• Пожаловаться

Томас Ман: Смерць у Венецыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман: Смерць у Венецыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2018, ISBN: 978-985-7165-87-2, категория: foreign_prose / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Томас Ман Смерць у Венецыі
  • Название:
    Смерць у Венецыі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Год:
    2018
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    978-985-7165-87-2
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Смерць у Венецыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць у Венецыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.

Томас Ман: другие книги автора


Кто написал Смерць у Венецыі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Смерць у Венецыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць у Венецыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Роздумы Томаса Мана пра ўзаемадачыненні мастацтва і бюргерства, мастацтва і жыцця найбольш глыбока ўвасоблены ў навеле «Тоніа Крэгер» (1903). Не без падстаў даследчыкі лічаць гэты твор шмат у чым аўтабіяграфічным, канстатуюць перазовы яго галоўнага героя з персанажамі рамана «Будэнброкі». Сапраўды, Тоніа, асабліва ў падлеткавым узросце, вельмі нагадвае апошняга Будэнброка – маленькага Ёгана: Тоніа таксама паходзіць з купецкай сям’і, яго бацька – гандляр збожжам; бацькі Тоніа таксама пабраліся незвычайным для бюргерскага асяродку шлюбам; ён гэтаксама «адзінокі і не падобны да ўсіх астатніх людзей, добрапрыстойных і звычайных». Музыка, паэзія, развагі аб каханні і душэўныя пакуты складаюць яго «ўнутранае жыццё». Але светаўспрыманне маленькага Будэнброка было абсалютна цэласным; Тоніа ж у гэтым сэнсе бліжэй да Томаса Будэнброка з пакутлівымі роздумамі апошняга аб тым, хто ён – інтэлігент або дзялок.

Натура Тоніа супярэчлівая, дваістая ў яшчэ большай ступені. Яго і Ганс Ганзэн, а пасля Інгеборг Гольм, гэтыя «бялявыя і блакітнавокія», «здаровыя» і «ясныя», вабяць не так сваёй прыгажосцю, як поўнай процілегласцю сабе. З цягам часу супярэчнасці абвастраюцца і набываюць новую якасць, трапна сфармуляваную рускай мастачкай Лізаветай Іванаўнай: «Вы бюргер… Аблудны бюргер…» Гэта цалкам усведамляе і сам Тоніа: «Я трапіў паміж двума светамі, ні ў адным з іх я не дома…» Паказальна, што жыхары роднага правінцыйнага горада не пазнаюць вядомага пісьменніка падчас яго візіту, прымаюць за «чужынца», а мясцовая паліцыя нават прадпрымае спробу арыштаваць «авантурыста».

Навела «Тоніа Крэгер» выразна паказала эвалюцыю Т. Мана ў поглядах на мастацтва. Яго герой, прадстаўнік «духу», хаця і ўсведамляе сваю перавагу над прадстаўнікамі «жыцця», усё ж жыццём не пагарджае, бо разумее, што «калі штосьці і можа зрабіць з літаратара пісьменніка, то гэта мая… любоў да чалавечнасці, жыццёвасці і звычайнасці», бо «без любові ён толькі гулкая медзь альбо кімвал, які гудзе». Гэта – своеасаблівы маніфест, і, без сумневу, маніфест не толькі героя, але і самога аўтара, невыпадкова менавіта навелу «Тоніа Крэгер» згадае пісьменнік у сваёй Нобелеўскай прамове.

У абарону мастацтва, народжанага жывым пачуццём, Т. Ман выступіў і ў навеле «Смерць у Венецыі» ( Der Tod in Venedig , 1912). Галоўны яе герой – пісьменнік Густаў Ашэнбах. Апавядальнік невыпадкова параўноўвае працэс літаратурнай працы Ашэнбаха з вытворчасцю, з дзейнасцю «механізма»: яго кнігі халодныя, яны – вынік «пастаянных высілкаў», а не натуральнае спараджэнне сапраўднага таленту, сагрэтага любоўю да людзей, увагай да іх турбот і трывог. «Унутраная спустошанасць» і «біялагічны распад», фальш і «разбуральная нуда» – вось сутнасць і асобы Ашэнбаха, і яго творчасці, глыбока дэкадэнцкай па сваім змесце. Дэкадэнцтвам адзначана і гісторыя яго фатальнага, пакутлівага захаплення польскім хлопчыкам Тадзі (Тадэвушам). Канцэптуальна важна зразумець, што гэтае забароненае каханне стала не прычынай смерці, а толькі апошняй вяхой на шляху пісьменніка да яе. Параза ж Ашэнбаха – гэта параза не мастацтва наогул, а таго мастацтва, прадстаўніком якога з’яўляецца ён і якое пазбаўлена чалавечнасці, напоўнена «хлуснёй і камедыянцтвам», штурхае «ў прадонне», у безвыходнасць; больш за тое, гэта знак крушэння таго свету, у якім гаспадарыць эпідэмія бездухоўнасці і маральнага ўбоства і якому служыць Густаў Ашэнбах.

У шэрагу вобразаў, што складаюць сімвалічную структуру навелы, ключавымі з’яўляюцца вобразы незнаёмца, які выклікаў у пісьменніка моцнае, нібы прыступ ліхаманкі, жаданне падарожнічаць; змрочна-злавеснага гандальера з яго чорнай шлюпкай, што нагадвала труну і наводзіла на думкі пра смерць; прапахлага карболкай здзекліва-нахабнага спевака-скамароха, чые непрыстойныя крыўлянні і грымасы, дзікія скокі і песенькі сугестыўна адсылаюць да культу бога Дыяніса (рэфлексіі пра «элінізм у асветніцтве», вобразы і матывы старажытнагрэчаскай міфалогіі наогул з’яўляюцца важнымі складнікамі мастацкай сістэмы гэтага твора). Уражанне сімвалічнасці, нават дэманічнасці гэтых персанажаў узмацняецца дзякуючы таму, што ўсе яны надзелены апавядальнікам цалкам аднолькавай знешнасцю. Чымсьці гэтыя постаці адгукнуцца пасля ў чорце Адрыяна Леверкюна з рамана «Доктар Фаўстус».

Істотным уяўляецца пытанне пра тое, якія рэальныя асобы і чые сацыяльна-філасофскія тэорыі наклалі адбітак на мастацкі свет навелы «Смерць у Венецыі». Без сумневу, у ёй, як і ў іншых творах Т. Мана, знайшлі ўвасабленне пэўныя ідэі Артура Шапенгаўэра і Фрыдрыха Ніцшэ. Адносна ж прататыпа галоўнага героя Т. Ман у адным з лістоў ад 1921 г. паведамляе, што «свайму герою, ахопленаму вакханаліяй распаду» [21] Манн Т. Письмо Вольфгангу Борну от 18 марта 1921 г. / Пер. с нем. С. Апта // Манн Т. Письма. М., 1975. С. 30. , ён даў імя і знешнасць славутага музыканта Густава Малера, пра смерць якога даведаўся ў 1911 г. у час падарожжа ў Венецыю. Яшчэ раней, у 1920 г., Т. Ман піша, што першапачаткова ён планаваў падаць у гратэскавым выглядзе «жарсць як разгубленасць і знявагу», «пакутлівую, кранальную і вялікую гісторыю» [22] Манн Т. Письмо Карлу Марии Веберу от 4 июля 1920 г. // Там же. С. 27. палкага кахання амаль 74-гадовага Гётэ да 18-гадовай Ульрыкі фон Леветцау; і хаця ў канчатковым выглядзе фабула змянілася на яшчэ больш «рызыкоўную», феномен «жарсці як разгубленасці і знявагі» застаўся прадметам аповеду і ў здзейсненым варыянце. Ды і жаданне Ашэнбаха «дажыць да старасці», дасягнуць велічы і пашаны, афіцыйнага прызнання сваёй «класічнасці» выклікае асацыяцыі з асобай Гётэ, яго бясспрэчным статусам класіка. Відавочныя, такім чынам, абагульненасць, збіральнасць вобраза Густава Ашэнбаха.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць у Венецыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць у Венецыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць у Венецыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць у Венецыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.