Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Фартуна быццам кпіць з мяне, — гадаў сабе, — але багі памыляюцца, калі думаюць, што я згаджуся на такое, напрыклад, жыццё, як ягонае.

І ўставіў вочы ў Вініція, які таксама глядзеў на яго, вытрашчыўшыся.

— Што з табою? Ты маеш гарачку? — пытае Пятроні.

А той адказвае нейкім дзіўным, прыгнобленым і павольным, голасам, бы хворае дзіця: — А я веру, што Ён можа мне яе вярнуць.

Над горадам каналі апошнія раскаты грому.

LVIII

Трохдзённы дождж — выключная з’ява ў Рыме падчас лета, ды яшчэ часта перападаючы, насуперак прыроднаму парадку, не толькі днём і вечарам, але і ўначы, град… Усё гэта змусіла перарваць відовішчы.

Прадвяшчалі няўраджай на вінаград, а калі аднаго папаўдня пярун растапіў на Капітолі бронзавую статую Цэрэры, загадана ахвяры ў святыні Ёвіша Сальватора [81] Ёвіша (Юпітэра) Збаўцы (лац.). . Святары Цэрэры распусцілі весткі, быццам гнеў багоў абрушыўся на горад з прычыны нядбайлівага выканання караў на хрысціян, дык натоўпы пачалі дамагацца, каб хутчэй выкарыстана пагоду ды прыспешана ігрышчы, і радасць агарнула ўвесь Рым, калі ўрэшце абвешчана, што пасля трохдзённае пярэрвы ludus зноў распачнецца.

Тым часам усталявалася і добрае надвор’е. Амфітэатр ад світу да ночы быў повен людзей, а цэзар прыбыў раз таксама раней з вясталкамі й дваранамі. Відовішча мела распачацца барацьбою хрысціян міжсобку, якіх пераапраналі за гладыятараў ды давалі ўсялякую зброю, ужываную фаховымі барацьбітамі да зачэпнага й абароннага бою. Але тут быў промах: хрысціяне пакідалі на пясок сеткі, вілы, дзіды й мячы, а замест бойкі пачалі ўзаемна абнімацца і заахвочвацца да ператрывання ўсіх пакутаў і смерці. Глыбокая абраза і абурэнне апанавала народ. Адны абвінавачвалі іх за маладушнасць і трусасць, другія цвердзілі, што быццам не хочуць біцца наўмысна праз нянавісць да народу ды дзеля таго, каб не даць яму задавальнення з свае мужнасці. Урэшце на загад цэзара выпусцілі на іх сапраўдных гладыятараў, якія кленчучых і безабаронных высеклі ўміг.

Пасля ачышчэння сцэны ад трупаў відовішча перайнакшылася з баявога крывавага ў міфалагічнае паводле помыслу самога цэзара. Паказвалі, напрыклад, Геркулеса ў жывым полымі на гары Эта. Вініць здрыгануўся ад страху, бо думаў, на Геркулеса мо прызначылі Урсуса, але, відаць, не прыйшла чарга яшчэ на вернага слугу Лігіі, бо на кастры згарэў нейкі іншы, незнаёмы Вініцію хрысціянін. Затое ў наступнай з’яве Хілон, якога цэзар не хацеў звольніць ад прысутнічання на прадстаўленні, угледзеў знаёмых сабе людзей. Прадстаўляна смерць Дэдала й Ікара [82] Дэдал, які згодна з быліцамі здолеў заляцець з Цыпру на Сіцылію, у рымскіх амфітэатрах гінуў такою самаю смерцю, як Ікар (заўвага аўтара) . . У ролі Дэдала выступаў Эўрыцый, той самы стары, які ў сваім часе даў Хілону знак рыбы, а ў ролі Ікара — ягоны сын Квартус. Абодвух паднялі пры помачы адмысловае машынэрыі ўгару, а пасля раптоўна спусцілі з велізарнай вышыні на арэну, прычым малады Кварт упаў так блізка ля цэзаравага подыюма, што апырскаў крывёю не толькі вонкавую арнаментыку, але й засланае пурпураю поручча. Хілон не бачыў падзення, бо заплюшчыў вочы, чуў толькі глухі ўдар цела, а як угледзеў тут жа вобак сябе кроў, амаль не абамлеў другі раз. З’явы змяняліся хутка. Пакуты дзявіц, бессаромна зганьбаваных перад смерцю праз гладыятараў, паўбіраных за звяроў, разрадавалі глядзельнікаў. Выступалі святаркі Кібелы й Цэрэры, выступалі Данаіды, выступалі Дырцэ й Пасыфэ, выступалі ўрэшце недарослыя дзяўчаткі, разрываныя дзікімі коньмі. Народ абдараў воплескамі кожны помысел цэзара, які амбіцыёзна ганарыўся імі, не адрываючы цяперака ні на хвіліну шмарагду ад вока, радасна прыглядаўся беламу целу, разрыванаму жалезам, любаваўся канвульсійнаю смяротнаю сутаргай ахвяр. Пасля дзявіц выступіў Муцыюс Сцэвола, рука якога, прымацаваная да трыножніка з агнём, напаўняла смуродам спаленага мяса амфітэатр, які аднак, як сапраўдны Сцэвола, стаяў без енку, з вачыма, узнесенымі ўгару, шэпчучы счарнелымі вуснамі малітву. Дабілі яго і вывалаклі цела да сполярыюма. Наступіў абыдзенны пасляпалудзенны перапынак. Цэзар поспал з вясталкамі і аўгустыянамі аддаліўся ў прыладжаную для яго адмысловую шкарлатную палатку, дзе прыгатаваны быў для яго і гасцей ягоных смакавіты прандыюм. Натаўп па большай частцы пайшоў яго слядамі і, высыпаючыся навонкі ваміторыямі, раскладаўся маляўнічымі грамадкамі вобак палаткі, каб крыху выцягнуцца пасля даўгога седжання ды спажыць стравы, якія з ласкі цэзара разносілі нявольнікі. Толькі найцікаўнейшыя сыходзілі на самую арэну і, датыкаючыся пальцамі да ліпкага ад крыві пяску, жыва гутарылі, як знаўцы й смакуны, пра тое, што адбылося ды адбывацімецца. Але і яны хутка паразыходзіліся, каб не спазніцца на пачостку; засталося толькі некалькі чалавек, якіх затрымала тут не цікаўнасць, але спачуццё для наступных ахвяр.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x