтаксама рухаюцца — як у сталоўцы бярэ шклянку гарбаты, здаецца, тое робіць механічная рука робата. Юрась не зануда, да сваіх поспехаў у матэматыцы ставіцца, як да надвор'я, — ёсць і ёсць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая мілая ведзьма [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x