Надзея Статкевіч - Папялішча

Здесь есть возможность читать онлайн «Надзея Статкевіч - Папялішча» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Папялішча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Папялішча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Папялішча — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Папялішча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Юнакі накіравалі коней да карчмы. Насустрач ім выбег сабака з прастрэленай лапай і пачаў кідацца на коней, спрабуючы ўкусіць. Рысакі натапырылі вушы і неспакойна перабіралі нагамі. Якаў раззлаваўся, дастаў крамянёвае ружжо і пацэліў у сабаку. Той завішчаў, і тут прагучаў яшчэ адзін стрэл амаль каля яго вуха. Шляхціц спалатнеў і паглядзеў на Феліцыяна. Сябра кіўнуў у бок адчыненых дзвярэй хлява.

— Стралялі адтуль. Трымай падрыхтаванае ружжо.

Якаў кіўнуў і павярнуў каня. Феліцыян паехаў следам.

Раптам зноў пачуўся свіст кулі, і паляцелі трэскі з дрэва, ля якога спыніўся Якаў. Ён нацягнуў лейцы і заўважыў, што трава каля студні запэцкана крывёй. Пясок на двары быў стаптаны дзясяткам коней. Юнак кіўком папярэдзіў Феліцыяна.

Людзі, якія затаіліся ў хляве, больш не стралялі, але цішыня была напружаная, нібыта вось нешта здарыцца.

Тут Якаў падняў руку і крыкнуў:

— Гэй, хто б там ні быў! Мы не разбойнікі, у нас добрыя намеры!

За дзвярыма пачулася перашэптванне, нешта затрашчала, і грубы мужчынскі голас гаркнуў:

— Які чорт вас сюды прывёў? Прэч!

Юнакі пераглянуліся.

— Мы хочам спыніцца ў карчме да раніцы.

У хляве завязалася валтузня, пасля ўсё сціхла, і да іх выбег стары. Ён паваліўся на калені перад панамі і пачаў прасіць:

— Я гаспадар карчмы. Не злуйцеся, яснавяльможныя! Мы стралялі, бо думалі, што вы разбойнікі.

— Што тут здарылася? Чаму кроў каля студні?

Карчмар схапіўся за валасы і зароў:

— Мы мірныя людзі, нікога не чапалі, а тут… — ён ледзь гаварыў, — разбойнікі ўчынілі наезд. Гора ў нас, паніч. Затапталі коньмі нявестку маю. Каб не гэта, дык зімой сыну памочніка нарадзіла б.

З-за дзвярэй выйшаў малады бялявы хлопец са страшнымі вачыма, якія блішчэлі нянавісцю. У руках ён трымаў стрэльбу. Якаў акінуў яго вокам і спытаў:

— Г эта ты так страляеш? Вельмі добра.

Хлопец надзьмуўся і прамармытаў:

— Каб страляў на ўсю моц, то, ваша мосць, не хвалілі б мяне.

Якаў аж пачырванеў ад злосці.

— Што?! Ды ты… — Якаў у шаленстве схапіў шаблю, але руку перахапіў стары.

Ён зноў упаў на калені і пачаў прасіць:

— Змілуйся, васпан! Сын не ведае, што гаворыць, бо яго вуснамі Люцыфер завалодаў! Гора ў нас, вось і ашалеў.

Якаў павярнуў каня і пад’ехаў да карчмы. Сын гаспадара не зводзіў з яго вачэй і моцна сціснуў стрэльбу ў руках. Феліцыян тым часам нахіліўся да карчмара і ціха шапнуў:

— Скажы сыну, каб прыціх, а то ў цябе ў хаце другую труну ставіць прыйдзецца.

Ёхан памаўчаў, а пасля дадаў:

— Не ў добры час вы прыехалі. Гора ў нас, каб яшчэ чаго не здарылася.

— Пагражаеш?

— Як магу? Але ці да твару заставацца такім панічам у хаце з нябожчыцай?

Офенберг ухмыльнуўся.

— Калі б захацеў, то ты труну б вынес на двор, а мы адпачылі б у хаце.

Стары яўрэй нізка пакланіўся, а Феліцыян паскакаў прэч. Карчмар жа паваліўся на зямлю, сціснуў у кулаках пясок і завыў.

Карчма, якую арандаваў у князя Радзівіла габрэй Зэлян, сярод тутэйшых называлася Астатні Грош і знаходзілася зусім недалёка ад гасцінца. Хата дзялілася сенямі на дзве паловы. Злева жыў арандатар з сям’ёй, там жа можна было выпіць куфаль піва ці кварту сівухі. З іншага боку спыняліся на начлег пастаяльцы, з якіх пад такую ласку звычайна пападалі купцы і шляхта. Халопаў Зэлян не любіў, але большую частку прыбытку забяспечвалі менавіта яны, бо па загаду князя Радзівіла яго халопы павінны былі піць сівуху толькі ў корчмах, што належалі магнату, і да таго ж устанавіў норму, нават для тых, хто не меў гэтай звычкі.

Калі падарожнікі ўвайшлі, то там яшчэ было некалькі чалавек. Стары цыган сядзеў каля дзвярэй, а за ім заліваў у сівусе горыч пастух. Асобна ад усіх у куце прымасціліся два панічы і, напіўшыся ўдрызг медавухі, часалі языкамі.

Як толькі гаспадар убачыў новых кліентаў, то адразу падскочыў да іх і, лісліва ўсміхаючыся, вымавіў:

— Шаноўныя паны, запрашаю! Чым частаваць спадарства?

Якаў усеўся на лаву і крыкнуў:

— Медавухі прынясі!

Гаспадар пакорліва пакланіўся і выйшаў, каб узяць з кладоўкі пітво. Тым часам з далёкага вугла, дзе сядзелі шляхціцы, пачуліся крыкі.

— Браточкі! Пахвалёны пан Езус! Хто вы?

— Князь Офенберг і пан Няміра, — спакойна адказаў Феліцыян. — З кім я маю гонар гаварыць?

— Паны Ракутовічы. Вядзём коней на кірмаш. А ваш шлях куды вядзе?

— У Варшаву.

— О! То няблізка. Няхай дапамагае Бог!

У шляхцюкоў ад колькасці выпітай медавухі язык ледзь паварочваўся, таму іх цікавасць хутка згасла. Праз хвіліну яны наогул захраплі на лавах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Папялішча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Папялішча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Папялішча»

Обсуждение, отзывы о книге «Папялішча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x