• Пожаловаться

Ольга Ипатова: Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ольга Ипатова: Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 2006, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Ольга Ипатова Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»

Ольга Ипатова: другие книги автора


Кто написал Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пры тым ўспаміне сэрца моцным штуршком ударыла ў грудзі. Стала так цяжка, быццам усе ягоныя правіны абярнуліся жалезьзем і пацягнулі некуды ў бездань, як няшчаснага, што ў латах трапіў пад лёд.

— Што з табою, сыне?

Толькі тады Круглец заўважыў, што і бацька, і архірэй Нікас пільна глядзяць на яго.

— Ты зьбялеў. Табе блага?

Цяжка прамаўляючы словы, ён азваўся:

— Штосьці ў грудзях… Даўка…

Архірэй узяў ягоныя рукі, склаў вялікі і ўказальны пальцы. Сьціснуў іх. Ад гэтага служкі хрысьціянскага бога пахла духмянымі зёлкамі, ягоная простая чорная вопратка, аздобленая толькі залатым медальёнам на тоўстым ланцужку, здалася Кругляцу сьветлай. І хлопец абвострана, амаль празорліва адчуў у гэтым высокім, худым, з пранізьлівымі чорнымі вачыма грэку часьцінку тае магутнай, спагадлівай, усёдаравальнай сілы любові, якой так неспадзявана напоўнілі яго душу багі. Багі? Не, тут іх няма — ні Перуна з яго залатой барадой і залатымі вусамі, ні Вялеса з нагамі, запырсканымі крывёю ахвяр, ні ўладаркі мораку і сьмерці Мары… Тут ёсьць толькі адзін бог, загадкавы Хрыстос, які спалучае ў сабе ажно тры сілы, тры іпастасі. Але яму, Кругляцу, у гэтым ніяк не разабрацца. Гэта занадта складана і… і ўвогуле яму непатрэбна.

Нешта ў ім запярэчыла ўсяму, што адбывалася тут — і храму, і выявам сьвятых, і самому архірэю…

Ён жыве сярод свайго, звыклага, знаёмага, і нашто яму мучыцца загадкамі — чаму людзі пакланяюцца мёртваму богу, богу, які настолькі бездапаможны, што ня мог нават сам абараніць сябе? Дзе была ягоная сіла, якой ён мог страсянуць сьвет і паказаць усім сваю магутнасьць? А калі не паказаў — значыць, ён слабы. У сьвеце ж шануюць толькі сілу. Слабы проста ня выжыве. Ды і што такое слабы чалавек? Ягонае месца — за сьпінамі моцных, ягонае слова нічога ня вартае…

З тым помсьліва-зласьлівым пачуцьцём выскачыў, як вырваўся з храма сьвятой Сафіі.

Але не сыходзіў з сэрца ўспамін пра імгненьне, калі шкадаваў усіх — слабых жа асабліва. Ці такі ўжо вінаваты быў той сьмерд, якому трэба было карміць сям’ю? Ці справядліва гэта — плаціць жыцьцём за ўпаляванага зайца бацьку шасьцёх дзяцей?

Ноччу ж доўга думаў пра ўсё, што адбылося ў храме. Калі прыняць Хрыста, трэба мяняць жыцьцё. Але навошта, калі яму так добра?

Яснасьць сьвету, яго непарушнасьць вярнуліся да яго. Але, як стрэмка, засталося і тое, што перажыў ён перад вялікай мазаічнай іконай, што асьвятляла паўцёмны храм залатым зьзяньнем.

Яно жыло ў ім і тады, калі вярталіся яны з Царскага, севастам [11] Севастамі называлі візантыйскіх імператараў. Канстанцінам пабудаванага горада [12] Севаст (імператар) Канстанцін у VІ ст. заснаваў Канстанцінопаль на месцы былога пасёлка Візантый. , уволю падзівіўшыся на вялізныя мармуровыя палацы імператарскай сям’і, дзе іх прымаў намесьнік прэфекта гэтага велічнага, сапраўды царскага горада, і на іпадром, дзе здаля бачылі яны самога імператара, абкружанага еўнухамі, і на вуліцы, дзе спрэс стаялі пяці, а то і шасьціпавярховыя мураванкі, і на многае іншае, што, нават расказанае, уражвала сяброў Кругляца. Ніхто з іх, аднак, ня мог здагадацца, што іхні сябар іншым вярнуўся з таго далёкага падарожжа, і што, бацька яго там ахрысьціўся. Лесь узяў з сына слова, што той захавае ўсё, што там адбылося, у глыбокай таямніцы. І сын імкнуўся жыць, як і ўсе іншыя, ня надта вытыркаючыся з купы маладых бесклапотных пахолкаў, але і не адстаючы ад іх. Стараўся схаваць і сваё найвялікшае захапленьне навукамі — вясёлыя прыдворныя і так часам кпілі з яго частых прыходаў у Горні замак. Некаторыя меркавалі, што Круглец стараецца быць бліжэй да двара вялікага князя, і зайздросьцілі прывілеям маладога баярына.

Вой-дружыньнік, Круглец карыстаўся яшчэ бацькавым правам — свабодна заходзіць у замкавы скрыпторый, альбо, як часьцей называлі яе, бібліятэку. Пасьля сьмерці пасла права гэтае сын пацьвердзіў у вялікага князя Яўнута, а пасьля і ў Альгерда. І гэта сталася для яго сапраўдным шчасьцем. Можна было колькі хочаш сядзець у вялікай зале палаца, застаўленай паліцамі з вялікімі, у цёмных скураных пераплётах кнігамі і рознымі — крохкімі і зшарэлымі, новымі і старымі — скруткамі пергамену. Некаторыя, асабліва важныя, захоўваліся ў футаралах, часам аздобленыя каштоўнымі камянямі, — каменьчыкі выблісквалі сінім, жоўтым і зялёным у ранішнім ці вечаровым сьвятле… Тут былі копіі, зробленыя з найважнейшых дзяржаўных актаў і пасланьняў, што прывозілі вялікім князям паслы з усяго сьвету.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Обсуждение, отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.