• Пожаловаться

Ольга Ипатова: Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ольга Ипатова: Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 2006, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Ольга Ипатова Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»

Ольга Ипатова: другие книги автора


Кто написал Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раней хлопец прагна чытаў менавіта тое, што тычыла дыпламатыі, стараўся, сьледам за бацькам, разабрацца ў хітраспляценьнях вялікай палітыкі, калі тут, у Вільні, ня толькі стараюцца разгадаць чужыя намеры, але і схаваць свае інтарэсы за красамоўнымі сказамі і рыторыкай.

Але цяпер яму было гэта нецікава. Цяпер браў ён і чытаў Вялікую Кнігу, перапісаную з той, што ў храме Параскевы Пятніцы ўрачыста і нясьпешна гартаў архірэй храму і духоўнік вялікай княгіні Марыі Нестар, каб нарасьпеў прагаварыць патрэбны абзац і патлумачыць яго нешматлікім яшчэ хрысьціянам Вільні.

У скрыпторыі было некалькі Бібліяў, падораных і Міндоўгу, і Віценю, і Гедзіміну гаспадарамі розных хрысьціянскіх краінаў. Былі гэтыя кнігі на лаціне, на грэцкай і нямецкай мовах. Было некалькі і на стараславянскай, прывезеных цьвярскімі князямі, што шукалі прытулку і дапамогі супраць сваіх маскоўскіх супернікаў ужо ў Альгерда. Гэты былі атуленыя разьбянымі дошкамі або закутыя ў сярэбраныя аклады, альбо проста пераплеценыя цялячай скурай лісты, дзе хавалася Вялікая Мудрасьць.

Круглец чытаў спачатку на нямецкай — яна была найбліжэйшай яму пасьля славянскай: нездарма колькі гадоў штудыяваў навуку ў Нямеччыне, з вясёлымі буршамі вёў дыспуты наконт стварэньня сьвету. Пасьля наняў настаўніка грэцкай мовы — здавалася яму, што так стане ён бліжэй да сьвету, што гэтак уразіў душу ў Візантыі. Грэцкая мова давалася надзвычай лёгка, нібы ўжо ведаў яе спрадвеку, і праз які год павольна, дапамагаючы сабе тэкстамі па-нямецку, чытаў Круглец па-грэцку пасланьне апостала Паўла карынфянам:

«Ніхто не шукай свайго, але кожны патрэбы другога».

Амаль кожны раз пры чытаньні гэтай дзіўнай, ні да якой іншай не падобнай кнігі, усё ў ім пераварочвалася.

Як жа не шукаць свайго? На гэтым і трымаецца сьвет. Кожны хоча атрымаць як болей слодычы, задавальненьня і радасьці. Калі ўжо і не за кошт бліжніх, дык за кошт сваіх здольнасьцяў, альбо багацьця бацькоў і іхняга высокага становішча. Хіба не багі — тут ён кожны раз папраўляў сам сабе: Бог! — дык вось, хіба ня Бог дае тое, што мае кожны на гэтым сьвеце? Хіба ня супраць Бога ідзеш, калі ня дбаеш аб сваёй карысьці, не чужой, а сваёй уласнай! Чаму ж другому, аб чыёй патрэбе я стану клапаціцца, ня даў Бог таго, што ён даў мне?!

Але нешта падказвала яму ясна і цьвёрда, што сьвет, хаця і стаіць ён сёньня на патрэбе для самога сябе, не павінен быць такім. А калі дапаможаш іншаму — атрымліваеш такую радасьць, якой ня ведаеш, калі зрабіў нешта толькі для сябе. Вось жа толькі адно пацікавіўся ён, як жыве Вусень, і даў яму на лячэньне хворай жонкі сорак шэлегаў [13] Шэлег — самая дробная манета ў ВКЛ. 60 шэлегаў складаюць грош. , як сэрцам адчуў гарачую ўдзячнасьць чалавека, якога ён, здаецца, добра ведаў ад самага дзяцінства — але разам з тым ня ведаў пра яго нічога. Ні пра тое, што Вусень мае залатыя рукі і пляце лапці для ўсіх сваіх родзічаў, ні таго, што ў ягоную жонку ўсялілася Трасца [14] Трасца — род ліхаманкі. Трасца — адна з міфічных сясьцёр, што наганялі на чалавека хваробу. і страшэнна мучыць яе па начах. Калі ж, упаўшы ў ногі, шчыра дзякаваў служка свайму маладому гаспадару, зноў адчуў Круглец, як ахапіла яго гарачая хваля радасьці… Падымаючы слугу, пабачыў ягоныя вочы. Сустрэліся позіркі — і адкрылася сыну пасла Леся, што і Вусень — такі ж чалавек, як і ён сам.

Дзіўным было для яго тое адкрыцьцё. Як і многія іншыя адкрыцьці, што, нібы згаварыўшыся, апаноўвалі адзін за адным ягоную душу. Ажно да часу, пакуль не пачаў усьведамляць усім сэрцам, што звыклы для яго сьвет, магчыма, інакшы, і іншыя законы пануюць у ім, толькі іх трэба і ўбачыць, і адчуць…

«Не рабі іншаму таго, чаго ня хочаш, каб рабілі табе»…

І ён зноў думаў, у душы перабіраў усё, што назапасіў за нямногія яшчэ гады свайго жыцьця.

Так проста гэта — і так пакуль неспасьціжна! Бо ёсьць слугі і гаспадары, ёсьць багатыя і бедныя. Вусень пакліканы лёсам, каб служыць іхняй сям’і. Яго прадалі некалі дзеду за капу грошай, яшчэ маленькім. Прадалі віленскія сьмерды, каб не памерці з голаду. І цяпер варта Вусеню ўцячы, як яго будуць шукаць імем закону, а зловяць — загадаюць сьцяць горлам [15] Сьцяць горлам — у значэньні пакараць, як пра тое сказана ў Статуце ВКЛ. .

А ён, Круглец, недасяжны ні для кога, апрача самога вялікага князя. Ён можа ехаць у Нямеччыну, да грэкаў, і ніхто яму таго не забароніць. Ён можа піхнуць Вусеня, можа, калі надта разгневаецца, забіць слугу. А ці хацеў бы ён, каб яго піхнуў Вусень? Каб раб забараніў яму ехаць у далёкія краіны, як таго хочацца? Калі ўяўляў тое, кроў закіпала, і гарачая хваля гневу шугала ў грудзі. Тады хацелася забіць слугу, які, сам таго ня ведаючы, хадзіў перад ім нейкім вечным дакорам жыцьцю, якое вёў Круглец — жыцьцю бесклапотнаму і вольнаму.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Обсуждение, отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.