Томас Ман - Смерць у Венецыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Смерць у Венецыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць у Венецыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць у Венецыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.

Смерць у Венецыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць у Венецыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У кожным выпадку, пры ўсіх крайнасцях, натуралізм нямала зрабіў, паводле яго нямецкага тэарэтыка і практыка Арна Хольца, «дзеля абнаўлення моўнай крыві» ( das Sprachblut ). З абвостранай цікавасцю натуралісты адносіліся да канкрэтна-індывідуальнага, намагаліся па-свойму высветліць вытокі, карані, прычынна-выніковыя сувязі з’яў, пашырыць праблематыку мастацтва, дэмакратызаваць тэмы і героя. І хаця ў 1906 г. у эсэ «Більзэ і я» ( Bilse und ich ), сваім, паводле аўтара, «маленькім маніфесце», Т. Ман наконт натуралізму – з яго «замкнёнасцю на сабе» і прынцыпам «механічнага ўзнаўлення рэчаіснасці» – выказаўся негатыўна, прапанаваўшы ўласную канцэпцыю «суб’ектыўнага паглыблення» [20] Манн Т. Бильзе и я / Пер. с нем. К. Богатырева // Манн Т. Собр. соч. Т. 9. С. 13. ў рэальнасць, аб’ектыўна яго раннія творы маюць нямала перазоваў з натуралісцкай эстэтыкай. У іх сюжэтах і паэтыцы амаль нязменна паўстаюць антытэзы «жыццё – смерць», «здароўе – хвароба». Выконвае сваю ролю ў лёсах герояў і спадчыннасць («Паяц»). Нязначнасць персанажаў, перыферыйнасць іх вартага жалю існавання таксама збліжае раннія навелы Т. Мана з творчасцю натуралістаў. І ўсё ж разыходжанні значна больш істотныя. Натуралісцкія катэгорыі, да якіх звяртаецца Т. Ман, носяць характар не дакладна-навуковы, а пераважна метафізічны. Яго героі, у адрозненне ад персанажаў натуралісцкай літаратуры, – больш ці менш заможныя людзі, і іх пакуты і крах – вынік прычын не матэрыяльнага, а псіхалагічнага кшталту. Навелы Т. Мана маюць няхай і не напружаную, аднак дастаткова выразную фабулу, і аповед у іх узняты на больш абагульнены ўзровень.

Сярод навел Т. Мана пачатку ХХ ст. ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі». Праблематыка многіх навел сведчыць пра іх агульнасць з папярэднімі творамі пісьменніка, у тым ліку з раманам «Будэнброкі». Літаратура і жыццё, мастак і бюргер – вось пытанні, агульныя для твораў Т. Мана незалежна ад іх жанру.

З чалавекам са свету літаратуры аўтар знаёміць нас у навеле «Трыстан» (1902). Пісьменнік-эстэт Дэтлеф Шпінэль, плёнам, паводле іранічнага вызначэння апавядальніка, «сумнеўнай дзейнасці» якога стаўся адзіны «рафінаваны» раман, раз-пораз самахарактарызуецца (гэты прыём вельмі часта сустракаецца ў навелістыцы Т. Мана). Выказваецца ён і наконт адказнасці мастака, карысці яго твораў для грамадства, наконт мастакоўскага абавязку і сумлення, цалкам усведамляючы сваю нікчэмнасць: «…наконт сумлення! Я і падобныя да мяне, мы на працягу ўсяго нашага жыцця б’ёмся з ім і занятыя ўвесь час па горла, каб то там, то тут падмануць і каб хоць крышку хітра задаволіць яго. Мы бескарысныя істоты, я і да мяне падобныя, і, з выняткам некалькіх добрых гадзін, мы цягнемся, абдзіраючыся ў кроў аб усведамленне нашай бескарыснасці. Мы ненавідзім карыснае, мы ведаем, што яно подлае і непрыгожае, і мы баронім гэтую праўду так, як толькі і бароняць ісціны, якія нам абавязкова неабходныя. І ўсё ж такі мы здратаваныя нячыстым сумленнем цалкам, да такой ступені, што на нас не засталося ніводнай святой плямы».

Аўтар пастаянна падкрэслівае эстэцтва Шпінэля: мова гэтага «дзівакаватага суб’екта» квяцістая і вычварная, а яго ўяўленне здольнае самыя звычайныя факты зрабіць да непазнавальнасці штучнымі. Шпінэль-Трыстан, захоплены Габрыэлай-Ізольдай, паскарае яе смерць. Ад згрызот сумлення ён, аднак, не пакутуе; наадварот, ён бачыць сваю заслугу ў тым, што канец Габрыэлы Клётэр’ян «пазбаўлены пошласці», і лічыць, што «прыгажосць смерці» лепей за «ўсё гэта бяздушнае, сляпое, бессэнсоўнае жыццё».

Асацыяцыі з легендай пра Трыстана і Ізольду – дакладней, з яе вагнераўскай інтэрпрэтацыяй, што гучыць у навеле, – відавочныя, але ў процілегласць Рыхарду Вагнеру Т. Ман спалучае ў сваім аповедзе трагічны план з камічна-гратэскавым, прычым апошні ў яго мастацкай парадыгме яўна дамінуе. Антыпод Шпінэля – пан Клётэр’ян, увасобленае мяшчанства, «чалавек, страваванне і кашалёк якога знаходзяцца ў поўным парадку». Менавіта ён высмейвае і выкрывае Шпінэля, скідае гэтага «гнілога груднічка» з п’едэстала самаўпэўненасці. Такім чынам, мастацтва і дух, што палягаюць па-за жыццём, ад жыцця ж церпяць паразу, але ад жыцця ў самым яго банальным, прымітыўным варыянце. Дзеянне навелы адбываецца ў санаторыі для лёгачных хворых, вобраз якога будзе, як мы ўжо ведаем, разгорнуты аўтарам у магутную метафару-сімвал у рамане «Чароўная гара».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць у Венецыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць у Венецыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць у Венецыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць у Венецыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x