Сергей Пясецкий - Яблычак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Яблычак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яблычак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яблычак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.
Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

Яблычак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яблычак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Муж перасунуўся са свайго ложка на ложак жонкі, які стаяў прысунуты побач, і пачаў шэптам прасіць у яе прабачэння і лашчыць. Жонка прыняла гэта без энтузіязму. Далей Ясь стаўся сведкам непрыемных для вачэй пяшчотаў і фізічных стасункаў паміж брыдкім тоўстым мужчынам, ад якога несла потам, з прыгожай жанчынай, якая мусіла падпарадкавацца ягонай волі.

Ужо было далёка за поўнач, а сужэнства ўсё яшчэ не спала. Жонка зноў пайшла ў ванны пакой. Габрэй на момант выйшаў у яданьню і прынёс адтуль вялікі яблык. Насвістваючы нейкую арыю з аперэткі, ён разламаў яблык на дзве часткі і пачаў есці. Калі вярнулася жонка, ён прапанаваў ёй другую палову.

— Дай ужо мне паспаць, — адказала габрэйка, залазячы ў ложак і шчыльна ахутваючыся коўдрай.

Муж яшчэ некаторы час варочаўся ў ложку, потым устаў, згасіў лямпу пад столлю і запаліў маленькую блакітную лямпачку, якая вісела на сцяне над узгалоўем ложка. Неўзабаве ён заснуў амаль адразу пачаўшы скрыгатаць зубамі і пачварна храпці.

Ясь ціхенька выбраўся са сваёй хованкі. Падышоў да туалетнага століка і пазбіраў з яго біжутэрыю, асцярожна высунуў шуфляды і сабраў рэшту ўпрыгожанняў і скрыначак. Потым ён дастаў кашалёк з пінжака, які вісеў на крэсле, і старанна абшукаў усе кішэні. У адной з іх знайшоў вялікі жмут банкнотаў, а з портак асцярожна выняў звязку ключоў. Потым забраў са століка каля ложка залаты гадзіннік. Ён паглядзеў на твар габрэя — мужчына ляжаў на спіне і безупынна хроп, брыдка разявіўшыся. Галавы габрэйкі амаль не было відаць з-пад коўдры.

Ясь паволі адамкнуў дзверы ў ядальню і пакінуў іх прыадчыненымі. Казік і Баран, ужо разуўшыся, чакалі на верандзе. Ясь адчыніў акно, і яны паціху залезлі ў ядальню. Казік Марацкі, спецыяльнасцю якога былі начныя крадзяжы, пайшоў з Ясем у спальню. Яны прасоўваліся няспешна, плаўна, бязгучна, нібы плывучы ў блакітным паўзмроку. Гэтак жа бясшумна адчынялі шафы, камоды і забіралі адтуль усе дарагія рэчы. Там былі каштоўныя футры і гарнітуры з якаснай тканіны, шмат шыкоўнай бялізны.

У гэты час Алік Баран парадкаваў рэшту жытла, перадусім буфет. Там было шмат дарагіх сервізаў і посуду, прычым большасць — у прыгожых скрыначках і кардонках. Гэта былі шыкоўныя шлюбныя падарункі, якія засталіся па вяселлі.

Праз гадзіну дом быў ачышчаны ад усіх каштоўных рэчаў. Калегі зрабілі некалькі цяжкіх пакункаў якія вынеслі на веранду, а потым пацягнулі на бераг Свіслачы. Гэта заняло шмат часу. На другі бераг ракі яны перайшлі па грэблі каля старога млына. Тут яны нарэшце адчулі сябе ў бяспецы. Толькі пад раніцу дабрылі да маліны на вуліцы Даўгабродскай.

Ясь пачаў выкладаць з кішэні на стол грошы і ўпрыгожанні. Здабыча была вялікай. Казік паціраў рукі. Баран жа хмурыўся. Праз хвіліну ён прамовіў да Яся.

— Ты блатны, як і мы. Але ты малады і, можа, не ведаеш, што блатны ад блатнога нічога не можа завірыць. Такі наш закон.

Твар Яся пакрыўся чырвонымі плямамі.

— Можаце мяне абшукаць. Я нічога сабе не пакінуў. Хіба што нечага не знайшоў!

Хлопец пачаў спешна выварочваць кішэні. Баран спыніў яго рухам рукі.

— Не трэба. Я ведаю, што ты хлопец характэрны. Я толькі табе кажу, каб ты ведаў наш закон.

Грошы злодзеі падзялілі на тры часткі. Рэчы і ўпрыгожанні яны пастанавілі прадаць. Гэта яны ўладзілі досыць хутка, бо на кожны від здабычы мелі шмат знаёмых скупшчыкаў. Нарэшце пасля падзелу прыбыткаў з продажу Ясь стаў сапраўдным багацеем.

14

ЯСЬ ЗНАЁМІЦЬ СВАЙГО НАСТАЎНІКА З РЫЦАРСКІМ ЗВЫЧАЕМ

Познім вечарам у трушчобе Цыпы гуляла вясёлая кампанія. Гэта было неўзабаве пасля апошняга крадзяжу, падчас якога Ясь зноў сябе вельмі добра зарэкамендаваў. Хлопец ставіў злодзеям гарэлку. Можна сказаць, гэта быў ягоны афіцыйны прыём у зладзейскі свет.

Грамадзянін, які напіўся як цэбар, устаў з-за стала і пастукаў кілішкам аб шклянку. Злодзеі, якія ўжо даўно ставіліся да яго як да свайго, а некаторыя нават лічылі блатным, павярнуліся да Грамадзяніна. Ніхто сярод іх не прамаўляў урачыстых тостаў, не звяртаўся з прамовамі, таму яны былі здзіўленыя фраерскім выбрыкам свайго кампаньёна. Грамадзянін, хістаючыся ўзад і ўперад, пачаў гаварыць поўным велічы голасам:

— Мы, маральная меншасць, выступаем публічна і асуджаем крывадушныя этычныя нормы, зручныя для большасці грамадзянаў, якія ў сваіх мяшчанскіх казармах ператварыліся ў гарадскіх свіней. Далоў падман і прытворства! Трэба смела глядзець у затуманеныя, падслепаватыя вочы жыцця. Даволі ўжо прыгожых слоўцаў і фальшывай сумленнасці! Хопіць ужо фраерскай балбатні.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яблычак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яблычак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яблычак»

Обсуждение, отзывы о книге «Яблычак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x