Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па дарозе людзі затрымоўваліся, здзіўленыя — вызнаўцы, кладучы ім рукі на плечы, гаварылі паважнымі галасамі: «Бачыце, як памірае справядлівы, каторы ведаў Хрыстуса і прапаведваў любасць на свеце!» А тыя задумоўваліся й адыходзілі, кажучы сабе: «Сапраўды, гэты чалавек не мог быць несправядлівым!»

Крыкі й вулічны гоман замоўклі. Працэсія йшла паміж свежых новых дамоў, сярод белых калюмнадаў святынь, над якімі вісела глыбокае неба, спакойнае, блакітнае. Ішлі ў цішы; час ад часу толькі дзынкнула зброя канвою або ўзмогся пошум малітваў. Пётр слухаў іх, аблічча яснела яму штораз большаю радасцю, бо зор ягоны ледзь мог агарнуць тысячы вернікаў. Прачуваў, што свайго даканаў, і ведаў ужо, што праўда тая, якую праз усё жыццё прапаведваў, залье ўсё, бы хваля, і нішто паўстрымаць яе не здолее. Так думаючы, падняў вочы да неба і гаварыў: «Усеспадару! Ты загадаў мне заваяваць гэты светаўладны горад, дык вось яго заваяваў. Даручыў Ты мне залажыць тут сваю сталіцу, дык залажыў. Гэта Твой народ цяпер, Збавіцелю, а я іду да Цябе, бо я надта спрацаваны».

Ідучы каля святыняў, казаў ім: «Хрыстовымі святынямі будзеце!» Гледзячы на рой людзей перад сваімі вачыма, казаў ім: «Хрыстовымі слугамі будуць вашы дзеці!» — ды йшоў з пачуццём дакананай перамогі, сведамы свае заслугі, магаты, спакойны, вялікі. Ваяры павялі яго праз Трыумфальны мост, як бы мімахоць пасведчвалі ягоную трыумфальнасць, і вялі далей, да Наўмахіі й да Цырку. Вернікі з Затыбра прылучыліся да паходу, і зрабілася так вялікая гушчара народу, што цэнтурыён, камандуючы прэторыянамі, здагадаўшыся ўрэшце, што вядзе нейкага архісвятара ў працэсіі вернікаў, затрывожыўся малым лікам ваякоў. Але ніводзін вокрык абурэння ці заядласці не адазваўся ў грамадах. Твары ўсіх праняты былі вялікасцю хвіліны, урачыстыя і поўныя чакання, бо некаторыя вызнавальнікі, прыгадваючы сабе, што пры смерці Збаўцы зямля расступілася з жаху, а мёртвыя падыймаліся з магілаў, думалі, што й цяпер мо будуць якія відавочныя знакі, пасля каторых праз цэлыя вякі не загіне ў памяці смерць Апостала. Іншыя нат казалі сабе: «Ануж Госпад выбера гадзіну Пятровую і сыйдзе з неба, як абяцаў, ды зробіць суд над светам». З гэнаю думкаю паручаліся міласэрнасці Божай.

Але наўкола было спакойна. Узгоркі, казаў бы, выграваліся й адпачывалі ў сонцы. Паход затрымаўся ўрэшце між цыркам і Ватыканскім узгор’ем.

Ваяры ўзяліся цяпер капаць яму, іншыя палажылі на зямлю крыж, малаткі й кастылі, чакаючы, пакуль усё будзе гатова, а народ, ціхі й спакойны, стаяў на каленях наўкола.

Апостал з галавою ў касулях і залатых блясках звярнуўся апошні раз да гораду. Воддаль, крыху ніжэй, палыскаваў на сонцы Тыбр; з другога берагу відаць было Марсавае поле, вышэй — маўзалеум Аўгуста, ніжэй — велізарныя тэрмы, распачатыя будавацца за Нэрона; яшчэ ніжэй — тэатр Пампея, а за ім, мейсцамі бачныя, мейсцамі закрытыя іншымі будынкамі, — Сэпта Юлія, мноства портыкаў, святыняў, калюмнаў, згрупаваных камяніц і вунь там, удалечыні, узгоркі, аблепленыя дамамі, вялізнае людское раёвішча, берагі якога гінулі ў блакітнай далячыні, гняздо ліхадзейства, але й сілы, шалёнасці, але й ладу, якое сталася галавою свету, ягоным гныбіцелем, а адначасна ягоным правам і супакоем, велікамагутнае, непераможнае, векавое.

Пётр, абступлены ваякамі, паглядаў на яго так, як бы паглядаў волат і манарх на сваю спадчыну. І гаварыў яму: «Ты адкупленае, ты ўжо маё». А ніхто між прэторыянамі, капаючымі пад крыж яму, ані між вернікамі не ўмеў адгадаць, што іставетна стаіць між імі сапраўдны валадар гэтага гораду, і што прамінуць цэзары, праплывуць хвалі барбараў, пройдуць вякі, а гэты старац валадарыціме тут бесперапынна.

Сонца болей спусцілася да Остыі, зрабілася вялікае, чырвонае. Увесь заходні небасхіл залунаў морам святла. Ваякі падыйшлі да Пятра, каб яго распрануць. Але ён, молячыся, раптам выпраставаўся і выцягнуў высока правіцу.

Каты ўстрымаліся, моў анясмеленыя ягонай паставай; вернікі таксама сунялі дыханне ў грудзях, думаючы, будзе прамаўляць, і настала абсалютная цішыня.

А ён, стоячы на ўзвышшы, пачаў выцягнутаю рукою рабіць знак крыжа, багаславячы ў часіне смерці: — Urbi et orbi! [89] Гораду й свету! (лац.). У той жа самы чароўны вечар іншы аддзел прэторыянаў вёў Остыйскаю дарогаю Паўла з Тарсу да мяйсцовасці, называнай Aquae Salviae [90] Сальвіева крыніца (лац.). . І за ім таксама йшла грамада вернікаў, якіх навярнуў, а ён пазнаваў бліжэйшых знаёмых, затрымоўваўся й гутарыў з імі, бо яму, як рымскаму грамадзяніну, варта аказвала больш ветлівасці. За брамаю, называнаю Тэргэміна, спаткаў Плаўтыллю, дачку прэфекта Флавія Сабіна, і, бачачы ейны малады твар, заліты слязьмі, сказаў: — Плаўтылля, дочанька вечнага збаўлення, супакойся! Пазыч мне толькі хусціны, якою завяжуць мне вочы ў моманце адыходу майго да Збаўцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x