Робэрт Стывенсан - Чорная страла

Здесь есть возможность читать онлайн «Робэрт Стывенсан - Чорная страла» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чорная страла: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорная страла»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чорная страла — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорная страла», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Клянуся распяццем, — крыкнуў ён, — што за нікчэмныя сабакі! Адны выгнуліся, як лукі, другія худыя, як дзіды! Сябры, у час бітвы я пушчу вас наперад; такіх, як вы, берагчы не варта, сябры. Дайце мне разгледзець гэтага старога дурня на рабой здыхлі! Двухгадовы баран вярхом на свінні больш падобны на салдата, чым ты. А, Кліпсбі! І ты тут, стары пацук? Вось чалавек, якім я зусім не хачу даражыць! Ты паедзеш наперадзе ўсіх, а на грудзях у цябе будзе намаляваная мішэнь, каб варожыя стралкі не прамахнуліся. Дык вось, вырашана. Ты будзеш скакаць наперадзе і паказваць мне дарогу.

— Я пакажу вам любую дарогу, сэр Дэніэл, але толькі не тую, што вядзе да здрады, — бясстрашна адказаў Кліпсбі.

Сэр Дэніэл гучна зарагатаў.

— Нядрэнна сказана! — усклікнуў ён. — Язык у цябе добра падвешаны, чорт цябе вазьмі! Дарую табе твой жарт. Сэлдэн, накармі людзей і коней.

І рыцар вярнуўся ў харчэўню.

— Ну, дружа Дзік, пачынай, — сказаў ён. — Вось слаўны эль, вось свініна. Еш, а я пакуль пачытаю.

Ён разарваў пакет, прачытаў ліст і нахмурыўся. Некалькі хвілін ён сядзеў, раздумваючы. Потым Уважліва паглядзеў на свайго выхаванца.

— Дзік, — спытаў ён, — ты чытаў гэтыя паскудныя вершыкі?

Хлопчык адказаў, што чытаў.

— У іх згадваюць твайго бацьку, — сказаў рыцар, — і якісьці вар'ят абвінавачвае нашага няшчаснага балбатуна-свяшчэнніка ў тым, што ён забіў яго.

— Сэр Олівер з гэтым не згодны, — адказаў Дзік.

— Не згодны? — усклікнуў рыцар рэзка. — А ты не слухай яго! У яго язык без касцей, балбоча, нібы сарока. Я калі-небудзь у вольную хвілінку ўсё сам табе раскажу, Дзік. У забойстве твайго бацькі падазравалі нейкага Дэкуорта; але час быў смутны, і дамагчыся правасуддзя нам не ўдалося.

— Бацьку забілі ў замку Мот? — спытаў Дзік, і сэрца ў яго страпянулася.

— Паміж замкам Мот і Халівудам, — адказаў сэр Дэніэл спакойным голасам, аднак кінуў на Дзіка пахмуры, падазроны позірк. — Ну, еш хутчэй, — дадаў рыцар, — і павязеш маё пісьмо ў Тэнстол.

У Дзіка выцягнуўся твар.

— Прашу вас, сэр Дэніэл, — усклікнуў ён, — пашліце каго-небудзь з сялян! Дазвольце мне прыняць удзел у бітве. Я буду храбра змагацца!

— Не сумняваюся, — адказаў сэр Дэніэл і сеў пісаць ліст. — Але нас, Дзік, зусім не чакаюць воінскія ўшанаванні. Я буду сядзець тут, у Кэтлі, да таго часу, пакуль не стане зразумела, хто пераможа ў гэтай бітве, і тады далучуся да пераможцы. Не кажы, што гэта баязлівасць, Дзік; гэта — усяго толькі добры розум. Наша няшчасная дзяржава змучана бунтамі, кароль то на троне, то ў турме, і ніхто не можа ведаць, што будзе заўтра. Пустамелі і Ветрагоны змагаюцца на адным баку або на другім, а лорд Здаровы Сэнс сядзіць і чакае моманту.

З гэтымі словамі сэр Дэніэл павярнуўся да Дзіка спіной і, прысеўшы за другі канец стала, пачаў пісаць. Куточкі яго губ уздрыгвалі. Гісторыя з чорнай стралой вельмі затрывожыла яго.

Тым часам малады Шэлтан старанна еў. Раптам хтосьці крануў яго за руку, і над вухам у яго пачуўся шэпт.

— Не падавайце выгляду, што вы чуеце, прашу вас! — шаптаў чыйсьці голас. — Зрабіце мне паслугу, растлумачце, якой дарогай можна хутчэй даехаць да Халівуда. Малю вас, добры хлопчык, дапамажыце няшчаснаму, які трапіў у бяду, пакажыце мне шлях да выратавання.

— Ідзіце паўз ветраны млын, — адказаў Дзік таксама шэптам. — Сцяжынка давядзе вас да пераправы цераз Ціл. Там вам раскажуць, як ісці далей.

Ён нават галавы не павярнуў і зноў узяўся за ежу. Але куточкам вока ён заўважыў, як хлопчык, якога называлі «майстар Джон», асцярожна выслізнуў з пакоя.

«Ён ні трошкі не старэй за мяне, — падумаў Дзік. — І ён асмеліўся назваць мяне хлопчыкам! Ды калі б я ведаў, што са мной так размаўляе блазан, я б хутчэй павесіў яго, чым паказаў дарогу! Ну, ды я яго даганю дзе-небудзь у балоце і нацягаю за вушы!»

Праз паўгадзіны сэр Дэніэл уручыў Дзіку пісьмо і загадаў яму скакаць у замак Мот. А праз паўгадзіны пасля таго, як Дзік паехаў, у пакой уляцеў запыханы ганец мілорда Райзінгэма.

— Сэр Дэніэл, — сказаў ганец, — вы губляеце цудоўны выпадак заслужыць славу! Раніцай на світанні ўзнавілася бітва. Мы разбілі іх перадавыя часці і рассеялі правае крыло. Толькі цэнтр яшчэ трымаецца. У вас свежыя сілы, і вы можаце загнаць непрыяцеля ў раку. Што вы скажаце, сэр рыцар? Няўжо вы з'явіцеся апошнім? Гэта абняславіць вас.

— Я толькі што збіраўся выступіць! — закрычаў рыцар. — Сэлдэн, трубі паход! Сэр, я рухаюся за вамі. Большая частка майго атрада прыйшла сюды ўсяго дзве гадзіны назад, сэр. Што тут будзеш рабіць? Калі каня надта прышпорваць, ён здохне… Жыва, хлопцы!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорная страла»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорная страла» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чорная страла»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорная страла» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x