• Пожаловаться

Ольга Ипатова: Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ольга Ипатова: Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 2006, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Ольга Ипатова Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»

Ольга Ипатова: другие книги автора


Кто написал Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лоўчы Кумец, стоячы ў багатай, бліскуча-вытанчанай купе прыдворных, адчуў, што ў яго сутаргай сьціснула горла. Дзяўчыну, якую зараз аддадуць у ахвяру Перуну, клікалі Векшай. Яна расла на суседняй з ім вуліцы, дзе жылі майстры, што абслугоўвалі вялікакняскі замак і багатае баярства Вільні. Ня раз яна прыносіла да ягонай маці, баярыні Людміліцы, сярэбраныя бранзалеты, колты і пярсьцёнкі, якія вырабляў ейны бацька, знаны залатых справаў штукар. Даўганогае, як бацянок, няўклюднае дзяўчо толькі ў апошнія два гады раптам акруглілася, заружавела маладым, прыгожым кветам, і вечна ўскудлачаныя ейныя валасы, таксама неяк раптоўна, зазьзялі колерам бледнага золата, а вочы сталі сінімі і глыбокімі. Ён часам думаў пра яе, калі маці, ласкава пасьміхаючыся, нагадвала, што хутка два ейныя сыны, як буслы ў вырай, адляцяць да іншых жанчын — такі закон жыцьця. Але думаў мімаходзь, бо хапала пры княскім двары і прыдворных дзяўчат, за кожнай з якіх стаяла багатая і магутная радня, і жанчын, якія згодныя былі падарыць мімалётную радасьць прыгажуну Кумцу. Віленскі Горні замак [1] Горні, альбо Верхні, замак — той, што стаіць на т. зв. Гедзімінавай гары і пасёньня зьяўляецца сімвалам Вільні. ужо досыць даўно зрабіўся для яго месцам, дзе нямала куткоў было абазначана кароткімі, але надта салодкімі прыгодамі: то ў пустой параднай зале, за шэра-зялёнай тканаю шпалерай, то ў ваеннай вежы, дзе гулка аддаюцца крокі вартавога, які, атрымаўшы ў руку талер, адварочваецца і глядзіць удалячынь, нібы не заўважаючы пару, якая юрліва сьлізгае ў памяшканьне…

Цяпер жа, калі Векша назаўсёды адыходзіла ў Ірый, улагоджваючы багоў, ён адчуваў сябе абакрадзеным. Ніколі, ніколі не дакранецца ён да гэтых залатых валасоў, не абдыме тонкі стан, і рука ягоная не памацае грудзі, што высока ўздымаюцца пры кожным сутаргавым выдыху. Вочы Векшы раптам спыніліся на ім, яна, здаецца, пазнала яго, а можа, проста выдзеліла ягоны твар між чэлядзі, што абкружала князя Альгерда. Мабыць, нечым ён вызначаўся сярод іхніх вышытых золатам і серабром каптанаў, гладка голеных маладых і старых твараў. Ды не, наўрад ці яна пазнала яго здаля, толькі, можа, у сваім перадсьмяротным быцьці проста адчула нейкую спагаду ў твары высокага гожага хлопца: твар яе пакрывіўся, яна хацела нешта сказаць, але ў гэтую хвіліну нож з сілай ударыў у ейныя грудзі, і яна, спалохана выпрастаўшыся, тут жа абвяла, апала на вяроўкі, якімі была прывязаная да ног Перуна. Ногі божышча тут жа афарбавала ў густую чырвань кроў…

І адразу натоўп радасна загуў — агонь за сьпіной Перуна ярка ўспыхнуў, у сьвятле полымя пабляклі смалякі. Бог прыняў ахвяру, значыць, скончыцца страшны мор, які быў насланы злымі сіламі на свойскую скаціну, мор, ад якога здохла ледзь не траціна сьвіней і кароў у ваколіцах Вільні.

Людзі з воклічамі захапленьня сталі кідаць на вялікія тарэлы, якія тут жа зьявіліся ў руках жрацоў, каліты з манетамі, пярсьцёнкі, а некаторыя баярыні — уласныя колты, што, сьпяшаючыся, выцягвалі з вушэй. Колты тыя былі найбольш сьпіральныя — крывічоў сярод насельнікаў Вільні было непараўнальна болей, чым балтаў, дрыгавічоў ды яцьвягаў.

— Брат, ты што дрэмлеш? — пачуў Кумец голас старэйшага брата Няжылы, і схамянуўся. Выцягнуў з каліты, што вісела на паясным кручку, залаты пражскі грош і шпурнуў на тарэлу так, што ён адскочыў ад меднае паверхні і пляснуўся на яе другім бокам.

— Ты што, брат? — зьдзіўленыя вочы Няжылы трохі астудзілі полымя, што бушавала ў грудзях Кумца.

— Нічога! — буркнуў той. Няжыла зьдзівіўся яшчэ болей — ніколі яшчэ малодшы брат ня быў такім злосным. Наадварот — ягоны твар быў заўсёды вясёлым і прыветным, усьмешка амаль не сыходзіла з яго.

Браты любілі адзін аднаго. З таго часу, як у Нямеччыне загінуў іхні бацька, лоўчы Драмак, пакінуўшы чатырох дзяцей — двух сыноў і столькі ж дачок, яны ва ўсім дапамагалі маці. Баярыня Людміліца доўга і цяжка хварэла, і родзічы яе пачалі прыбіраць да рук багацьці, што засталіся пасьля мужа. Няжыла тады пайшоў у свой першы паход у войску Гедзіміна на Баербург, дзе загінуў вялікі князь і шмат ваяроў. Вярнуўся ён параненым, лячыўся барсучыным салам, часта езьдзіў у розныя сьвяцілішчы Віленшчыны ў пошуках найбольш магутных валхвоў. Шаснаццацігадовы Кумец тады неяк неўпрыкмет узяў усё ў свае рукі. Паціху, бяз звадаў і спрэчак, зьніклі з дому хцівыя родзічы, вярнуліся на свае месцы сярэбраныя келіхі, падораныя некалі бацьку за верную службу і Гедзімінам, і княжычам Альгердам. Сямейнікі Драмака ганарыліся, што ён служыў пры сыне вялікага князя Гедзіміна яшчэ тады, калі Альгерд толькі падрастаў і быў толькі спадчынным князем Крэва. Пры двары свайго бацькі тут, у Вільні, Альгерд вучыўся пазіраць на жыцьцё з вышыні ўладара, падпарадкоўваючы маладыя жаданьні няўмольнай сіле Неабходнасьці. Адсюль паехаў у багаты Віцьбеск, калі ажаніўся з князёўнай Марыяй і дзе прыняў тамтэйшы тытул пасьля сьмерці ейнага бацькі Яраслава.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Обсуждение, отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.