Сергей Пясецкий - Яблычак

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Яблычак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яблычак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яблычак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск ў прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.
Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

Яблычак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яблычак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Такі ўжо мой лёс, — прашаптаў ён, заходзячы на падворак свайго дому.

Алік падышоў да будкі Мілага. Сабака, глуха забурчэўшы, вылез вонкі. Баран лашчыў яго па галаве. Сабака схапіў зубамі руку гаспадара і досыць моцна яе трымаў. Ён не ведаў, як інакш адказаць на ласку, і заўсёды так сябе паводзіў з Бараном.

— Ведаеш, Мілы, жыццё — гэта халера, а людзі — паскуды… Маё жыццё горшае нават за тваё… Ведаеш?..

Мілы ведаў, але нічога не мог сказаць.

Баран зайшоў у майстэрню, прысеў каля варштата на зэдлік і доўга сядзеў без руху, бяздумна гледзячы ў цёмны кут пакою. Апоўначы ён устаў, дастаў з шафы бутэльку гарэлкі. Пазней піў кілішак за кілішкам і паліў цыгарэты. Пад раніцу ён зноў пайшоў да Мілага. Адшпіліў яму ашыйнік і забраў жывёліну ў памяшканне. Пад нос Міламу Алік паставіў вялікую місу з халоднай цяляцінай…

— Еж, Мілы, на здароўе!.. Ты мой найлепшы сябар! Еж!

І здзіўлены сабака паволі еў, не зводзячы вачэй са свайго гаспадара.

— Я б і гарэлкай цябе пачаставаў, мой ты дружа, але ты ж не п’еш, а шкода…

Гэтак Баран сядзеў да світання. Ён выпіў ужо літр гарэлкі, але галава была цвярозай.

Раніцай Ясь выйшаў на падворак з вядром па ваду. Баран выкінуўся з акна майстэрні і паклікаў:

— Зайдзі да мяне на хвілінку. Маю тут адзін інтэрас.

Ясь глянуў на Аліка і ўстрывожыўся. Ніколі яму яшчэ не даводзілася бачыць у Барана такога выразу твару. Хлопец пакінуў вядро на ганку і зайшоў у майстэрню. На падлозе ён пабачыў цэлую гару цыгарэтных недапалкаў, а на стале, за якім сядзеў Алік у расхрыстанай кашулі і з закасанымі высока рукавамі, стаяла некалькі пустых бутэлек ад гарэлкі. Хлопец разгубіўся і не ведаў, што думаць.

— Што сталася? — запытаў ён з трывогай.

— Ат, давай вып’ем, — адказаў Баран, разліваючы гарэлку ў дзве шклянкі.

— Я яшчэ нічога не еў, — адмаўляўся хлопец.

— І я нічога не еў… Усю ноч думаў, што рабіць, і нічога не прыдумаў… Можа, ты будзеш разумнейшы… Кніжкі там розныя чытаеш і вучыўся… А я дурны як пень…

— Але што такое? — распытваў Ясь.

— Ты хлопец сумленны, — працягваў сваю гаворку Баран. — Я ведаю, што ты мне благога не жадаеш. Я б з табою хацеў сваім горам падзяліцца, але толькі глядзі, дай гаер, [36] Гаер — прысяга. што нікому трапацца пра гэта не будзеш.

І Баран раскрыў Ясю ўсе падрабязнасці свайго раману з Паўлінкай, а таксама распавёў, што адбылося ўчора вечарам. У канцы ён сказаў:

— Ты мяне не вучы, што мне далей рабіць з сабою і Паўлінкай. Ты мне скажы, як бы ты цяпер абышоўся з Паўцяй і тым цырульнікам?.. Што робяць разумныя людзі, пра якіх у кніжках пішуць?

Ясь раздумваў. Пра падобныя справы ён шмат чытаў у розных раманах і аповесцях. Нарэшце ён пачаў дзяліцца ідэямі:

— Таго цырульніка трэба выклікаць на дуэль. Разумееш?.. Гэта справа гонару, якая вырашаецца толькі гэтак. Пашлі да яго двух секундантаў, каб дамовіліся з ім наконт віду зброі і месца сустрэчы. А потым…

Баран перапыніў хлопца:

— Лухта гэта ўсё… Буду я яшчэ да такой нікчэмнасці некага пасылаць!..

— Тады можна інакш зрабіць, — сказаў Ясь. — Паводле рыцарскага звычаю…

— А як гэта?

— Ну, разумееш, рыцар, калі трымаў крыўду на некага, то прыязджаў або прыходзіў да такога франта і кідаў яму ў твар пальчатку. Гэта значыла, што ён выклікае праціўніка на двубой з такой самай зброяй. І тады яны біліся да першай крыві або насмерць.

— І гэта дурнота. Буду я яшчэ пальчаткі купляць. Смеху варта.

— Ну, тады рабі як сабе хочаш. Ты ў мяне запытаў, дык я табе і кажу, як гэта ў кнігах апісваецца.

— Вядома, фраеры! — прабурчаў Баран.

Пасля гэтай размовы Баран апрануўся і пайшоў на Камароўку. Выглядаў ён як заўсёды. Па твары і па вачах нельга было пазнаць, колькі ён выпакутаваў і перадумаў за апошнюю ноч. Праходзячы каля цырульні, ён пабачыў, што дзверы былі зачыненыя.

«Спяць яшчэ», — падумаў Баран.

Ён пайшоў да Баляў. У яго душы яшчэ цеплілася дробная іскра надзеі, што пабачанае ім — няпраўда, якая яму толькі здалася. Ён спадзяваўся, што прыйдзе да Баляў і застане там Паўлінку. Але ў Баляў яе не было, а з размоваў — хоць і не пытаўся пра гэта ўпрост — ён зрабіў выснову, што і ўчора вечарам яна сюды не прыходзіла.

Вяртаўся Баран вуліцай Захар’еўскай. Дзверы цырульні цяпер былі адчыненыя насцеж. Над дзвярыма вісела шыльда: «Анатоль — мужчынскі цырульнік. Стрыжэ і голіць».

Алік перайшоў вуліцу па бруку і пераступіў парог цырульні. Толік нешта там прыбіраў, рыхтуючыся прымаць першых кліентаў. Баран усеўся ў фатэлі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яблычак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яблычак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яблычак»

Обсуждение, отзывы о книге «Яблычак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x