Сергей Пясецкий - Яблычак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Яблычак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яблычак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яблычак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.
Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

Яблычак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яблычак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы добра ведаем баязлівыя хітрыкі гарадскіх жыхароў, насельнікаў вёсак і мястэчак! Досыць ужо легальных злачынстваў, забойстваў і махлярства пад апекай ці з дапамогай закону. Паглядзіце на нас — прафесійных злодзеяў! Пазнаёмцеся з нашымі жалезнымі правіламі, з нашай этыкай, з нашай салідарнасцю, маральнасцю, і вы пабачыце, што не дараслі нам нават да пятаў! Толькі сярод нас вы зможаце знайсці свежае паветра праўды, сяброўства і адвагі. Мы за ўсё плоцім жыццём, свабодай і здароўем. Вы ўсё хочаце мець задарма. Мы забіраем ад багацеяў лішак! Мы вырываем ад рабаўнікоў частку іх здабычы. Мы, выкінутыя за борт жыцця, пазбаўленыя ўсяго, сваімі паводзінамі і ўчынкамі выказваем пратэст супраць тых, хто на падставе сваіх законаў і прыдуманых звычаяў кажуць бедакам паміраць з голаду!.. Толькі мы маглі б усталяваць у свеце справядлівасць. Мы, а не якія-небудзь дэмакраты, сацыялісты, камуністы! Але мы адчуваем да гэтага агіду! Нам не патрэбная ўлада над чалавекам, каб заспакойваць свае амбіцыі або каб спакойна і лёгка грэбці пад сябе грошы. Мы ўмеем рызыкаваць і трываць. Мы ведаем усю праўду пра чалавека і пра жыццё!.. Мы добра ведаем тых паршыўцаў, якія вучаць бедных людзей шанаваць іх уласнасць, а самі абдзіраюць жабракоў да апошняй ніткі. Яны выкарыстоўваюць для абароны сваіх багаццяў навуку, закон і нават рэлігію!.. Нягоднікі, падлюгі, крывадушнікі! Хрыстос дзеля нас прыйшоў у гэты свет і загінуў таксама ад рук багацеяў, а разам з ім укрыжавалі рабаўнікоў. Гэта Хрыстос сказаў злачынцу: «Заўтра будзеш са мной у раі!» І ён сказаў гэта як брату, як роўны роўнаму. Ён проста пацвердзіў факт. Бо ні справа, ні злева ад Хрыста не было сумленнага чалавека, толькі нашыя прадстаўнікі. А ці сумленныя тыя, хто крыжуе кожную смелую думку, кожную новую ідэю, кожны шчыры парыў сэрца або душы, кожны пратэст?! Ці праўду я кажу, калегі? — сказаў да слёзаў узрушаны сваёй жа прамовай Грамадзянін.

— Ты лепш выпі! — адгукнуўся Філіп Лысы, шырока пазяхаючы. — Выпі і так далей, — дадаў ён цалкам сур’ёзна і з павагай у голасе.

Гэтыя ўзнёслыя словы дэкласаванага інтэлігента не змусілі ніводнага злодзея расправіць плечы ад гонару. Прысутныя не зусім нават зразумелі яго. Бадай, толькі Ясь ведаў, што меў на ўвазе Грамадзянін. І яму было ад гэтага прыемна. Ён перасеў на вольнае месца каля Грамадзяніна і разам з ім выпіў.

У гэты час Казік Марацкі, пэўна, пад уплывам прамовы Грамадзяніна сказаў Глісту:

— Жыццё толькі таму цікавае, што рознае. Вось я злодзей, нехта работнік, іншы купец, яшчэ адзін святы. Гэта як едзеш і бачыш то горку, то поле, то раку, роў, лясок…

— А людзі звычайна хочуць усё выраўняць і заліць асфальтам. А прырода такая цудоўная! — дадаў Прафесар.

— Жыццё тасуе людзей, як вецер лістоту ўвосень, — сказаў Казік. — Падымае яе ўверх, кідае ўніз, нясе ўдалеч… А і так з усяго будзе кампост.

— Не, не так, — адгукнуўся Філіп. — Жыццё тасуе людзей не як вецер лісце, а як шулер карты. Увесь час ашуквае.

А гэтым часам Грамадзянін дзяліўся з Ясем сваімі роздумамі.

— І я некалі, мой ты братка, быў джэнтэльменам! — сказаў былы інтэлігент з пагардай і агідай, нібы прамовіў, што быў некалі «кракадзілам». — А цяпер я з вамі ў адной хеўры [35] Хеўра — банда, зладзейская кампанія. … І нічога не страціў. Я зразумеў, што закон выдумалі толькі дзеля таго, каб сыты і далей мог абжырацца, і, паглядзі, ён прыкрываецца этыкай, каб не было сорамна… Спачатку мяне занепакоіла адна рэч: чаму злодзей пагарджае сумленным грамадзянінам? А потым я зразумеў: калі сумленны чалавек не паважае злодзея, то ўсё ў парадку. Бо гэта вынікае з ягоных бяздумных, механічных адносінаў да жыцця. Але калі злодзей пагарджае сумленным чалавекам, то гэта кепска: мы закранаем агідныя справы. Я пачаў лепей да вас прыглядацца і шукаць прычыны… — Грамадзянін перапыніўся і задумаўся.

— Ну, і што, знайшоў?! — пацікавіўся Казік, які збоку прыслухоўваўся да размовы Грамадзяніна і Яся.

— Знайшоў, братка, — смутна адказаў Грамадзянін. — Гэта вялікая і цікавая справа, але подлая, аж смярдзіць. Калі захочаш, то я табе ўсё гэта выкладу як на далоні.

— А ты лепш выпі, — зноў перабіў Грамадзяніна Філіп. — Бо мне ўжо ад гэтага гаварэння кішкі ўсярэдзіне пераварочваюцца.

— І апошнія валасы з галавы вылазяць, — дадаў Казік Марацкі.

Філіп у адказ пагардліва пазяхнуў і наліў сабе ў шклянку піва. У гэты час у пакой заляцела Цыпа. Кабета была спалоханая.

— Хлопцы, паліцыя! Змывайцеся, хутка!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яблычак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яблычак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яблычак»

Обсуждение, отзывы о книге «Яблычак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x