Ольга Ипатова - Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ольга Ипатова - Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2006, Издательство: Неман, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Брат Няжылы ўвайшоў, як звычайна, вясёлы, хаця ў душы быў моцна заклапочаны. Праз тыдзень павінен быў ён прымаць хрост, і хацелася яму, каб пры тым быў брат. Але як завабіць Няжылу ў царкву? Дзікім здаецца брату вобраз Бога, які, валодаючы сілай , дазволіў расьпяць сябе на крыжы. Які, могучы зьнесьці з зямлі сваіх ворагаў, сьцерці іх у попел, сам узьнёс на свае плечы непасільны для яго крыж і нёс яго, губляючы прытомнасьць, на гару, каб там працягнуць ворагам свае рукі, у якія яны і забілі цьвікі. Колькі разоў гаварыў пра тое з Няжылам, а той жартаваў ды адмоўчваўся, а то і абяцаў калі-небудзь зайсьці нарэшце ў храм. І цяпер Кумец спадзяваўся пагаварыць аб усім гэтым ня ў хаце, а менавіта тут, пры будучых родзічах. Ведаў, чым можа закрануць іхнія сэрцы: бацькі Рэчыцы мараць пра тое, што вясельле ўшануе вялікакняская пара. Таму, калі яго запрасілі да стала, ён, як і Няжыла, не адмовіўся ні ад смажанага ўюна, ні ад вяпрачыны, пасыпанай чырвоным пякельна-вострым парашком, які называўся перцам і які звычайна падаваўся толькі пры княжым двары. Усё гэта, асабліва ж дарагая замежная прыправа, сьведчыла пра тое, што яго тут прымалі як высокага госьця.

Гаворка пра будучае вясельле ішла доўгая, зацікаўленая. І, пасылаючы ў рот апошні кавалачак мядзьвежага языка, прамовіў Кумец як бы між іншым:

— Праз тыдзень я прымаю хрышчэньне. У царкве будзе сама вялікая княгіня. Шкада, што Няжыла ня хрышчаны. Мабыць, давядзецца вам бяз нашых вялікіх гаспадароў ладзіць вясельле… Да нехрысьцяў вялікая княгіня наўрад ці пойдзе. А вялікі князь без яе да вас не зьбярэцца. Усё ж ня зацныя вы людзі, не баяры…

Баравік падскочыў, пераглянуўся з жонкай.

— А… а ці пусьцяць у царкву, ёрш вас забяры, язычнікаў?

— А чаму ж не? Кожны, хто хоча, можа зайсьці.

— Ну дык мы… мы можам… таксама…

Жонка глядзела на яго з жахам. Няжыла ўпарта маўчаў. Але тут у бяседу ўплішчылася Рэчыца:

— Я часта бываю ў храме, і ніхто мне слова не сказаў. І духоўнік гаспадарыні Нестар такі ціхі і прыветны. Зусім ня тое, што вялікі жрэц Бурыла. Той, калі і з вялікім гаспадаром гаворыць, супіць бровы і ўсё з нейкай пагрозай, пагрозай… Гаспадарыня яго ненавідзіць, а ўжо ён яе… о! Цяпер пры двары нядобра быць язычнікам. Я заўважыла: як схаджу з вамі, тата і матулечка, да Вялеса — адразу галава балець пачынае, і слабасьць ахутвае. А ў царкве мне добра…

– І ты туды ж! — у Няжылы ссунуліся бровы. Ён адпіхнуў ад сябе тарэлу, устаў і з падзякай пакланіўся гаспадарам, а тыя, таксама падняўшыся, адказалі гэтак жа. Хлопец падышоў да бажніцы, і магутная рука яго дастала драўлянага Перуна. Вочы боства, зробленыя з чорнага агата, змрочна бліскалі на прысутных. Няжыла пацалаваў яго зашмальцаваныя калені, паставіў на месца.

— Гаспадара неба ты, дзяўчына, ужо не баішся?! І вы, мае будучыя бацькі, таксама?

— Баюся, ёрш вас забяры ўсіх! — ссунуў жыдзенькія русявыя бровы Баравік. — І тут страшна, і не патрапіць новаму богу таксама страшна. Бо вялікія гаспадары ўжо ідуць да іншага бога, яго прызнаюць! А што ж нам, нікчэмным зямлянам, рабіць? Ісьці ўсьлед за ўладай. Яна для нас, хлопчыкі, самая галоўная. Калі яшчэ той Пярун да тваёй душы дабярэцца, а вялікі князь… вялікі князь і цівуны ўжо тутака… Так, жонка?

— Як скажаш, гаспадар, — Зайка пакорліва схіліла галаву, у вачах яе на імгненьне мільганула любасьць да свайго сьсівелага мужа, але адначасна і жаночая мудрасьць гаспадыні, якая не паказвае, хто сапраўдны ўладар у хаце.

— Ну вось маё слова: мы пойдзем на хрышчэньне! — рашуча сказаў Баравік. Тады і Няжыла сумеўся, раздумліва гледзячы на бажніцу.

— Тады пайду і я, — вымавіў нарэшце.

Кумец хітра паглядзеў на брата, засьмяяўся радасна.

— Ня бойцеся. Вялікая княгіня абароніць нас усіх, — сказаў упэўнена. — За ёю Віцьбеская і Полацкая зямля, а там усе баяры хрышчаныя, усюды ў гарадах цэрквы, нават для купцоў ёсьць свае, купецкія. Сам бачыў у Віцьбеску, калі яшчэ з бацькам туды езьдзілі. А гэта — вам у падарунак ад мяне.

І ён таксама ўстаў, падышоў да бажніцы і, дастаўшы вялікі, ростам з Перуна, драўляны крыж з сярэбранымі насечкамі, паставіў яго паперадзе Перуна так, што зусім захіліў бога-грамавіка, які раптам здаўся ня грозным, а як бы нават разгубленым, ягоныя чорныя агатавыя вочы нібыта згасьлі, падпарадкоўваючыся непазьбежнаму. Толькі Вялес побач з ім глядзеў непрымірыма і насьмешліва, нібыта ведаў нешта такое, што дасьць яму магчымасьць паставіць на сваім, чаго б гэта ні каштавала….

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Обсуждение, отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x