Генрык Сянкевіч - Quo Vadis

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрык Сянкевіч - Quo Vadis» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Издательство: «Сафія», Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Quo Vadis: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Quo Vadis»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Quo Vadis» — захапляльны гістарычны раман выдатнага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі
Генрыка Сянкевіча аб кароткім перыядзе прадчування развалу вялікай Рымскай імперыі, аб першых кроках нікім не прызнаваных тады, на пачатку новай эры, «нефармальных суполак» хрысціян, аб першых кроках хрысціянства па гэтай зямлі, аб перадумовах і абставінах змены ваяўнічай ментальнасці на гуманістычную мараль. Над беларускім перакладам рамана працаваў каталіцкі святар — прэлат Пётр Татарыновіч
.
Рамантычная гісторыя кахання на фоне гэтых падзеяў робіць твор цікавым для шырокага кола чытачоў.

Quo Vadis — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Quo Vadis», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Кажы пра хрысціян, — нецярплівіцца Папея.

— Я рад загаду твайму, Ізыда, — прыніжаецца Хілон. — Вось жа, з маладых гадоў пасвяціўся я філязофіі і шуканню праўды. Шукаў я яе і ў даўнейшых боскіх мудрацоў, і ў Афінскай Акадэміі, і ў Александрыйскім Сэрапеуме. Пачуўшы пра хрысціян, думаў я, што гэта якая новая школа, у якой магчыму знайсці хоць некалькі зярнят праўды, і пазнаёміўся з імі на маё няшчасце! Першым хрысціянінам, з якім доля мяне звязала, быў Глаўк, лекар з Неапалю. Ад яго я даведаўся, што аддаюць яны пашану нейкаму Хрэстосу, які абяцаў ім выгубіць усіх людзей, збурыць усе гарады на зямлі, а іх пакінуць, калі дапамогуць яму знішчыць Дэўкаліёнавых дзяцей. Таму, спадару, яны й ненавідзяць людзей, таму затручваюць вадалівы, таму на сходах сваіх клянуць Рым і ўсе святыні, у якіх аддаецца гонар нашым багом. Хрэстос быў укрыжаваны, але абяцаў ім: калі Рым будзе збураны агнём, другі раз прыйдзе на свет і аддасць ім валадарства над светам… — Во цяпер народ зразумее, чаму Рым згарэў, — перарваў Тыгэлін.

— Многія ўжо разумеюць, — адказаў Хілон, — бо я хаджу па Марсавым полі ды парках і навучаю. Але паслухайце мяне да канца, а зразумееце, якія я маю доказы на помсту. Лекар Глаўк спачатку не прызнаваўся перада мною, што іхняя навука дамагаецца нянавісці да людзей. Наадварот! Талкаваў мне, што Хрэстос ёсць добрым боствам і што падставаю Ягонай навукі ёсць любоў. Далікатнае маё сэрца адразу прыліпла да такога прынцыпу, дык палюбіў я Глаўка і зверыўся на яго. Дзяліўся я з ім кажным кавалкам хлеба, кажным грошам, і ці ведаеш, спадару, як мне адудзячыўся? У дарозе з Неапалю ў Рым пырнуў мяне нажом, а жонку маю, красуню маю Берэніку, прадаў гандляром нявольнікамі. О, каб Сафокл ведаў мае прыгоды!.. Дый што я кажу — слухае мяне лепшы, чым Сафокл… — Бедны чалавек, — адазвалася Папея.

— Хто ўбачыў аблічча Афрадыты, ня ёсць бедны, доміна, а я бачу яго ў гэтай хвіліне. Але тады шукаў пацехі ў філязофіі. Прыбыўшы ў Рым, пачаў я шукаць хрысціянскіх старшын, каб дамагацца суду на Глаўка. Думаў я, што прымусяць яго аддаць мне жонку… Пазнаў іхняга архісвятара, пазнаў другога, Паўла, які быў тут зняволены, але пасля адпушчаны, пазнаў сына Зэбэдэя, пазнаў Ліна і Клета ды шмат іншых. Ведаю, дзе яны жылі перад пажарам, ведаю, дзе збіраюцца, магу паказаць адно падзямелле на Ватыканскім узгор’і ды адзін магільнік за брамаю Намэнтанскаю, дзе адпраўляюць свае дзікія абрады. Бачыў я там Апостала Пятра, бачыў Глаўка, як мардаваў дзяцей, каб Апостал меў чым скрапляць галовы прысутным, і бачыў Лігію, узгадаванку Пампоніі Грэцыны, якая чванілася, што, не могучы прынесці дзіцячай крыві, прыносіць смерць дзіцяці, бо ўракла малую аўгусту, тваю дачку, Озырысе! І тваю, Ізыда!

— Чуеш, цэзар! — зацеміла Папея.

— Няўжо гэта можа быць? — адзываецца Нэрон.

— Мог я дараваць собскую крыўду, — расказваў далей Хілон, — але, даведаўшыся пра вашую, хацеў яе прапароць нажом. На жаль, перашкодзіў мне крывічэсны Вініць, ейны каханак.

— Вініць? Але ж яна ад яго ўцякла!

— Уцякла, ды знайшоў, бо не мог жыць без яе. За смяхотную аплату дапамагаў я яму шукаць яе і знайшоў на Затыбры дом, дзе жыла між хрысціянамі. Пайшлі мы туды разам, а з намі твой асілак Кратон, якога шаноўны Вініць наняў дзеля бяспекі. Але Урсус, нявольнік Лігіі, задушыў Кратона.

Гэта чалавек страшэннае сілы, ён быком скручвае галовы, як макаўкі. Аўлюс і Пампонія любілі яго за гэта.

— На Геркулеса! — не вытрымаў Нэрон. — Смяротнік, які задушыў Кратона, годзен помніка на Форуме. Але памыляешся або хлусіш, стары, бо Кратона забіў нажом Вініць.

— Так вось людзі абармочваюць багоў. О, валадару, я ж бачыў собскімі вачыма, як трашчалі рэбры Кратона ў рукох Урсусавых, які пасля паваліў і Вініція. Забіў бы яго, каб не Лігія. Вініць доўга пасля хварэў, але яны даглядалі яго, спадзеючыся, што з любові станецца хрысціянінам. І стаўся.

— Вініць?!

— Так.

— А можа, і Пятроні? — спытаў сквапна Тыгэлін.

Хілон пачаў бруціць-муціць, заціраць рукі, пасля кажа: — Дзіўлюся з твае праніклівасці, спадару! О!.. Быць можа! Зусім можа быць!

— Во цяпер цямлю, чаму так ён бараніў хрысціян.

Але Нэрон пачаў смяяцца: — Пятроні — хрысціянін!.. Пятроні — вораг жыцця й раскошы! Не дурэце мяне й сябе саміх ды не дамагайцеся веры ў гэта, а то я гатовы і ўва ўсё не верыць.

— Але крывічэсны Вініць стаўся хрысціянінам. Прысягаю на гэны бляск, які ад цябе лунае, што кажу праўду, і што нічым іншым так не брыджуся, як лгунствам, Пампонія — хрысціянка, малы Аўлюс — хрысціянін, і Лігія, і Вініць. Я служыў яму шчыра, а ён за тое на просьбу Глаўка схвастаў мяне розгамі, мяне — старога, хворага, галоднага. Я прысягнуў на Гадэса, што адпомшчуся яму за гэта. О, валадару, адпомсці за маю крыўду, а я вам выдам Апостала Пятра, і Ліна, і Клета, і Глаўка, і Крыспа, самых старшын, і Лігію, і Урсуса, пакажу вам іх сотні, тысячы, пакажу дамы малітвы, магільнікі — усе вашыя турмы не змесцяць іх!.. Без мяне не здолееце іх знайсці! Да гэтых пор шукаў я ад бяды пацехі ў філязофіі, хай жа яе цяперака знайду ў ласках, якія сплывуць на мяне… Стары я ўжо, а не каштаваў жыцця, пара мне ўжо супачыць!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Quo Vadis»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Quo Vadis» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Henryk Sienkiewicz - Quo Vadis?
Henryk Sienkiewicz
Эрленд Лу - Курт, quo vadis?
Эрленд Лу
Henrik Sienkiewicz - Quo vadis
Henrik Sienkiewicz
Хенрик Сенкевич - Quo vadis
Хенрик Сенкевич
Генрик Сенкевич - Quo vadis
Генрик Сенкевич
libcat.ru: книга без обложки
Генрык Сянкевіч
Hienryk Siankievič - Quo Vadis
Hienryk Siankievič
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Андронов
Марк Дронов - Quo vadis?
Марк Дронов
Отзывы о книге «Quo Vadis»

Обсуждение, отзывы о книге «Quo Vadis» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x