Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2010, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пах мускусу [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пах мускусу [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пах мускусу [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пах мускусу [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зноў з імператарскай ложы прагучаў стрэл.

Упэўненыя ў сваёй страшнай сіле зубры, нахіліўшы да зямлі нізка галовы, панесліся праз паляну, перакананыя, што змятуць усе перашкоды на сваім шляху. Лютыя самкі вострымі рогамі на хаду адганялі паляўнічых сабак ад зубранят. Сыходзячы ад ашалелай пагоні, статак разбегся па паляне.

Зноўку пачалася няспынная страляніна.

Рыгор і Ціхан кожны раз уздрыгвалі, з заміраннем сэрца глядзелі, як падкошаныя, падаюць іх гадаванцы і рыюць капытамі зямлю.

Палкоўнік Таран стаяў побач, апусціўшы галаву, вінавата пазіраў на братоў, імкнучыся не глядзець ім у вочы.

Няспынная страляніна працягвалася даволі доўга, але паступова пачала заціхаць. Дзікі роў параненых звяроў, крыкі людзей таксама заціхалі.

І тут Рыгор здрыгануўся і адразу збялеў:

— Гэй! Ціхан, глядзі!

З лесу на паляну насупраць імператарскай ложы выскачыў велізарны, проста жахлівых памераў зубр з магутным, цяжкім, як гара, гарбом. Побач з ім бег белы сабака, увесь час спрабуючы завярнуць яго ўбок. Убачыўшы тушы сваіх сабратоў, лясны волат рэзка спыніўся. Ён рыў капытамі зямлю і напружваўся, нібыта рыхтуючыся да барацьбы. Рагатая, лабастая і барадатая галава яго была нізка апушчана. Сабака забег наперад і заступіў яму шлях.

З царскай ложы пачуўся стрэл.

Лясны волат здрыгануўся, зрабіў велізарны скок. Пераскочыў, не закрануўшы, сабаку, нахіліў галаву з вострымі чорнымі рогамі і, задраўшы хвост, цяжкімі скокамі панёсся на стрэл. Сабака паляцеў за ім, з усіх сіл імкнучыся яго абагнаць.

З ложы прагучаў яшчэ стрэл.

Зубр спатыкнуўся, зваліўся на пярэднія ногі, але адразу ж падняўся. Саба­ка апынуўся ізноў перад ім. Лясны волат матлянуў галавою, і тут над палянай пачуўся такі жахлівы роў, што коні, якія стаялі за тэнтамі, тузануліся і прыселі на заднія ногі. З ноздраў ляснога волата валіла пара, а з-пад чорнай грывы крывавыя вочы вызірвалі ўтоенага ворага.

Над палянай запанавала цішыня. Здзіўленыя гэтым відовішчам прысутныя замерлі ў чаканні наступных падзей.

Прысеўшы на заднія ногі жахлівы барадаты бык матлянуў галавою і скокнуў наперад, імкнучыся не закрануць сабаку. У гэтае імгненне зноў прагучаў стрэл. Зубр паваліўся проста на белага сабаку.

Убачыўшы гэтую страшную карціну, над палянай пранёсся захоплены гул чалавечых воклічаў.

Рыгор кінуў стрэльбу, выскачыў на паляну і пабег да зубра.

Ззаду прычулася:

— Рыгорка! Ты куды? Туды нельга!

Але яго нішто не магло спыніць. Падбегшы да зубра, які моўчкі яшчэ тузаў у сутаргах чорнымі капытамі, ён укленчыў ля сабакі, які ляжаў побач з ім без прыкмет жыцця. Асцярожна ўзяў яго на рукі, узняўся з каленяў і прыціскаючы да грудзей, пайшоў прэч.

Ціхан і Фёдар Канстанцінавіч, зняўшы шапкі, глядзелі на Рыгора.

Ён падышоў да іх і асцярожна паклаў сабаку на зямлю.

Тут падбег нейкі афіцэр з імператарскай світы і пачаў гучна гарлапаніць:

— Ты што, звар’яцеў? Парадку на паляванні не ведаеш? Пад кулі лезеш!

Але стражнік не звяртаў ніякай увагі на крык афіцэра, быццам не чуў.

Палкоўнік Таран узяў афіцэра пад руку і адвёў убок. Ён нешта яму казаў, той ківаў галавою. Потым афіцэр вярнуўся да імператарскай ложы.

Рыгор моўчкі стаяў і глядзеў на мёртвага сябра.

На іншым баку паляны шчыльнай сцяной стаялі людзі, якія прымалі ўдзел у загонцы. Напружваючы вочы, яны намагаліся здалёку разгледзець цара.

Аляксандр II у суправаджэнні світы выйшаў на паляну і паволі аглядаў свае паляўнічыя трафеі. Па выразе яго твару было відаць, што паляванне атрымалася.

Даўжэй усяго ён затрымаўся каля велічэзнага зубра, якога ўласнымі рукамі застрэліў напрыканцы.

Лясны волат ляжаў на правым баку. Вялікая галава з чорнай грывай і вострымі рогамі была прыціснутая да грудзей, нібы ён рыхтаваўся да сутычкі. Застылыя вочы былі расплюшчаныя.

Гледзячы на бурую велізарную тушу зубра, імператар спытаў паручніка Штральборна:

— Як ты лічыш, колькі важыць гэты прыгажун?

— Ваша Імператарская Вялікасць, лічу пудоў трыццаць пяць, не меней, а можа і больш, — развёў рукі паручнік.

— Распарадзіцеся зрабіць з яго чучала і перадаць у Кунсткамеру для ўсеагульнага агляду, — закамандаваў Аляксандр II.

— Ваша Імператарская Вялікасць, будзе зроблена, — пстрыкнуў абцасамі галоўны распарадчык Белавежскай пушчы.

— І яшчэ, паклічце гэтага смельчака, які выбег за сабакам пад стрэлы, — хрыпла дадаў імператар, і ў суправаджэнні світы накіраваўся ў сваю ложу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x