• Пожаловаться

Томас Ман: Смерць у Венецыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман: Смерць у Венецыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2018, ISBN: 978-985-7165-87-2, категория: foreign_prose / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Томас Ман Смерць у Венецыі
  • Название:
    Смерць у Венецыі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Год:
    2018
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    978-985-7165-87-2
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Смерць у Венецыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць у Венецыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.

Томас Ман: другие книги автора


Кто написал Смерць у Венецыі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Смерць у Венецыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць у Венецыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пісьменнік уважліва даследуе і біялагічны аспект выраджэння Будэнброкаў. Гэты бок гісторыі з цягам раманнага часу займае ўсё большае месца. Па сутнасці, толькі першым Будэнброкам наканавана было памерці ад старасці. Смерць консула ўжо насцярожвае: надта раптоўнай яна была. Доўга, у жахлівых пакутах памірае консульша. Працэс згасання жыцця ў ёй паказаны Т. Манам ва ўсіх падрабязнасцях, амаль натуралістычна. Дэталёваму адлюстраванню тых ці іншых анамалій, хвароб і смерцяў аўтар будзе надаваць усё большае значэнне. Рана памірае сястра Томаса – рэлігійная Клара. Дзіўнай падаецца гараджанам смерць Томаса: «Ад зуба… сенатар Будэнброк памёр ад зуба… Але, чорт вазьмі, ад гэтага ж не паміраюць!» [3] Манн Т. Будденброки. История гибели одного семейства / Пер. с нем. Н. Ман. М., 1985. С. 613. Нарэшце, тыф забірае жыццё маленькага Ёгана, кволага і хваравітага ад нараджэння. Смерць гэтага апошняга Будэнброка нібы прадвызначана лёсам і не мае альтэрнатывы. Артыстычны, бязмежна ўлюбёны ў музыку, шчодра адораны ад прыроды, ён адчувае, як «балюча раніць хараство», як прыгажосць пазбаўляе чалавека «прыдатнасці да звычайнага існавання». Яго не пакідае думка, што «невыносны цяжар ад першых дзён жыцця гняце яго душу і аднойчы канчаткова яе прыдушыць» [4] Там же. С. 626. . «Мне хочацца памерці… – прызнаецца хлопчык. – Пастар сказаў камусьці, што на мне трэба паставіць крыж, я са звыроднай сям’і…» [5] Там же. С. 662. Не па ўзросце рана ён пачынае ўсведамляць сябе не толькі сведкам «разлому, распаду і тлену», але і самай уразлівай, самай слабай часткай таго свету, які рухаецца да свайго няўмольнага і непазбежнага канца.

Менавіта вобраз маленькага Ёгана дазваляе канстатаваць не толькі страты на шляху роду да гібелі, але і пэўныя набыткі: з пакалення ў пакаленне развіваюцца вытанчанасць, культура, душэўная раздвоенасць герояў, іх нежаданне задавальняцца толькі «справай» і сямейным дабрабытам. У выніку ўсё выразней іх адчужанасць ад грамадства, несуадпаведнасць іх паводзін саслоўнай маралі. Ужо консул Ёган Будэнброк не адчувае ціхамірнасці і ўраўнаважанасці, якія былі ўласцівыя яго бацькам, мае шчырую патрэбу ў веры, культывуе ў сабе «небудзённыя, некупецкія і складаныя пачуцці». Яшчэ больш супярэчлівая постаць Томаса Будэнброка. У гараджан з іх «прапыленай жыццёвай мудрасцю» выклікаюць падазрэнне яго бездакорная элегантнасць і карэктнасць манер, не кажучы пра шлюб з Гердай – «сумнеўны» хоць бы таму, што заснаваны на духоўнай узаемнасці.

Томас Будэнброк абазнаны ў жывапісе і літаратуры, захапляецца Шапенгаўэрам (філасофія якога зрабіла моцны ўплыў на светабачанне маладога аўтара «Будэнброкаў»). Усё часцей паўстае перад ім пытанне: хто ён – «чалавек дзеяння або знямоглы ад сумненняў інтэлігент», «расслаблены летуценнік»? Надта «разумны і сумленны», Томас Будэнброк не можа не ўсведамляць, што «ў ім паяднанае і тое і іншае». Што да апошняга Будэнброка, маленькага Ёгана, той увогуле ўяўляецца «прышэльцам», цалкам бездапаможным перад людзьмі і жыццём.

Не можа не ўражваць згарманізаванасць ідэі рамана і яго паэтыкі, яго мастацкай логікі. Твор адметны на дзіва зладжанай кампазіцыяй, грунтоўнасцю і адначасова дынамізмам аповеду, структурнай цэласнасцю і завершанасцю, глыбокай псіхалагічнай распрацоўкай характараў, насычаны іроніяй, сімвалічнымі вобразамі і калізіямі.

Аб тым, што Т. Ману, які, паводле яго ўласных слоў, «напісаў кнігу, выключна нямецкую па форме і па змесце, удалося стварыць кнігу, цікавую не толькі для Германіі, але і для Еўропы, – кнігу, у якой адлюстраваны эпізод з духоўнай гісторыі еўрапейскага бюргерства наогул» [6] Манн Т. Любек как форма духовной жизни / Пер. с нем. Е. Эткинда // Манн Т. Собр. соч. Т. 9. С. 77. , сведчыць факт уганаравання пісьменніка Нобелеўскай прэміяй – перадусім, паводле фармулёўкі, «за вялікі раман „Будэнброкі“, які ў якасці аднаго з класічных твораў сучаснай літаратуры атрымаў прызнанне, што пастаянна працягвае расці» [7] Лявонава Е. А. Прызнаныя найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Лявонава Е. А. Агульнае і адметнае: Творы беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры. Мінск, 2003. С. 188. .

У 1924 г. у артыкуле «Аб вучэнні Шпенглера» ( Über die Lehre Spenglers ) Т. Ман упершыню выкарыстаў паняцце «інтэлектуальны раман». Новы час, лічыў пісьменнік, патрабуе ад літаратуры значна большага філасофска-інтэлектуальнага патэнцыялу; плёнам жа спалучэння мастацкасці, пластычнасці вобразаў з публіцыстычным і эсэістычным складнікамі, з філасофска-навуковай думкай будзе «той тып кнігі, які… можа быць названы „інтэлектуальным раманам“» [8] Манн Т. Об учении Шпенглера // Манн Т. Собр. соч. Т. 9. С. 612. .

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць у Венецыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць у Венецыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць у Венецыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць у Венецыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.