Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вініць падыйшоў да куфра, што стаяў на падмуроўцы, называнай «арка», дастаў капшук, шпурнуў яго Хілону.

— Гэта скрупулы [38] Scripulum, або scrupulum — малая залатая манета, 1/3 частка залатога дэнара, або аўрэўса (заўвага аўтара). , — растлумачыў. — Будзе Лігія — дастанеш такі самы, напоўнены аўрэўсамі.

— О, Ёвіш! — закрычаў Хілон.

Вініць прыхмурыў бровы.

— Есці дадуць тутака, можаш тут і адпачыць. Да вечара ані кроку згэтуль, настане ноч — пойдзем да Острыянума.

На твары грэка асеў страх і хістанне, хутка супакоіўся, аднак, і сказаў: — Хто ж табе, спадару, пярэчыціме! Словы гэныя ўважай за памысную варажбу так, як падобныя ўважаў вялікі наш герой у святыні Амнона. Скрупулы гэныя, — патрасаючы капшук, — пераважылі маё скрупулёзнае сумленне, аб шчасці й раскошы твайго таварыства ўжо й не кажу… Вініць нецярпліва перапыніў яго ды пачаў выпытваць аб падрабязнасцях гутаркі з Урсусам. Адно было ясным: сховішча Лігіі шчэ гэтае ночы будзе выкрыта, або яе самую льго будзе схапіць падчас вяртання з Острыянума. Гэтая думка напаўняла Вініція радасцяй. Цяпер, калі зрадзілася пэўнасць здабыцця Лігіі, адыйшла і злосць на яе, і гнеў. За гэтую менавіта радасць дараваў ёй усю віну. Уяўляў толькі яе, сваю дарагую і пажаданую істоту, чаканую з далёкага падарожжа. Брала яго ахвота склікаць зараз нявольнікаў, каб прыхарошвалі ўжо дом у вянкі. Гатовы быў дараваць усім усё. Хілон, да якога дагэтуль, міма ягоных паслугаў, чуў агіду, першы раз выдаўся яму чалавекам забаўным ды не абы-якім. Раз’ясніўся яму дом, раз’ясніліся вочы й цэлае аблічча. Адчуваў нанава роскаш жыцця маладога. Даўнейшая маркотная туга не дала яму яшчэ дастатковай меры, як моцна пакахаў Лігію. Цяпер толькі гэта зразумеў, калі спадзяваўся мець яе. Пажаданне яе будзілася ў ім, моў навесну будзіцца зямля, прыгрэтая сонцам, але ягоная жада была цяперака як бы менш сляпая і дзікая, а больш радасная й далікатная. Адчуваў у сабе безгранічную энергію і быў перакананы: як толькі ўгледзіць Лігію собскімі вачыма, не адбяруць тады ўжо яе ўсе хрысціяне цэлага свету, а нат сам цэзар.

Хілон аднак жа, асмелены ягонай радасцю, падняў зноў гутарку і пачаў даваць рады. На ягоную думку, справы не трэба яшчэ лічыць выйгранай і датрымваць як найбольшую асцярожнасць, без якое ўсе намаганні могуць спракудзіцца. Заклінаў таксама Вініція, каб не адбіраў Лігіі ў Острыянуме. Мусяцімуць туды йсці ў каптурох, з заслоненымі тварамі ды абмежавацца да самае толькі асцярожнае абсэрвацыі з якога-небудзь цёмнага кутка. А як прыкмецяць Лігію, найбеспячней будзе пайсці за ёю назіркам, зацеміць, у які ўваходзіць дом, а назаўтра досвіткам абставіць яго вялікаю сілаю нявольнікаў і забраць яе сярод белага дня. Бо яна ж закладнічка і фактычна належыцца цэзару, дык можна гэта зрабіць без парушэння права. А калі б яе не знайшлі ў Острыянуме, пойдуць за Урсусам, і вынік будзе той самы. На магільнік у вялікай талацэ людзей ісці нельга, бо лёгка звярнулі б на сябе ўвагу, а тады хрысціяне патушаць усе светачы так, як было пры першым адбіранні яе, і разбягуцца ды пахаваюцца ў сховішчах, ім толькі ведамых. Дый трэба ўзброіцца, ці лепш — узяць з сабою двух асілкаў пэўных, каб на ўсялякі выпадак мець абарону.

Вініць прызнаў яму пэўную праўду і, прыгадаўшы адначасна рады Пятронія, выдаў нявольнікам загад, каб прывялі яму Кратона. Хілон, пачуўшы прозвішча слаўнага атлеты Кратона, сілу якога бачыў не раз на сцэне, супакоіўся і згадзіўся ісці да Острыянума. Здабыццё капшука, напоўненага залатымі аўрэўсамі, выдавалася яму лягчэйшым пры помачы Кратона.

Рассеўся з пагоднаю думкаю пры стале, да якога паклікаў яго, крыху пачакаўшы, загадчык атрыюма, і падчас яды мантачыў нявольнікам, як дастаўляў іхняму гаспадару цудоўную масць, якою даволі памазаць капыты найздахлейшым коням перагонак, каб усіх іншых выперадзіць. Навучыў яго рабіць гэту масць адзін хрысціянін, бо старшыны хрысціянскія шмат болей знаюць на чарах і цудах, чым нат тэсалійцы, слаўныя чараўнікі. Хрысціяне маюць да яго вялікі давер, а чаму яго маюць, кажны лёгка дадумаецца, хто ведае, што абазначае рыба. Так прастарэкуючы, старанна вывучаў вочы нявольнікаў, спадзеючыся знайсці між імі хрысціян і далажыць аб гэтым Вініцію. Калі ж свайго не дапяў, пачаў пражорліва есці й піць, не шкадуючы кухару хвальбы ды абяцанак, што адкупіць яго ў Вініція. Весялосць ягоную муціла толькі думка, што ноччу трэ будзе йсці да Острыянума, але пацяшаўся гадкаю, што пойдзе поцемку пераапрануты ды ў таварыстве двух не абы-якіх чалавек, з якіх адзін ёсць бажышчам сілы ў цэлым Рыме, а другі патрыцыем і высокім вайсковым урадаўцам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x