Надзея Статкевіч - Папялішча

Здесь есть возможность читать онлайн «Надзея Статкевіч - Папялішча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Папялішча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Папялішча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Папялішча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Папялішча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну што ты так дрыжыш? — шапнуў ён спалоханай дзяўчыне. — Спужалася?

Яна кіўнула.

— Смешная. Чаго тут баяцца? Навальніца хутка скончыцца.

Дзяўчына дзікавата зірнула на яго.

— Пярун забіць можа!

— Што? У старых багоў верыш? — Феліцыян пранікліва паглядзеў на яе.

Зуліся спужалася:

— Не!

— Чаму тады галаву схіліла?

Зуліся скурчылася, вінавата зірнула спадылба і адказала:

— Усе так у вёсцы гавораць. Калі град ідзе, то што-небудзь вострае за ганак выкідваюць. У Кулішках малым да года пасму валасоў абразаюць, каб Перуна не баяліся.

У гэты момант зноў пачуліся грымоты.

— Вой! — спужалася дзяўчына і ўткнулася ў хлапечае плячо.

Феліцыян ахутаў яе буркай і засмяяўся пра сябе.

— Чаго зубы скаліш? — буркнула дзяўчо.

— Перуна твайго прыгадаў. Чым жа цябе заб’е?

— Стрэламі.

— Ці ж гэта стрэлы?

— А што яшчэ?

— Агонь.

— Не, — пакруціла яна галавой, — стрэлы. Я летась бачыла выгарэлыя сляды на хляве, у які маланка трапіла, дык на стрэлы былі падобны. Каменныя стрэлы забіваюць, а агонь спальвае. Вось так.

— А грымоты? Таксама Пярун весяліцца?

— Ён. Два велізарных жарнавы трэ, адтуль такі гук.

Яе дзіцячая наіўнасць і шчырая вера ў забабоны падабаліся Офенбергу. Феліцыян глядзеў і дзівіўся простай і ненайгранай прыгажосці дзяўчыны. "Калі б ведалі ўсе паненкі, — думаў ён, — што краса тады становіцца яркай, калі яны перастаюць страляць вочкамі і пра яе нават не здагадваюцца. Г этая ж і не ведае, а сама прыгажэйшая за Венеру".

— Чаму ж ён так злуецца?

— Пярун не злы, а толькі чорта забіць хоча. Часам можа ў чалавека ненаўмысна трапіць. Людзям, у каго ён пацэліў, на тым свеце лепш жыць.

— Добры дзядок, значыць?

— Ды не дзядок! Ён прыгожы, велічны, валасы чорныя, а барада доўгая і залацістая. Яшчэ жонка ў яго ёсць.

— Няўжо?

— Ага. Грамаўніцай клічуць.

Яна стала папраўляць валасы, потым выцерла твар рукавом мокрай сукенкі, якая прыліпла да тонкага стану. Раптам дзяўчына паглядзела на яго і замаўчала.

— Ты чаго спужалася?

— Нашто лыбішся? Адвярніся!

Яна пачала выкручваць палы сукенкі, паглядаючы час ад часу на шляхціца, які стаў спінай.

— Баішся мяне?

— Не.

— Чаму ж?

— Няўжо, вашамосць, хочаш напужаць? Над жыватом халопаў пан мае ўлады, але ж я не з іх. Мой прадзед за службу вялікаму князю атрымаў герб і званне.

— А жывяце з халопамі.

Дзяўчына не адказала нічога. Яна паправіла сукенку і наблізілася.

— Творца ўсіх з адной гліны ляпіў. Паспрабаваў бы ты зараз рукі распускаць, то і каб халопкай была, не пабаялася б. Чула я пра адзін выпадак і табе раскажу, каб ведаў, што годнасць не ад тытулаў залежыць. Ведаеш жа пра вайну нашага Княства са шведамі?

— А то не!

— У гэтыя часы і было. Войска ў вёску суседнюю зайшло, каб фуражу ўзяць. Аднаму жаўнеру наша дзеўка прыглянулася. Што далей было б, ведаеш сам, ды халопка пачала прасіцца, каб адпусціў. За свабоду абяцала расказаць сакрэт бессмяротнасці. Жаўнер не верыў, і тады яна прапанавала самому пераканацца: ссячы ёй галаву. Па яе словах, галава павінна была адрасці.

— І як?

— Ён паслухаўся і ссек.

Офенберг з недаверам зірнуў на яе:

— Няўжо на самай справе чараўніцай была?

— Не, шляхціц. Яна не была чараўніцай, і галава не адрасла.

Дзяўчына сумна ўсміхнулася і апусціла галаву.

— Але і я такія "чары" прыняла б грэхам на душу, каб…

Феліцыян усміхнуўся:

— Не ведаў, што ты такая. Прываражыла мяне, чараўніца.

Офенбергу здалося, што менавіта гэтую дзяўчыну ён бачыў у сне ў жытнім полі ў вянку з валошак. Паніч нахіліўся да тонкіх малінавых вуснаў і пацалаваў іх.

* * *

Над поймай Свіслачы ўзышло сонца. Яно афарбавала плынь у пунсовы колер і схавалася за шатамі. Два шляхцічы сядзелі на беразе і назіралі за ўзыходам нябеснага дыска. Якаў устаў і падняўся да выгарэлай зямлі каля ракі, дзе гэтым летам агонь выеў слой торфу аж да чырвонай гліны. У ямах яшчэ нічога не паспела вырасці, а попел прыбілі кроплі ўчарашняга ліўню. Юнак нахіліўся, узяў адтуль жменю зямлі і сціснуў яе ў далоні. Паміж яго пальцаў пацяклі па скуры кроплі рудога колеру.

— Феліцыян, глядзі — як кроў!

— Дурань.

Якаў падышоў да вады, каб змыць бруд. Ён апусціў руку ў халодную плынь і, спужаўшыся, адскочыў. Яму падалося, што хвалі афарбаваліся спачатку ў пунсовы, а пасля ўжо ў руды колер.

Феліцыян заўважыў, што сябра перасмыкнула, і паспрабаваў яго супакоіць.

— Гэта гліна, Якаў. Зямля гарэла, агонь спыніўся на пласце гліны. Паехалі!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Папялішча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Папялішча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Папялішча»

Обсуждение, отзывы о книге «Папялішча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x