Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных
Здесь есть возможность читать онлайн «Ірына Лявонава - Бляск камянёў цудоўных» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Бляск камянёў цудоўных
- Автор:
- Жанр:
- Год:2014
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Бляск камянёў цудоўных: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бляск камянёў цудоўных»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Бляск камянёў цудоўных — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бляск камянёў цудоўных», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Хутка ж яны забыліся, як валадары перапрадавалі іх, а то і проста дарылі па адным ці з сям’ёй.
Але няўдзячны народ жыў у тыя часы. Дый зайздросны да чужога дабра вельмі быў.
А яшчэ француз дазволіў яўрэю Абраму Домнічу пасяліцца ў маленькай хацінцы на ўскрайку вёскі. Той прыйшоў у вёску адзін, без сям’і, і ўжо год, як нікога так і не прыводзіў у хату.
Быў ён ветлівы з аднавяскоўцамі, усмешлівы. Але ў гутарцы на чалавека вочы стараўся не паднімаць, і, хоць ягоная худая постаць заўсёды была гатовая схіліцца ў паклоне, назваць яго лісліўцам нельга было. Сяляне адносіліся да яўрэя, калі можна так сказаць, ніяк і трымаліся з імі насцярожана. Ён не выклікаў у іх ніякіх пачуццяў.
Доўгія гады трэба пражыць у вёсцы, каб цябе перасталі ўспрымаць чужынцам. А тут мала таго што прышлы, дык яшчэ і іншай веры. У капліцу не ходзіць, і дзе Абрам моліцца свайму Богу, невядома.
Аднак Абрам нікому нічога благога не рабіў. Наадварот, рабіў дабро людзям: каму абутак паправіць, каму на палі дапаможа, ці яшчэ што-небудзь...
Але залатая пара для Абрама надышла ў тую часіну, калі Лешак вырашыў непадалёку ад вёскі, ля ажыўленага шляху на Прагу, адкрыць невялікі шынок.
Нядаўна Лешака Круціцкага прызначылі шляхецкім судом ваяводства старастам у Кажоўскай, і зараз ён мог шмат што сабе дазволіць.
Ніхто б не здзівіўся, калі б праз нейкі час іх Лешака сталі б зваць няйначай, як панам...
Стараста Кажоўскай лічыўся ў акрузе хітрым і пранырлівым чалавекам, але лянівым. Любіў добра паесці, пасля падрамаць. З гадамі яго постаць абрасла тлушчыкам, хада стала паважнай. Сам ён рабіць не хацеў. Таму запрасіў да сябе на дапамогу ў шынок «Пузатая стронга» прышлага чалавека.
Абрам вельмі ўзрадаваўся такой прапанове.
На здзіўленне Лешака, Домніч з веданнем справы ўзяўся гаспадарыць у «Пузатай стронзе», а гаспадару заставалася толькі з задавальненнем падлічваць выручку і жмурыць свае маленькія карыя вочкі ў прадчуванні яшчэ большых барышоў...
Усё добра, толькі адно дрэнна: Лешака дзецьмі Бог пакрыўдзіў! Незадаволены быў ён імі. Нікчэмнымі людзьмі аказаліся яны ў гаспадарцы.
Пагодкі Пётр і Андрэ ўрадзіліся на рэдкасць тупагаловымі і непаваротлівымі ў вясковай справе, а дачка Дражына — дык тут наогул гутарка асобная.
Стары Круціцкі, як сапраўдны каталік, шанаваў Бога, але не так апантана, як яго дачушка!
Тая ж марыць прысвяціць сябе служэнню Усявышняму! Кожную нядзелю яна ходзіць у святое месца Вамбежыцэ. Ходзіць, каб там падняцца на каленях на ўзгорак, праціраючы пры гэтым панчохі, па сарака дзевяці прыступках пакаяння. Навошта Богу такія ахвяры?
«Цьфу! Дурніца, — думаў бацька. — Ад сытасці розная брыдота лезе ў галаву. Не, трэба яе аддаць замуж за Янака. Хай справай зоймуцца — дзяцей здаровых нараджаюць, будуць памагаць па гаспадарцы. Для гэтага бабскае прызначэнне на зямлі, а да Бога звярнуцца ёсць каму і без маёй таўсташчокай. А Янак — кемны хлопец. Што ні даручыш — усё зробіць».
Янак Круціцкі гадаваўся сіратой. Ягоная нябожчыца-маці даводзілася Лешаку стрыечнай сястрой, гэта і ратавала яго ад голаду і ад іншых бед. Дзядзька, калі абодва бацькі памерлі, прыгрэў яго. Ну, вядома, больш з-за прыбытку, чым з жалю. І, трэба сказаць, дальнабачным аказаўся Круціцкі. Янак вырас добрым хлопцам — цягавітым і працавітым. На яго добрасардэчны сваяк і ўсклаў усю цяжкую працу па гаспадарцы.
3
Уладальнік «Пузатай стронгі» як нельга своечасова паказаўся ў шынку. Вечарэла, і там за груба пазбіванымі сталамі ўжо сядзелі як свае сяляне, так і прышлыя. А сёння ў шынку было асабліва людна. Усе з нецярпеннем чакалі расказ бывалага чалавека. У родных мясцінах аб’явіўся не хто іншы, як сам нашчадак заснавальніка іх вёскі.
Станіслаў Кажоўскі быў сапраўдным салдатам. Ён даводзіўся далёкім родзічам ганарліваму і доблеснаму рыцару Казіміру. Пра гэта сведчылі яго вялікі «высакародны» но с і высокія дугападобныя чорныя бровы над светла-шэрымі вачыма. У яго жылах бурліла кроў бясстрашных продкаў, таму ў наваколлях вёскі і на руінах замка пана Кажоўскага бачылі рэдка. Толькі ў тых выпадках, калі шлях каралеўскага войска пралягаў па родных мясцінах: тыя ішлі або заваёўваць каго-небудзь, або наадварот, з ганьбай ці без ганьбы ўцякалі ад праціўніка, ці проста адыходзілі, калі той пераўзыходзіў іх сіламі.
— Я цяпер з Белай Русі іду, там, панове, страшныя справы адбываюцца. Ідзе на нас маскоўскі цар Пётр, ідзе не толькі каб паліць нашай крывёю зямлю вялікай Рэчы Паспалітай, але яшчэ і паглуміцца над нашай верай. Так. Сам я не быў і не магу дакладна сказаць, праўда гэта ці не, але бывалыя людзі за добрай чаркай шмат страшнага расказвалі. У Віцебску гэты іншаверац загадаў знішчыць абраз святога Іасафата Кунцэвіча (усе прысутныя адначасова ахнулі і сталі хрысціцца), у Полацку ён так блюзніў над прычасцем у саборы святой Сафіі, што лаяў і забіваў манахаў. А аднаго базіліяніна цар стукнуў па твары і паваліў на зямлю за тое, што той назваў забойцаў святога Іасафата бязбожнымі схізматыкамі, а пасля біў яго кіем па галаве, адрэзаў яму шабляй нос і вушы і, нарэшце, загадаў вынесці з царквы і павесіць, другому ж адсек шабляй галаву.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бляск камянёў цудоўных» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Бляск камянёў цудоўных» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.