Надзея Статкевіч - Папялішча

Здесь есть возможность читать онлайн «Надзея Статкевіч - Папялішча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Папялішча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Папялішча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Папялішча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Папялішча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Панічы знайшлі брод і пераехалі раку. Недалёка цягнуўся гасцінец і знікаў у

гушчы лесу. Якаў нацягнуў лейцы свайго рысака і азірнуўся ў бок вёскі. Яна пачала "ажываць": дзе-нідзе рыпелі веснічкі, паілі скаціну, тапілі печы, і нізка схіляў над студняй галаву журавель.

Яны мінулі Стары Бор. Гасцінец доўга слаўся праз лес і вывеў да гаці. Неабдымнае балота падступала з усіх бакоў. Тонкая сцежка насцілу з бярвенняў разбівала чорна-зялёнае люстэрка багны. Хто ведае, колькі сялянскіх жыццяў зжэрла за стагоддзі гэтая чортава пастка. Халопаў зганялі на рамонты такіх шляхоў ледзь не кожную вясну, радзей — летам, а часам будавалі ўзімку, калі замярзаў багністы грунт, і тады ледзяная вада ўразалася ў чалавечае цела, як лязо шаблі.

Якаў пад’ехаў бліжэй і скасавурыўся на мост.

— А іншага шляху няма? Тут бярвенні старыя, то і глядзі — пойдзеш да шайтана ў госці.

Феліцыян кіўнуў.

— Тры чвэрці да смерці. Ездзіў калі шляхам ад Мазыра на Князь-возера?

— Не. Чаму пытаеш?

— Я там быў. Ад Дзякавіч да Азяран трынаццаць вёрст цягнеца адна суцэльная гаць. Калі едзеш, то яна хістаецца пад нагамі.

— Цьфу, — скрывіўся Якаў, — хутчэй бы выбрацца адсюль. Нават вёскі тут як нежывыя. На абшарах паміж Бярэзінай і Друццю толькі рэха і пачуеш.

— А што ты хацеў? Глеба там бы каменне, балоты. Расейцы пад бокам — калі вайна, то туды ў першую чаргу сунуцца. Няшчасная зямля — як мёдам намазана для іх.

— Г эта я мёдам памазаны, — віскнуў Якаў, адбіваючыся ад камароў. — Няўжо яшчэ не перадохлі? Ух, крывасмокі, каб вас агонь спаліў! Ну дзе там хоць якая карчма?

— Ты спачатку на сухое выедзь, а пасля ўжо карчму шукай. Думаеш, яна табе пасярод гаці стаяць будзе?

Якаў прыціх, паглядзеў на чорную ваду і плюнуў.

— Не здзіўлюся, калі тут з чортам сустрэнемся. Слухай, чаму тая халопка сказала, што нам два броды ехаць?

— Так шмат дзе гавораць. Шлях вызначаюць не вёрстамі, а колькасцю перапраў — брадоў.

— Цёмныя людзі. Яны ў жыцці, акрамя балот, нічога і не бачылі.

— Балот тут сапраўды шмат. Мой дзядзька расказваў, што ў часы апошняй вайны са шведамі тыя дайшлі аж да Пінску. Карл XII упадабаў горад, але быў здзіўлены бясконцым морам балот і рэк. Я сам бачыў надпіс на вежы езуіцкага калегіума ў Пінску, які ён надрапаў на сцяне: "Non plus ultra". Гэты дзівак лічыў, што далей няма нават кавалачка зямлі. Такі ж дэвіз, дарэчы, быў і на гербе Гішпаніі, пакуль не адкрылі Амерыку.

— Спадар Карл пралічыўся, — усміхнуўся Якаў.

Нарэшце яны выехалі на сухое. Цяпер шлях ляжаў праз лес, густы і цёмны. Падарожнікі ехалі моўчкі, пакуль не пачало змяркацца, і неба зрабілася блакітна-чырвоным. Хмары нібы аддзяліліся ад яго, плылі, здавалася, зусім нізка. Нібы сарамлівыя дзяўчаты, схілілі галовы палявыя валошкі, ім знізу ўсміхаліся рамонкі. Паўсюль адчуваўся пах мёду, які дурыў галаву водарам так, што хацелася спыніцца, легчы на ложак з кветак і заснуць, захлынуцца п’яным зеллем мядовых траў.

Насустрач з лесу выйшаў халоп, а за ім цягнулася падвода. Упрэжаная худоба ледзь перастаўляла капыты. Гаспадар з бледным высахлым тварам і шэрымі вачыма, босы, у простай світцы трымаў у руках дубец. Патрэбы ў такой грознай зброі не было, але ён упарта падганяў бедную жывёлу.

Калі халоп убачыў шляхціцаў, то спыніўся зняў саламяны капялюш і нізка схіліўся ў паклоне. Юнакі накіравалі сваіх рысакоў да яго.

— Можаш разагнуць спіну, а то ад такіх паклонаў хутка пераломіцца, — сказаў Якаў. — Чаму не шкадуеш сваю скаціну?

— Яна не мая, — ён бліснуў ікламі, — суседа.

Якаў пагардліва паглядзеў на яго.

— Чый?

— Хвядзько. Князя Радзівіла халоп, сам з Асіповічаў.

— Ведаеш, дзе тут бліжэйшая карчма?

Хвядзько пачухаў патыліцу.

— Якая? Заезная ці незаезная? Панічу патрэбна на ноч спыніцца ці гарэлкі выпіць?

— Дурань, не бачыш, што вечарэе? Канечне, заезная!

Хвядзько зноў пайшоў па розум.

— То гэта недалёка. Калі проста паедзеце па шляху — праз дзве вярсты ўбачыце карчму на скрыжаванні, якую клічуць Астатні Грош. Калі ж яснавяльможныя паны праз вярсту звернуць улева, то заедуць да Ёханавай карчмы. Гаспадар там лепшы, ды і ў сівуху вады не дабаўляе, як Зэлян.

Шляхцічы завярнулі рысакоў і памкнуліся проста па гасцінцы. Праехаўшы з вярсту, яны звярнулі па шляху ўлева, і гасцінец ператварыўся ў сцежку. Праз нейкі час сябры натыкнуліся на старую хату, што стаяла на выжарыне. Яна была больш падобна да вялізнага спарахнелага грыба, чым да карчмы, з-за нізкай, ледзь не да зямлі, саламянай страхі. Сама хатка стаяла на паляне, абкружаная старымі ялінамі. Двор здаваўся невялікім, але акуратным. Праз якіх дваццаць крокаў была студня, за ёй — фурманка і сані пад павеццю. Спрытнасць і цягавітасць гаспадара былі бачны ва ўсім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Папялішча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Папялішча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Папялішча»

Обсуждение, отзывы о книге «Папялішча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x