Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

С. 184: Апіс — егіпскі бог урадлівасці.

С. 185: Арэс — бог вайны ў грэкаў, атоесамліваны з рымскім Марсам.

С. 186: Сажалка Агрыпы — мяркуюць, што яна размяшчалася на так званым Полі Агрыпы, крыху на ўсход ад Марсавага поля. Дыяна Эфеская — горад Эфес славіўся сваёю святыняю Артэміды (Дыяны) .

С. 194: Афрыканскі Сэкст — неправамоцна дапушчаны пераклад імя аўтарам беларускага тэксту; маецца на ўвазе Сэкстый Афрыкан, знакаміты сенатар, консул 59 г. Рэгул Аквілін — вядомы даказчык і абвінаваўца. Сулій Нэрулін — тут недакладнасць: гаворка павінна весціся не пра консула 50 г. Сулія Нэруліна, а пра зводнага брата Карбулона, вядомага даказчыка Публія Сулія Руфа.

С. 196: На Пасінунцкую Цыбулу! — Горад Пасінунт у цэнтральнай частцы Малое Азіі блізу Дындымэнскае гары быў цэнтрам культу Кібулы.

С. 199: Атэ — у грэцкай міфалогіі ўвасабленне неўтаймоўнага гневу, раз’юшанасці. Фрэгеле — горад у Лацыі, 90 км на паўднёвы ўсход ад Рыма.

С. 203: Паркі — у рымскай міфалогіі багіні лёсу, атоесамліваюцца з грэцкімі Мойрамі.

С. 205: Пэрсый Флак Аўл (34–62) — рымскі паэт-сатырык. …выданне эклогаў Віргілія… — «Эклогі», або «Буколікі» — зборнік твораў рымскага паэта Публія Віргілія Марона (70–19 гг. перад н. э.) .

С. 208: Флора — рымская багіня раслін, кветак і садоў. Пратэй — у грэцкай міфалогіі сын Пасейдона, марское боства, здольнае пераўвасабляцца ў разнастайныя істоты.

С. 209: Карнэліюсы — старадаўні і знакаміты патрыцыянскі род. …На сына Леты — г. зн. на Апалона. Перыяданіцэс — заўсёдны пераможца ў спаборніцтвах. …ў Гармадыёса й Арыстагітана след… — Гармадыёс і Арыстагітан у 514 г. перад н. э. забілі Гіпарха, брата афінскага тырана Гіпіюса; іхнія імёны сталі мяноўнымі для ўсіх змагароў супраць тыраніі.

С. 211: …Брыяр мучыў соннага Сатурна… — Брыяр у грэцкай міфалогіі быў адным з так званых сотнярукаў, як менавалі сыноў бога неба Урана і багіні зямлі Геі, бо ў гэтай жудаснай істоты было пяцьдзесят галоў і сотня рук; Брыяр дапамагаў Зэўсу ў барацьбе супраць тытанаў і Хронаса, якога паводле адной з рэдкіх версій міфа ён захапіў сонным на адным з астравоў Брытанскага мора. …аб краёх гіпербарэйскіх… — У антычныя часы міфічную краіну гіпербарэяў уяўлялі недзе на Поўначы, «за Барэем».

С. 212: Формінга — ліра, гарфа.

С. 213: …шэсць белых ідумыйскіх… вогіраў… — вобласць Ідумыя на поўдні Палестыны славілася сваімі коньмі. …калісь нат самому Юлію Цэзару крычала пры трыумфальным уездзе ў Рым… — Гэты эпізод меў месца ў 46 г. перад н. э., калі Цэзар адзначаў свой гальскі трыумф; звычай рытуальнага асмейвання зухаватых ваяводаў быў даволі распаўсюджаны і ў войску, і ў народзе.

Алкмеон — у грэцкай міфалогіі герой, які забіў сваю матку Эрыфілу за тое, што яна калісьці здрадзіла ягонага бацьку Амфіарая.

С. 214: Ліцыніян Пізон Кай Кальпурній — радавіты патрыцый, прыхільнік строгай маралі; быў усыноўлены цэзарам Гальбо і загінуў разам з ім у 69 г. Нэрва Марк Кокцэй (нар. у 32 г.) — рымскі цэзар (96–98 гг.) . Анній Юній Галлён — брат Сэнэкі, здольны прамоўца, скончыў самагубствам у 65 г. Квінтыян Афраній — сенатар, катаваны за ўдзел у змове Пізона.

С. 216: Вэлябр — гандлёвы квартал між Капітолем і Палатынам. Лаўрэнтум — горад у Лацыі між Остыяй і Анцыюмам.

С. 217: Остыя — партовы горад блізу сутокі Тыбру, 25 км ад Рыму.

С. 226: Авідый Назон Публій (43 перад н. э. — 18 н. э.) — выдатны рымскі паэт.

С. 227: Эсхілос (525–456 гг. перад н. э.) — вялікі грэцкі драматург, заснавальнік класічнай грэцкай драматургіі. Пракуратар — у часіны імперыі дзяржаўная асоба, што кіравала правінцыяй. Арэопаг — сход старэйшын, гарадская рада.

С. 228: …будзем, бы той Дэмакрыт… — Як паведамляюць антычныя аўтары, грэцкі філёзаф-атаміст Дэмакрыт (460–371 гг. перад н. э.) не мог без смеху глядзець на розныя дробязі, што гэтак клапоцяць і вабяць людзей.

…бы Амонскі Ёвіш… — У часіны імперыі егіпскі бог сонца Амон часта атоесамліваўся з Ёвішам і шанаваўся сукупна з ім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x