Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Хрыстос прызямліўся ў Гародні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пускай, кажу, — Пархвер быў белы ад трывогі.

— Не, — уладна адсекла тая. — Трэба паглядзець, што і як. Павялі ў вежу. Адчынім вонкавую браму. Калі схопяць — выпусцім. А як па-мойму, дык выпускаць не трэба. Трэба выбірацца адсюль. Ходам. Ён выводзіць у яр. Крымчакі туды не рызыкнуць — нетры. А там заўсёды чакаюць коні.

— Загаду не выканаеш, — раззлаваўся волат.

— Лепей не выканаю. Лепей самому Лотру аддам — хай робіць, што трэба. Яму лепей ведаць. Спіхнуць з рук, і хай сам разбіраецца. А як выпусцім, як аддамо, ды яны дзівам нейкім уцякуць, схаваюцца — то што тады? Мне — духоўны суд ды, у лепшым выпадку, каменны мех да смерці. А ўжо табе ўздыхальні не мінуць. Як пакароцяць цябе, — яна змерала вокам, — дзюймаў на пяць-шэсць — чым тады заспяваеш?

Пархвер пацёр шыю. У гэты момант зноў прагучаў адчайдушны крык:

— Хрыстос!

І хаця Анея нічога не чула — гэты крык нібы вярнуў ёй прытомнасць. У вачах мільганула жывая цікаўнасць. І нечакана жанчына нібы ўзвілася:

— Ю-рась! Хрыстос! Хрысто-ос!

Пархвер кінуўся да яе, падхапіў на рукі, бегма памчаў да вежы. Ігумення трухала за ім.

— Хрыс…

Пархверава далонь заціснула не толькі яе рот, але і ўсё аблічча.

…Шкаляр на муры, пачуўшы крык, выпрастаўся. На хвіліну вочы зрабіліся дзікія.

«Пачулася? — падумаў ён. — Яна?… Ды не, ніхто не крычыць. Цішыня… Пачулася… І як гэта я нічога не забыў?»

Ён урэшце адчуў, што сілы вярнуліся. Унізе ўсё яшчэ мітусіўся натоўп, кіпела звалка, гучалі немыя крыкі.

Зрынуты Іуда, усё яшчэ з зямлі, усё яшчэ пераціснутым голасам кінуў:

— Пакідаеш нас?

Замест адказу Юрась пабег па сцяне. Спыніўся.

— Кладзі-іся! — несамавіта закрычаў ён. — Хто свае — кладзі-ся! Усе! Ляжы ціха!

Гэта быў такі крык, што яго пачулі нават сярод шалёнай какафоніі бойкі. Большасць з непаразуменнем.

— Кладзіся!

Людзі пачалі падаць тварам на зямлю. І тады Хрыстос моцным ударам нагі скінуў уніз адну фігуру святога, вялікі вулей з доўбленай ліпы.

Вулей ляснуўся ўніз, раскалоўся, нібы на пару ночваў. Вываліліся круглыя рэшаты вашчыны. І адначасова з разбуджаным натужным гулам узвіўся ўгору дымок.

Хрыстос бег па муры, разумеючы, што спыняцца нельга: заядуць да смерці. Бег і штуршкамі нагі скідаў вуллі. Святыя павольна хіліліся, пасля дзяўблі носам і, набіраючы хуткасць, падалі, разбіваліся. І ўсё гусцей і гусцей было ў паветры ад «дыму», і ўсё гучней і гучней звінела, гудзела, раззлавана гневалася паветра.

Ён бег і скідаў, бег і скідаў… Кацярыну… Ганну… Міколу… з люлькай… Самога сябе, драўлянага.

Нехта закрычаў унізе. Пчолы знайшлі ворагаў. Яны не чапалі тых, што ляжалі нерухома. Яны раямі кідаліся на тых, хто рухаўся і цягнуў і хапаў, чые коні скакалі ў паветры.

Немы лямант. Нехта адпусціў паланянку, замахаў, нібы млын, рукамі. Завыў Тумаш, трапіла і яму. Гэта карысней, чым ісці на аркане… Яшчэ ўдар нагою. Зрабіў свечку адзін конь, другі, трэці. Яны пачалі шалёна кідацца, гігатаць, збіліся ў поўную жаху чараду.

Узляталі і ўзляталі чорныя, як хмара, раі. Татары пачалі кідаць палонных, адмахвацца, круціцца. Юрась убачыў, што галовы ў некаторых ужо нагадваюць рухомы жывы шар.

Вызваленыя кінуліся да ставоў, пачалі змаху скакаць у іх, ныраць.

Знізу ляцеў ужо не галас, а рык. Адзін, другі, трэці ляснуўся долу з шалёнага каня, што перакінуўся на спіну, каб пазбавіцца ад укусаў.

Коннікі ўжо вылі.

Хрыстос, выскаліўшыся, трос уздзетымі рукамі ў паветры:

— Салодкага захацелася! Ану, мядку! Не любіш, сэрцайка?

Зразумеўшы, што ўсё скончана, коннікі пачалі адрывацца ад атрада. Хутка ўся зграя шалёна скакала прэч, цягнучы за сабою пчаліны вэлюм. Ён віўся, налятаў туманнымі струменямі, гудзеў, адлятаў і нападаў зноў.

Коні імчалі ўтрапёна. І то адзін, то другі крымчак падаў з каня.

— Вось вам інвазія! — крычаў Хрыстос. — Не баб нашых цалуйце! Пацалуйце пад хвост пчале!

Ён скакаў на муры і ледзь не істэрычна выў, выў, як шалёны. Палёгка і адчуванне небяспекі былі такія, што можна было ўвогуле звар'яцець.

…Пачуўшы пераможны крык, ігумення таксама закрычала:

— А гаварыла ж табе! Ну, у вежу! Вось бы і выпусцілі. Цягні! Хутчэй!

Распятая на браме Магдаліна бачыла гэта праз вочка і, аднак, не магла нават клікаць на дапамогу. Хто б пачуў яе ў гэтым дзікім харале радасці? Не, ужо нічога не зробіш. Канец.

Ляснуў за ўцекачамі цяжкі бронзавы завал. Загудзелі медныя дзверы. Магдаліна асела на калені, павольна, у глыбокай непрытомнасці ўпала на зямлю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»

Обсуждение, отзывы о книге «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x