• Пожаловаться

Ольга Ипатова: Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ольга Ипатова: Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 2006, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Ольга Ипатова Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»

Ольга Ипатова: другие книги автора


Кто написал Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Для маладога Кругляца падарожжа ў Візантыю стала нібыта вялізным нажом, што разрэзаў яго жыцьцё на дзьве палавіны. Тое, што засталося ў першай, ужо пражытай — і вясёлыя калядаваньні, і юрлівыя шаленствы купальскай начы, і таямніча-страшныя ахвярапрынашэньні ў капішчах паганскіх багоў, і яшчэ многае іншае, чым жыў і што здавалася звыклым і прыемным, — усё гэта адышло кудысьці ў незваротнае. Прыйшло іншае, уладна захапіла душу і не адпускала. Сталася ўсё гэта ў час падарожжа ў Цар-горад, дзе сустрэлі і пранізалі душу хлопца-язычніка вочы мазаічнага Хрыста на сьцяне велічнага храма сьвятой Сафіі. Былі ў гэтых вачах тужлівасьць, але адначасна і непарушны спакой, і спагада, і разуменьне… Было тое, чаго не давалі навукі ва універсітэце, на што не маглі знайсьці адказу жрацы ў капішчах, хаця яны ведалі хаду зорак і прадказвалі зацьменьні і мор.

Ён памятаў кожны свой крок у агромністым, ці не да нябёсаў, храме сьвятой Сафіі, дзе ў гулкай пустэчы рэхам адгукаліся самыя ціхія рухі. І тое імгненьне, калі спыніўся ля зеленаватай калоны з парфіру, падобнай на высачэзны дуб у сьвятой дуброве за замкам Гедзіміна. Якраз каля яе архірэй Нікас распавядаў бацьку пра спляценьне пальцаў на руках у сьвятых, мазаічныя выявы якіх глядзелі на наведвальнікаў. Гэтыя спляценьні правераныя стагоддзямі, яны кіруюць боскае сьвятло ў тыя ці іншыя чалавечыя органы, дапамагаюць пры розных хваробах і называюцца мудрамі [7] Мудра (санскр.) — па-асабліваму сплеценыя пальцы, у выніку якіх энергія ідзе ў пэўныя органы і лечыць іх. Часам складзеныя ў мудру пальцы можна бачыць на старадаўніх абразах. . Круглец жа любаваўся на мазаічныя фрэскі, дзе залацістая смальта нібы сьвяцілася ў паўцемры храма. Раптоўна вочы яго, якія да гэтага няўцямна сьлізганулі па фрэсцы, зноў сустрэліся з жывымі, пранізьлівымі і разам з тым спакойнымі вачыма Хрыста.

Ён застыў, нібы ў яго адняліся ногі. Разам з тым адчуў, што ўсю ягоную істоту напаўняе нейкае новае для яго пачуцьцё — магутнае, як марская хваля, з тых, што нядаўна ўзносілі і кідалі іхні карабель на Понцкім [8] Понцкае, альбо Рускае , як называюць яго летапісы — гэта Чорнае мора. моры. І гэтае пачуцьцё было любоўю.

Круглец любіў маці і бацьку. Ён любіў гульбішчы, калі жанілі Цярэшку ці гукалі вясну і калі можна было прыціскацца да пругкай і гнуткай, як маладая вярбіна, дзеўкі. Усё роўна, хто была яна — дачка баярына ці прыдворнага блазна, ці — аднойчы — нават дачка вялікага князя. Ён любіў сустракаць узыходы сонца, калі пасьля бяссоннай ночы, праведзенай у княскім скрыпторыі над кнігай, з вышыні замкавай гары добра было глядзець, як павольна, велічна ўстае з-за сіняватай, пасыпанай ружовым попелам хмары залаты бог сонца Сур’я [9] Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што назва горада Сураж (у Віцебскай і Гродзенскай вобласьці ёсьць такія ж назвы, а таксама і Суражская нізіна паміж Гарадоцкім і Віцебскім ўзвышшамі) паходзіць ад імя арыйскага бога сонца — Сур’я. . Любіў блінцы, посную драчону на макавым малацы, флячкі — рубцы з падліўкай… І пергамены, на якіх пісцы золатам і цынобраю [10] Цынобра — кінавар. выводзілі літары. Зьведаў ён хвіліны найвялікшай радасьці, калі браўся чытаць вяроўчатае пісьмо, якое памяталі ўжо нямногія жрацы… Любіў таксама свае варцобы з рога тура, залатую чашу для пітва. І многае іншае, чым шчодра надзялілі яго багі.

Але ніколі, ніколі не абыймала яго душу такая гарачая пяшчота да навакольнага, ніколі ня поўнілася ягонае сэрца такой спагадай… У гэтую хвіліну, што, здавалася, доўжылася вечна, ён узгадаў свайго старога служку Вусеня, якога штурхануў штосілы, калі той падаваў брэцьяніцу з мядовым пітвом і незнарок праліў трохі вільгаці на яго расшытыя золатам нагавіцы. Тады Вусень, адляцеўшы да сьцяны і ўдарыўшыся ў яе так, што заняло дых, ссунуўся на падлогу і сьмешна лыпаў вачыма, стараючыся хапануць паветра, а яны, маладыя, весела рагаталі з яго сьсінелага маршчыністага твару і каравых рук, якія варушыліся, як клешні ў злоўленага рака. Успомнілася Кругляцу і тое, як, палюючы на мядзьведзя, злавілі яны, маладыя баяры, у князевых уладаньнях сьмерда, што ўпаляваў зайца, і як, атачыўшы яго, штурхалі коньмі на сярэдзіну кола, а ён, утоптваючы сьнег каленьмі, дзе на пералатаных портах адразу ж зацьмянелі вільготныя кругі, маліў аб дараваньні. Ды не дапрасіўся — яны, гікаючы, урэшце затапталі яго і, не сышоўшы з коней, паімчаліся прэч, гнеўныя, але задаволеныя… І яшчэ, і яшчэ…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Обсуждение, отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.