• Пожаловаться

Ольга Ипатова: Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ольга Ипатова: Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 2006, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Ольга Ипатова Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»

Ольга Ипатова: другие книги автора


Кто написал Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І цяпер, стоячы ў патаемным сьвяцілішчы, даступным толькі для абраных, ён адчуваў, што яму, мабыць, ня варта было наагул прыходзіць сюды.

Пасярэдзіне зале грувасьціўся памост, пакрыты белым шоўкам, — тонкая, амаль празрыстая тканіна каштавала столькі, што на яе можна было купіць ня меней як трыццаць рабоў. Над узвышшам, не абапіраючыся ні на якія падпоры, нібыта ў паветры, вісела драўляная, цёмная ад часу постаць багіні Лады, альбо, як тут часьцей яе называлі, Лялі. Жаночы сілуэт з тонкім станам і высокімі грудзьмі, з залатым вянком на пышных, раскіданых на плячах кудзерках, сінія лазурыты вачэй, умела падсьветленых сьвятлом каганца, пунсовыя вусны, выразаныя з вялікага рубіна, што пажадліва-капрызна ірдзеў на твары, імклівае загібаньне сукні, нібыта багіня бегла кудысьці, — усё гэта неўпрыкмет заварожвала і настройвала на лад дрыготліва-чакальны, неспакойны, як заімглёная будучым дажджом далеч.

Ад хмельнага напою, які ў сярэбраных чашах разносілі прыслужніцы, пачыналі кружыцца галовы нават у самых моцных. А іх, зацных — славутых — людзей стольнага гораду, было тут роўна сорак. Толькі пяцёра, самых немаладых, прыйшлі з жонкамі, якія таксама хацелі бачыць абрад. Астатнія імкнуліся ў храм не па відовішча, а па тое, што давала ва ўсёй Вільні толькі яна адна — багіня Вясны і Каханьня.

Змоўклі размовы. Напружанае чаканьне тонка і настойліва прарэзала жалейка. Яна павяла сваю мелодыю, і тады разам згасла амаль палова сьвяцільнікаў, а драўляная багіня нібыта растаяла на вачах, пакінуўшы за сабой вогненны віхор, які нібыта вырваўся з апраметнай. У вочы прысутным як ударыла — і асьляпіла. Калі ж яны ачомаліся, на памосьце ўжо стаяла жывая, рухлівая і асьляпляльна-вабная жанчына.

— Нара! Нара! Вялікая жрыца! — пранеслася па зале.

Яе моцная постаць з пукатым жыватом і вялікімі грудзьмі, што бессаромна тырчэлі ў бакі, была прыкрытая адно празрыстай адзежынай, схопленай на плячах вялікімі залатымі фібуламі. На бялявых, струменліва-пераліўных валасах быў такі ж залаты вянок, што і на выяве багіні Каханьня. Доўгія мускулістыя ногі цьвёрда стаялі на невысокім сярэбраным трохножніку, які таксама невядома як і адкуль паўстаў на белым шаўковым покрыве.

Яна падняла руку — і ціхае шаргаценьне прайшло па зале: вакол яе на меншых, але таксама сярэбраных трохножніках узьняліся і ціха закачаліся, як чорныя водарасьці, чатыры вялікія, амаль у ейны рост, зьмяі. Нехта баязьліва войкнуў. Жанчына ўсьміхнулася, колькі хвілінаў пагайдалася ў такт музыкі і зьмяіных выкрутасаў, пасьля шчоўкнула пальцамі. Служкі, апранутыя ў пругкія блішчастыя апранахі накштал латаў, што аберагалі іх ад сьмяротных укусаў, адначасна вылезьлі з-пад памосту і працягнулі да зьмеяў драўляныя рыдлёўкі з доўгімі чаранкамі. На кожнай курчылася спалоханае трусяня, якое, аднак, чамусьці не спрабавала ўратавацца. Зьмеі, адна за адной, злосна і коратка дзюбнулі свае ахвяры — і трусяняты забіліся ў сутаргах. Іх, ужо ў апошніх канвульсіях, тут жа вынесьлі з зале. І зноў коратка, як па камандзе, таргануліся прысутныя — раптоўная гібель маленькіх кволых істотаў як падхліснула нешта ўнутры кожнага, як адчыніла нейкія заслоны, што стрымлівалі і аберагалі ў чалавеку чалавечае. Яны нібы адразу адчулі сябе іншымі — першабытны страх сьмерці адначасна з пажадлівасьцю да ўцехаў і асалоды ахапілі пякучымі абцугамі ўсіх — старых і маладых.

Тады пачаўся Вялікі Танец. Жанчына выгіналася, круціла клубамі, і зьмеі пакорліва, як зачараваныя, паўтаралі ейныя рухі. Жалейка паскарала рытм, у яе голас упляліся дуда і барабан, гукі нібы загусьцелі, апускаючыся ніжэй і ніжэй…

Кумец адчуў, што ягоныя клубы стала паступова, але няўхільна зводзіць салодкай сутаргай. У сутарзе былі свае перапады: яна то азывалася, то нібыта зьнікала. Ён неўпрыкмет глянуў навокал — ужо ўсе, і мужчыны, і нешматлікія жанчыны, былі ва ўладзе рытму. Адкрытую, нястрымную юрлівасьць, жаданьне чужой плоці і лютасьць выпраменьвалі іхнія вочы. Нават немаладыя сямейнікі не маглі стрымацца — рукі іх сутаргава шукалі нечага, твары непазнавальна пакрывіліся…

І тады ў залу ўвайшлі, як пратачыліся скрозь сьцены, жанчыны. Не, гэта ўсё былі маладыя дзяўчаты — у вянках з танюткімі срэбнымі і меднымі лісточкамі, у тых жа празрыстых покрывах, якія не хавалі ані грудзей, ані чорных, русых альбо бялявых валасяных трохкутнікаў паміж роўненькіх, нясьцерпна-заваблівых ног…

Першым ня вытрымаў, кінуўся да высокай бялявай жрыцы баярын Хведар. Яна імгненна, нібы чакала таго, прытулілася да яго ўсім целам, а пасьля сьлізганула ўбок, да дзьвярэй, і яны абое, ледзь ня выбіўшы дзьверы, вываліліся з залы. Тады і астатнія сталі хапаць дзяўчат, мацаць іх гарачымі, дрыготкімі рукамі, тузаць за грудзі і цягнуць з залы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Обсуждение, отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.