Кілла — востраў або горад каля Троі. Хрыза — міфічны востраў, прысвечаны Апалону. Смінтэй — культавы эпітэт Апалона як уладара мышэй.
С. 319: …разам з Акратам і Сэкундам Карынам… — Вызвольнік Нэрона Акрат і Сэкунд Карынат (не Карын) , пра якіх Тацыт адгукнуўся з асаблівай непавагаю, былі пасланыя цэзарам з мэтай канфіскацыі каштоўнасцяў у святынях на правінцыі, у прыватнасці ў Ахайі і Азіі. Ібэрыйскія нервы Сэнэкі… — знакаміты філёзаф нарадзіўся ў г. Кардубы (цяпер Кардова) .
С. 322: Карыёлі — старажытны горад Лацыя на паўднёвы ўсход ад Рыму.
С. 323: …ідыліі Тэокрыта… — Тэокрыт з Сыракузаў (1-я палова III ст.
перад н. э.) — заснавальнік жанру буколічнай паэзіі. Ідылія тут уяўляла сабою невялікі верш пераважна на пастушковую (буколічную) тэму. …спеўнай дарыйскай гаворкай… — мова твораў Тэокрыта патварае распаўсюджанаму ў Паўднёвай Італіі й Сіцыліі дарыйскаму дыялекту грэцкай мовы.
С. 328: …Геркулеса ў жывым полымі на гары Эта… — У адной з версій міфа Геркулес, каб пазбегнуць пакутаў, спавадаваных атручаным хітонам, пайшоў на гару Эта і аддаўся там вогнішчу; калі полымя ахапіла Геркулеса, з неба спусцілася хмара і панесла яго на Алімп.
С. 329: …смерць Дэдала й Ікара… — Унук афінскага ўладара Эрэхтэя, дыхтоўны майстар, архітэктар і скульптар Дэдал, як сведчыць міф, каб уратавацца ад караля Мінаса, вырабіў крылы з пёраў, змацаваных воскам, і разам з сынам паляцеў з Крыта. Падчас палёту Ікар узняўся занадта высока, сонца растапіла воск, і Ікар зваліўся ў мора; Дэдалу ж (паводле адной з самых распаўсюджаных версій міфа) удалося даляцець да Сіцыліі. Дырцэ — у грэцкай міфалогіі жонка фіванскага ўладара Ліка, якая шмат гадоў прыгнятала Зэўсаву каханку Антыопу; калі сыны Зэўса і Антыопы, якіх звалі Зэт і Амфіон, выраслі ды захапілі Фівы, яны катавалі Дырцэ, прывязаўшы яе да рагоў дзікага быка.
Пасыфэ — дачка бога Геліёса, жонка крыцкага караля Мінаса; за тое, што Мінас парушыў сваё абяцанне ахвяраваць Пасейдону велізарнага быка, Пасейдон начараваў, каб Пасыфэ пакахала тую жывёліну, у выніку чаго нарадзіўся жудасны чалавек-бык Мінатаўр. Муцыюс Сцэвола — легендарны рымскі герой, які, паводле падання, узяўся забіць варожага Рыму этрускага караля Парсэну (пач. V ст. перад н. э.) , але быў схоплены; на допыце Муцыюс сам паклаў сваю правую руку на вагністае вуголле ахвярніка, захапіўшы сваёй мужнасцю Парсэну, які адразу ж паспяшаўся заключыць з Рымам мірную дамову. Прандыюм — другі сняданак, ланч, які падаваўся апоўдні.
С. 335: Hic abdera! — фразеялагізм бярэ крыніцай іранічнае стаўленне да жыхароў тракійскіх Абдэраў, іхняе найменне ў лаціне было сугучна з словам «дурань», якімі іх тады й лічылі.
С. 343: Сэмаксыі — літаральна гэтае слова мае сэнс «напалову катаваныя». Агулам тут хаваецца сэнс жорсткасці й цынізму большасці, якая не асягае разуменнем меншасць. Большасць лічыла «паўкатаваннем» нават спальванне першых хрысціянаў на слупах, абкладзеных хмызняком.
С. 350: «Аўрэолюс» — п’еса Катула, дзе галоўны персанаж, разбойнік Аўрэолюс (катаваны за часамі Калігулы) , быў укрыжаваны й на крыжы аддадзены дзікім звяром. Далейшы эпізод раману базуецца на рэальным выпадку: цэзар Даміцыян (81–96 гг.) , малодшы сын Веспасыяна, аднойчы катаваў злачынцу, прымусіўшы яго сапраўды сыграць ролю Аўрэолюса. Антыст Вэрус — консул 55 г., скончыў самагубствам у 65 г.
С. 355: Сцэвінус Флавін — сенатар, удзельнік змовы Пізона. Як паведамляе Тацыт, Пятронію інкрымінавалі сяброўства з гэтым сенатарам («Анналы», XVI, 18) . Феніюс Руф — другі прэфект прэторыя (поруч з Тыгэлінам) , удзельнік змовы Пізона, катаваны ў 65 г.
С. 356: Плаўцый Лятэранус — пляменнік заваёўніка Брытаніі Аўла Плаўцыя; Лятэранусу адводзілася выключная роля ў змове Пізона — забойства Нэрона. Наталіс Антоніюс — рымскі рыцар, удзельнік тае ж змовы; схоплены адным з першых, ён выдаў астатніх, таму над ім злітаваліся. Субрый Флавій — трыбун кагорты прэторыянаў, спярша душою адданы Нэрону, але пасля — адзін з самых актыўных у змове, катаваны ў 65 г. Сульпіцый Аспэр — цэнтурыён кагорты прэторыянаў, катаваны ў 65 г.
С. 364: Асторый Скапула — намеснік Брытаніі з 47 да 52 г., скончыў самагубствам у 66 г. Ветус Павал — цэнтурыён прэторыянаў, удзельнік змовы Пізона. Крыспін Руфрый — сенатар, прэфект прэторыі за часамі Клаўдыя, першы муж Папеі Сабіны, скончыў самагубствам у 66 г. Мінуцій Тэрмус — прэтор, катаваны ў 66 г.
Читать дальше