Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніхто дабром не дасць збаўлення...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З горкі мкнулі вазы. Ясь пачуў вокліч манцёра:

— Лупі па конях!

Ясь здабыў у Моніча, у лясах, добры досвед абыходжання са зброяй. Ён уважліва прыцэльваўся і страляў, крыху выгінаючыся са свайго сховішча. На іншым баку вуліцы манцёр зладжана зараджаў карабін, цэліўся, страляў.

Першы воз, які з’язджаў з гары, памчаў уніз па стромым схіле. У палове спуску конь адскочыў улева, на ходнік, і ўпаў. Калёсы перавярнуліся. З іх пазвальваліся жаўнеры. Другі воз мінуў першы, які перакрываў паўвуліцы, і панёсся долу. У шалёным тэмпе ён мінуў манцёра ды Яся і з грукам ускаціўся на мост праз Свіслач. Толькі ён адзін і ўвільнуў.

Цяпер вуліцу загарадзіла некалькі перавернутых фурманак і конскія трупы. Наступная частку абозу затрымалася. Бегалі людзі. Кіравалі калёсы направа, у аб’езд, каб пазбегнуць абстрэлу.

Побач з Ясевай галавой куля ўдарыла ў тынк і засыпала яму твар пабелкай. Ён ацёр твар ды лоб і глыбей усунуўся ў нішу. З гары пулялі ўсё часцей. Бальшавікі спрабавалі ліквідаваць барыкаду з вазоў і конскіх трупаў. Ясь і манцёр гасілі па іх, рупячыся ім усяляк перашкодзіць.

У пэўны момант Ясь заўважыў, што манцёр абапёрся спінаю аб сцяну дома, з-за рога якога страляў. Паволі ён ссоўваўся долу, потым паваліўся на брук і застыў без руху. Ягоныя рукі былі раскінутыя ўбакі. Больш ён не зварухнуўся.

Ясь хацеў перабегчы вуліцу і праверыць, што з Уменскім. Але зразумеў, што яму ўжо нічога не дапаможа. Другі Ясеў настаўнік пайшоў з жыцця.

Яшчэ старанней схаваўшыся ў нішы, хлопец страляў у кірунку барыкады. Ён браў на мушку людзей, якія там кешкаліся, спакваля спрабуючы расцягнуць завалу. Яны не ведалі, з кім сутыкнуліся і наколькі вялікая гэта сіла. Частка абозу павярнула направа, каб па вуліцы Вясёлай аб’ехаць неспадзяваную перашкоду. Іншыя пакуль чакалі.

Ясь не пераставаў пуляць. Яму і ў галаву не прыходзіла, што ён не справіцца, што ён мусіць уцякаць, пакуль гэта магчыма… Пот заліваў яму твар, у горле перасохла. Ён увесь быў паглынуты стралянінай. Яго ўвагу скраў азарт. «Не дам разабраць барыкаду!» — шаптаў маладзён.

Кулі штораз часцей свісталі побач з ім. Раптам, цэлячыся, ён адчуў, што нехта ўдарыў яго ззаду. Уздрыгнуў. Адвярнуўся. Нікога за ім не было. Адчуў слабасць ва ўсім целе. Ногі пачалі падгінацца. Толькі праз нейкі момант ён зразумеў, што яго ранілі. Пацягнула на ваніты. Кінуў карабін і пакульгаў прэч. Завярнуў за рог будынка, на вуліцу Садовую.

Звінела ў вушах. Перад вачыма лёталі цёмныя плямы. Ён упаў на ходнік. Поўз у бок брамы. Інстынктыўна імкнуўся схавацца як мага далей.

Неяк завалокся ў склеп. Там панаваў халадок, і хлопцу зрабілася крыху лягчэй. Але яго мучыла пякельная смага і нясцерпна балела раненая нага.

Ясь ляжаў на спіне. Прыслухоўваўся. Стараўся зразумець, што дзеецца звонку.

У той дзень — дзявятага жніўня 1919 года — польскія войскі выціснулі бальшавікоў з Менска. Горад уздыхнуў з палёгкай…

СЛОЎНІК

Блат— махлярства, крадзеж.

Блатны— злодзей, свой сярод злачынцаў.

Бліт— золата.

Вярхушка— вонкавыя кішэні.

Гаер, хаер— прысяга.

Гаміта, гаміра— гарэлка.

Гінт— прадстаўнік тайнай паліцыі.

Глік— шчасце.

Дзінтойра— зладзейскі суд.

Дрэйфіць— баяцца.

Жывое срэбра(бландзінкі) — вошы.

Загарыць— схаваць.

Керанкі— грошы, якія выпускаліся Часовым урадам Керанскага (ад лютага да лістапада 1917 года).

Керны— нападпітку.

Кіч— турма.

Маруха— дзяўчына.

Мосер— шпік, выведнік.

Плітаваць— уцякаць.

Рабіць сценку— засланяць злодзея пры крадзяжы.

Сармак— грошы.

Свечка— вартавы чалавек, які папярэджваў пра небяспеку.

Сковер(звяга) — сабака.

Статкі— зладзейскія прылады.

Стырачнік(строчнік) — картачны шулер.

Трушчоба— маліна, зладзейскае сховішча.

Туцар— наводчык, які супрацоўнічае з кішэннікам.

Фінфа— нос.

Фраер— чалавек з пазазладзейскага асяроддзя.

Хеўра— банда, зладзейская кампанія.

Хіпіш— кішэнны крадзеж.

Хіпішніца— кішэнная злодзейка.

Шмокты— крадзеныя рэчы.

Шніфер— начны кватэрны злодзей.

Шоп— крадзеж у краме падчас купляння.

Шпагат— інтэлігент.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x