• Пожаловаться

Ольга Ипатова: Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ольга Ипатова: Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 2006, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Ольга Ипатова Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»

Ольга Ипатова: другие книги автора


Кто написал Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нават зараз, хаця шмат гадоў яна пражыла ў Вільні нявесткаю Гедзіміна, а цяпер ужо пяць гадоў і вялікаю княгіняй, адчувае яна, якая моцная сіла, як раць, стаіць супраць яе і мужа. Гэта перш за ўсё староньнікі язычніка Кейстута: жрацы, вешчыя старцы, сваяк Гедзіміна апантаны прыхільнік Рагуціса Ерыдоне і ўся іхняя язычніцкая купа. А яшчэ ўдава Гедзіміна княгіня Еўна, амаль ейная равесьніца і былая вялікая княгіня, і яе дзеці, самы страшны з якіх — Яўнут. Бо якраз ён законны спадкаемца на вялікім стальцы! Альгерд і Кейстут перамаглі яго, але ж Еўна да самай сваёй сьмерці не прымірыцца з гэтым!

Небясьпечная яшчэ і іншая групоўка. Яе ачольвае ваявода Пётра Гаштольд, які спавядае хрысьціянства заходняга абраду і схіляе да таго гаспадара Княства. Ня варта верыць і Кейстуту, ягонай шляхетнасьці. Тут, у Вільні, моцныя карані жамойцкага князя. Яго, якога шалёны шал вайны нясе заўсёды да перамогі, любяць болей, чым разумнага, але стрыманага і халаднаватага Альгерда. Не было б за мужам ейнага пасагу — віцебскіх харугваў, ня ўзносіла б яна разам з нешматлікімі хрысьціянамі штодзённых гарачых малітваў за яго — невядома, ці стаў бы ён вялікім князем. А іншыя браты Альгерда — яны што, зьмірыліся з ягонай перамогай?

Яна не захацела ўзгадваць далей свае трывогі, і духоўнік Нестар стаў супакойваць вялікую княгіню, хаця ў яго самога было турботна на душы. Хаця Марыя была яшчэ зусім не старая — усяго васемнаццаць гадоў, як пабралалася з Альгердам, — але твар яе пайшоў дробнымі маршчынкамі, вялікія вочы нібыта паменелі на трохі азызлым твары, скура стала нібы мяккая вільготная гліна. Мучылі вялікая слабасьць, бяссоньніца і боль у грудзях. Доктар-іншаземец Ганс ня мог справіцца з хваробай, а люд шаптаўся, што гэта помсьцяць Марыі багі, якіх яна пакрыўдзіла, асабліва ж Рагуціс і Медзін [17] Літоўскага бога Медзіна ўзгадваюць беларускія летапісы. .

Нестар з болем адчуваў — неўзабаве давядзецца несьці на сабе ўвесь цяжар праўдзівай веры тут, у Вільні, аднаму, бо Гаспадар рана прыбярэ вялікую княгіню, ня жыць ёй доўга. Апроч яе, саюзьнікаў тут няма — людзі, што ходзяць у царкву, ня маюць пры двары вялікага ўплыву. З Навагародку, дзе больш за чвэртку веку заснаваная метраполія [18] Літоўска-Наваградская праваслаўная метраполія была заснаваная ў 1317 г. у Наваградку. , дапамога таксама ідзе невялікая, бо там думаюць, што яму, Нестару, пад крылом вялікага князя жывецца лягчэй, чым ім. Але ў Навагародку хрысьціян здаўна болей, чым у язычніцкай Вільні, жрацы там ня маюць значнага ўплыву. У тамтэйшым храме вернікаў прываблівае Замкавая ікона Багародзіцы, якая яшчэ сто гадоў таму ў цудадзейным сьне князя Войшалка натхніла яго на прыняцьце манашскага сану.

У Вільні ж усё трэба пачынаць самому. Япіскап Вільні няроўны са жрацамі, хаця і бліжэйшы да вялікакняскага стальца, чым яны. У яго ўсяго толькі нядаўна пабудаваны храм — а да іхніх капішчаў дарога пракаветная, пракладзеная прадзедамі і дзядамі, багацьці, сабраныя таксама не за адно пакаленьне…

Але пра гэта трэба думаць не цяпер. Зараз трэба ўважліва слухаць вялікую княгіню…

Расказаўшы пра свае трывогі, княгіня хацела ўжо прасіць дараваньня грахоў, але раптоўна ўзгадала:

— Пазаўчора, калі я пайшла ў скрыпторый, каб узяць там запісы аб шлюбных дамовах вялікіх князёў, да мяне падышоў Круглец, сын Леся.

— Ён часам прыходзіць у наш храм, — асьцярожна заўважыў Нестар.

— Мне цяжка запамінаць твары маладых, яны для мяне ўсе на адзін капыл. Але гэтага хлопца я добра ведаю, бо надта падобны да бацькі, — нецярпліва прамовіла Марыя. — Ён хоча пахрысьціць сваю сястру і папрасіў мяне быць ейнай хроснай маці.

— Гэта вялікая радасьць, — ажывіўся Нестар. — Яго любіць моладзь, ён разумны і рахманы. Але чаму не зьвярнуўся адразу да мяне?

— Ты для яго чужы. А мяне ён памятае яшчэ з дзяцінства. Здаецца, я яго нават трымала на руках, але зараз ужо і ня ўспомню, ці ён гэта быў. І зараз бачу яго рэдка. На баляваньні ў замак ён не сьпяшаецца, яго там я ня бачу. А на дружынныя трызны не прыходжу я.

— Дык ці зробіць ласку вялікая княгіня і ці стане хроснай маці для гэтай божай авечкі?

Марыя згодна кіўнула. У апошнія гады, калі Альгерд стаў вялікім князем у выніку змовы з Кейстутам, яна нездарма пачувала сябе тут, у даўно знаёмай Вільні, адзінокай. Колішні двор Гедзіміна, хаця і спрэс язычніцкі, абкружаў жонку княжыча пашанай: яна прынесла ў пасаг багатую Віцьбескую зямлю. Аднак пасьля таго, як памёр Гедзімін, усё памянялася. Былых прыхільнікаў засталося няшмат, а колішнія маўкліва асуджалі княгіню, бо ўважалі ўзвышэньне Альгерда за надкуртачаньне [19] Падкуртачыць — ашукаць, пазьдзеквацца. , ашуканства. Выгнаньне Яўнута і гвалтоўны захоп Вільні Альгердам і Кейстутам мучылі Марыю. Ёй усё здавалася, што, парушаючы запавет бацькі-нябожчыка, браты моцна саграшылі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Обсуждение, отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.