Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Пясецкий - Ніхто дабром не дасць збаўлення...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ніхто дабром не дасць збаўлення...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — трэцяя кніга з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсам ўжо знаёмых нам герояў — менскіх злодзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага.
У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка?
«Ніхто дабром не дасць збаўлення» — кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Ніхто дабром не дасць збаўлення... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ніхто дабром не дасць збаўлення...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Цудоўна. Прыцярушыць сляды. Ранкам і знаку не будзе».

Ясь з цяжкасцю выцягнуў з акна вялікі куль саломы. Сапраўды, улезці было лёгка, і хлопец уміг апынуўся ў склепе. Адшукаў схованку і выняў з яе скрыначку. Паставіў на зямлю і адчыніў. У святле ліхтарыка пабачыў ладную колькасць банкнотаў. Але наўскідку грошай было менш, чым ён спадзяваўся. І праўда, банкнотаў было больш тады, калі ў скрынку заглядвала Настка. Апошнім часам гандаль у дзядзькі не спорыўся. Шмат трэба было выдаткаваць на рамонт рэстарана пасля разгрому. А найбольш ён заінвеставаў у «каньяк». Таму дзядзькавага капіталу значна ўбыло.

Хлопец, як прафесійны злодзей, не даў дзёру адразу, а старанна абшворыў склеп. Больш тайнікоў не было, але знайшлося шмат кансерваў, некалькі бутэлек віна і бутля спірту. Ясь выкінуў сваю здабычу на падворак праз акно. Потым узяў мяшок ад бульбы, засцяліў ім падаконнік і вылез вонкі. Паскладаў усё старанна ў мяшок, запхаў акно саломай, прысыпаў яе снегам і памчаў дадому.

Ён быў вельмі задаволены. Здабыў крыху прысмакаў, спірт і грошы. Там было блізу пятай часткі таго, што ён даў дзядзьку на адкрыццё рэстарана. «Добра і тое, — думаў. — Больш у гэтага жмінды я б і не выцягнуў».

Ясь справіў абноўкі Настцы, якая не мела ані зімовага футра, ані прыстойных чаравікаў. Траціну ўсіх грошай хлопец аддаў матцы. Прывёў у парадак і сваю кватэру. Цяпер яны маглі жыць у выгодзе, але грошы разышліся амаль усе.

Ясь заклаў бы душу, каб пабачыць дзядзькаў твар, калі той выявіць кражу гатоўкі. Але на наступны дзень Жардонь трапіў у дзіўныя перыпетыі. Пад вечар у ягоную забягалаўку прыйшлі тры кліенты. Адзін быў цывільны элегант у акулярах і капелюшы. Яго суправаджалі два савецкія вайскоўцы — сяржант і шараговец.

Госці занялі кабінет. Гэта быў невялічкі пакойчык направа ад увахода. Замовілі гарэлку, халодныя закускі і піва. Жардонь заўважыў, што кліенты гуляюць у карты. Паводзілі яны сябе вельмі спакойна. Гулялі ў рамс. Жардонь ведаў гэтую гульню і ахвотна б да іх далучыўся, але работы было нямерана, а ён усё мусіў рабіць сам, бо афіцыянткі так і не знайшоў.

У гэты час над ім і над рэстаранам збіраліся хмары. Жардоня чакала вялікая неспадзяванка, якая прадвызначыла ягоны далейшы лёс і будучыню «Залатой зязюлі». Элегант у капелюшы і акулярах быў вядомы ў зладзейскім свеце як Юлік Банкір. Ён быў родам з Лодзі. Гэта быў стырачнік [19] Стырачнік (строчнік) — картачны шулер. , які абрабляў падпітых гасцей «на сабачку». Калі я расказваў пра гэткую спецыяльнасць сярод злачынцаў, мне перадусім не верылі лекары. Яны сцвярджалі, што не існуе такіх сродкаў, якія можна падсыпаць чалавеку ў алкаголь або каву і якія б адразу выклікалі ў яго раптоўны сон. Але такая практыка была цалкам рэальнай, праўда, займалася ёю невялікая колькасць злодзеяў-адмыслоўцаў. Яны звычайна насамперш вышуквалі ўладальнікаў вялікіх сумаў, а потым усыплялі іх ды чысцілі. Я спаткаў у турмах некалькіх асуджаных, якія акурат сядзелі за работу «на сабачку». Двое з іх мелі пажыццёвыя тэрміны. Некалькі атрымалі вялікія тэрміны. Я ведаў колькі злачынцаў з гэтай катэгорыі і на свабодзе. Але я так і не дазнаўся, якія менавіта сродкі яны выкарыстоўваюць. Здаралася і так, што іхныя ахвяры паміралі. Затрыманне ў такім выпадку заканчвалася надзвычай строгім пакараннем, часта нават смяротным.

Юлік Банкір прывёў сваіх ахвяр у «Залатую зязюлю» менавіта дзеля таго, каб абрабіць іх «на сабачку». Злодзей пазнаёміўся з імі на чыгуначным вакзале, дзе гуртаваліся вайскоўцы, каб пагуляць у карты. Было там і некалькі цывільных. Банкір належаў акурат да іх. Падчас гульні ён падгледзеў, што гэтыя двое маюць пры сабе шмат грошай. Ім вельмі шэнціла ў картах, так што сваё багацце яны толькі павялічвалі. Банкіру ўдалося завабіць іх у піўнуху. Там яны добра налізаліся. Потым Юлік павёў іх у «Залатую зязюлю». Вечарам яны меліся ісці да дзяўчат. Банкір абяцаў ім бяскрылых анёлаў. «Толькі не так рана». Таму цяпер забівалі час, граючы на невялікія стаўкі, і жлукцілі гарэлку. Банкір замовіў піва. Ад яго вайскоўцы акаселі яшчэ больш. Тады злодзей незаўважна, з рукава, дадаў у іхныя куфлі снатворнае. Доза — як звычайна — была конскай, і ягоныя ахвяры ўраз знепрытомнелі. Банкір умела і хутка іх абшукаў, забраў гатоўку і ўсе дарагія рэчы. Потым усунуў скручаны капялюш у бакавую кішэнь паліто і пакінуў рэстаран.

Жардонь не здзівіўся ягонаму выйсцю. «Мог пайсці сю-сю». Зрэшты, гаспадар быў так заняты, што не меў часу гэтым пераймацца. «Не ўсе ж выйшлі», — думаў ён. Але Банкір не вярнуўся. А калі Жардонь праз некаторы час зазірнуў у кабінет, то пабачыў, што адзін жаўнер, раскірэчыўшыся, вісеў на крэсле, а іншы ляжаў на падлозе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...»

Обсуждение, отзывы о книге «Ніхто дабром не дасць збаўлення...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x