• Пожаловаться

Ольга Ипатова: Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ольга Ипатова: Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 2006, категория: Историческая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Ольга Ипатова Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«У гэтай аповесьці мне хацелася зьвярнуцца да тых старонак нашай гісторыі, якія складаюць яе духоўную славу і якія павінны быць адноўленыя, каб над нашай краінай прасьціралася ахоўная моц пакутнікаў, якіх ушанавалі яшчэ ў ХIV стагоддзі і якія, як вечная загадка для атэістаў, засталіся нятленнымі ў сьвеце, дзе рассыпаюцца камяні і царствы…»

Ольга Ипатова: другие книги автора


Кто написал Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нейкая патаемная, цёмная думка нараджалася ў былога жраца, калі ішоў ён за хлопцамі, якія бестурботна дзяліліся паміж сабой сваімі таямніцамі. Ды якія там былі і таямніцы!

— У Рэчыцы сярод пасагу ёсьць шапка з нямецкага аксаміту. Паверыш — якраз па маёй галаве! Нібыта на мяне шылі. А ты ж ведаеш, галава ў мяне — што той чыгунок! — рагатаў старэйшы.

Малодшы адказваў нехаця. Ён быў яўна прыгнечаны. Жрэц, які краўся ззаду, даведаўся з размовы, што ён заўтра ідзе да Кругляца. Здаецца, гэты Круглец таксама служыў у замку, бо размова ішла пра тое, каб паклікаць яго пасьля службы на бяседу, што ладзілася ў адной з мураванак пад замкам. Усё гэта былі дробязі, ня вартыя таго, каб іх слухаць. Аднак жа Мікша ведаў — чым болей дазнаешся пра набліжаных да валадароў людзей, тым больш моцным робішся сам. І праўда: у размове нарэшце прагучалі словы, які прымусілі Мікшу навастрыць вушы: Кумец прыязна ставіўся да хрысьціянства! А гэта ўжо была нагода, каб ісьці за братамі. Якраз таму, што жонка вялікага князя была хрысьціянкай, жрацы раўніва сачылі за кожным крокам самога Альгерда — ці моцна абараняе ён язычаства? Адна справа жонка — яна прынесла княжычу Альгерду Віцебскае княства, ён змушаны быў ахрысьціцца. Але тут, пры двары, хрысьціянам хадоў не было. Альгерд не ўтрымаўся б на стальцы, калі б жрацы ў свой час не падтрымалі яго, а найперш ягонага брата Кейстута, зацятага язычніка. Аднак і ў жрацоў не было сілы, каб узьвесьці на сталец самога Кейстута, больш любага ім, чымся Альгерд. Ды Альгерд валодаў вялікімі землямі на ўсходзе, куды большымі, чым былі ў Кейстута. А сутыкнуць стрыечных братоў значыла б разьвязаць вялікую калатнечу. І таму яны цярпелі Альгерда. Пакуль што, да лепшага часу…

Браты даўно схаваліся ў двухпавярховай пабеленай мураванцы, дзе яны жылі разам з маці, а былы вярхоўны жрэц Мікша стаяў ля вугла і пазіраў на высокія вокны, зацягнутыя не слюдой, як амаль ва ўсіх дамах у Вільні, а дарагім шклом. Твар яго крывіўся і зайздрасьцю, і бясьсільнай злосьцю.

Як спыніць новае вучэньне, чым выпальваць яго ў душах? Як змагацца за веліч багоў, якім пакланяліся спрадвеку?

Поўня, што адзінока і велічна плыла над Горнім замкам, на імгненьне кранула яго сваім серабрыста-жоўтым промнем, і ён пасьпешліва адхіснуўся ў цень, каб ніхто, нават поўня, не маглі пабачыць ягонага твару…

КРУГЛЕЦ

Сын памерлага пасла Леся, некалі ўлюбёнца самога Гедзіміна, Круглец рос у атачэньні тых, каго віленскі люд уважаў за вышэйшую ўладу Княства. Прыгожы кучаравы хлопчык, кругленькі, як снапок лёну, ня раз сядзеў на каленях вялікага князя, калі той прыязджаў у іхны дом, каб падчас вячэры пагутарыць з бацькам пра хітрыя стасункі з замежнымі краінамі, а таксама абгаварыць патаемнасьці свайго двара, якія маглі ведаць зусім нямногія.

Калі сын стаў падрастаць, бацька аддаў яго спачатку ў школу пры замку, дзе вучыліся дзеці прыдворных і паслоў, але пасьля, першы ў краіне, завёз сына ў Нямеччыну, каб там спасьцігаў ён навуку, якая ўзвышае чалавека амаль да Бога.

Можа, таму, што мала бываў у сваёй краіне і быў чуйны да новага, Лесь першым з паслоў Княства прыняў хрысьціянства. Праўда, ахрысьціўся паводле ўсходняга абраду і ў самым канцы жыцьця, але Гедзімін гэтага ніколі ня ўведаў. Ягоны пасол, вяртаючыся дадому, старанна, разам з усімі прыдворнымі, наведваў найважнейшыя капішчы і кланяўся багам як належала. Калі жрацы мазалі чалавечай крывёй вусны прыдворных, ніводная жылка на ягоным твары не выдавала, што насамрэч адчуваў ён у тыя хвіліны — пасол умеў хаваць пачуцьці. Ён езьдзіў у многія краіны сьвету, асабліва часта пасылаў яго Гедзімін у Рым, каб перадаць самому Папу чарговае пасланьне. Тое, што пасол пад старасьць сабраўся наведаць грэцкі Царгорад, ды яшчэ разам з сямействам, нікога не зьдзівіла — праваслаўныя баяры Полаччыны, Наваградка, Турава ды іншых гарадоў Княства здаўна, пакаленьне за пакаленьнем, пакланяліся менавіта царгародскім сьвятыням. Нават і тады, у амаль легендарныя часы, як Царгорад належаў рыцарам заходняга абраду [5] Захоплены ў 1204 годзе ўдзельнікамі вызваленьня Труны Гасподняй, заходнімі рыцарамі, Царгорад быў у 1262 годзе адваяваны назад Міхаілам Палеолагам. , плынь гэтая не мялела. Езьдзілі ў Афон да манахаў, падарожнічалі па манастырах, асабліва ж любілі Улахерну [6] Улахерна — самая вядомая царква ў Канстанцінопалі, ад якой перайшло ў славянскія землі сьвята Пакрову Багародзіцы. , цуды якой былі зьвязаныя з домам Усяслава Полацкага.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]»

Обсуждение, отзывы о книге «Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба [повесть]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.