Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Брытун - Пах мускусу [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2010, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пах мускусу [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пах мускусу [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пах мускусу [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пах мускусу [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Са збянтэжаным выглядам обер-фарстмайстар адышоў і стаў паводдаль. Неўзаметку падазваў братоў.

— Вы рашылі спалохаць усіх? Чаму вы мне гэта раней не паказвалі? Вы што, не разумееце, нельга так людзей палохаць? — палкоўнік пагрозліва патрос кулаком.

У гэты момант да іх далучыўся генерал Зялёны.

— Фёдар Канстанцінавіч, паглядзі, якія здзіўленыя твары ў замежнікаў. Абвыклі ў сябе па рэгулярных парках шпацыраваць, а тут хоць раз у жыцці сапраўдны лес убачаць, — весела ўсміхаючыся, ён злёгку ткнуў обер-фарстмайстра ў бок. — Ты таксама гусак добры. Сябар завецца. Мог бы загадзя папярэдзіць. А то я ў першыя хвіліны, як ліхтары патушылі, прызнаюся, здрэйфіў.

Генерал выцягнуў з кішэні хустачку і старанна выцер шыю.

— Ну, што? Час вяртацца ў Белавеж. Лічу, досыць, прагуляліся, — звярнуўся да братоў Селіванаў. — А вы малайцы, выдатна прыдумалі! Яшчэ б трэба было каму-небудзь з вас мядзведзем зараўці, пацеха была б поўная, — генерал засмяяўся са свайго жарту.

Імператар Аляксандр II прыбыў у Белавеж разам з вялікім герцагам СаксенВеймарскім Карлам-Аляксандрам ноччу з 5-га на 6-га кастрычніка 1860 года.

А дванаццатай гадзіне гасудар з шматлікаю світаю адправіўся на паля­ванне. Яго вялікасць заняў сваю ложу; у альтанках размясціліся вялікі герцаг і прынцы з світамі. Паступова запоўніліся запрошанымі высокімі гасцямі адзіннаццаць альтанак, а таксама галерэя для публікі.

Ціхану і Рыгору было даручана глядзець за парадкам між альтанкамі. На ўсялякі выпадак яны мелі зараджаныя стрэльбы і пістолі. Але страляць маглі толькі ў крайнім выпадку, калі ранены звер будзе пагражаць жыццю гасцей. Побач з імі знаходзіўся былы обер-фарстмайстар Таран. Генерал Зялёны меў гонар прысутнічаць у царскай ложы.

Непасрэдна само паляванне арганізоўвалі егермайстар граф Ферзен, галоўны распарадчык Белавежскай пушчы паручнік Штральборн, старшы лоўчы Кусаў. У іх падначаленні былі падлоўчыя і ляснічыя. Таксама былі выпісаныя з розных месцаў самыя лепшыя паляўнічыя сабакі, запрошаныя сотні людзей.

А бедныя зубры прыглядаліся да ўсяго гэтага з цікаўнасцю, не здагадваючыся, які лёс іх чакае.

Дзед Ян з унукам Глебам і сабакам Рыкам стаялі на прасецы і чакалі сігналу пачатку загону звяроў. Перад гэтым яны атрымалі падрабязныя тлумачэнні, у якім напрамку трэба рухацца. Замест паляўнічых стрэльбаў трымалі ў руках звычайныя дрыны. У іх абавязку было гучна крычаць і грукаць па ствалах дрэў. Перамяшчацца павінны разам, шэрагам, да паляны, на якой размясціліся высокія госці.

Роўна ў гадзіну з імператарскай ложы быў дадзены сігнал, і сотні загоншчыкаў адначасова прыйшлі ў рух. Падлоўчыя затрубілі ў паляўнічыя ражкі, спусцілі са смычак ганчакоў. Густы чалавечы ланцуг, з крыкам і грукатам рухаўся наперад.

Дзед Ян і яго ўнук Глеб таксама пачалі гучна крычаць. Рык некаторы час бег побач. Прайшлі з вярсту, сабака раптам пачаў старанна прынюхвацца і кінуўся наперад.

— Рык, ты куды? Рык, да мяне! — закрычаў Глеб, але яго голас патануў сярод грукату. Адданы сабака не мог чуць каманды маладога гаспадара.

Наперадзе была невялічкая паляна. Людзі ўбачылі, як сабака дагнаў велізарнага зубра. Перагарадзіў яму дарогу, спрабуючы брэхам завярнуць яго ў іншым напрамку.

Лясны волат стаяў і глядзеў, як напалоханыя шумам і гнаныя сабакамі зубры знікаюць сярод дрэў.

— Глядзі, дзед, гэта Хрэснік! Наш Рык спрабуе яго выратаваць, не дае яму бегчы, — гарачыўся Глеб.

Нейкі чужы сабака падбег з брэхам да зубра ззаду. Рык адразу кінуўся на яго і пачаў душыць. Велічны зубр спакойна глядзеў на валтузню сабак. У гэты час далёка наперадзе прычуліся стрэлы. Зубр нахіліў галаву і цяжкімі скокамі панёсся ў той бок. Рык кінуў сабаку і следам за ім знік у дрымучым лесе.

На паляне перад тэнтамі паляўнічых першымі з’явіліся ваўкі, самыя абачлівыя з усіх звяроў. Яны спрабавалі сысці ад аблавы. Аднак, выбегшы на паляну і ўчуўшы небяспеку, яны зноў завярнулі ў лес, каб знайсці іншае выйсце. Затым з ляснога гушчару вынырнулі дзікі і чорным ланцугом панесліся праз паляну.

Першы стрэл прагучаў з імператарскай ложы. Пачуўся віск вепрука з белымі вялікімі ікламі, і статак рассеяўся, як ад удару маланкі. Дзікі замітусіліся, мяшаючыся з іншымі звярамі, якія рынуліся ўжо на паляну. Пачалася няспынная страляніна. Дзікія звяры: казулі, ласі, алені, гнаныя паляўнічымі сабакамі, выскоквалі з лесу і траплялі проста пад стрэлы.

Праз некаторы час пад цяжкімі капытамі загудзела зямля, і на паляну вымкнуў статак зуброў. Барадатыя быкі, каторыя беглі наперадзе статка, рэзка спыніліся. Раптоўнае з’яўленне зуброў, іх грозны выгляд, унеслі некаторае замяшанне ў шэрагі паляўнічых. Амаль адначасова спынілася стральба. Усе замерлі ў чаканні, што будзе далей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пах мускусу [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пах мускусу [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x