• Пожаловаться

Томас Ман: Смерць у Венецыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман: Смерць у Венецыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2018, ISBN: 978-985-7165-87-2, категория: foreign_prose / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Томас Ман Смерць у Венецыі
  • Название:
    Смерць у Венецыі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Год:
    2018
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    978-985-7165-87-2
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Смерць у Венецыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць у Венецыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.

Томас Ман: другие книги автора


Кто написал Смерць у Венецыі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Смерць у Венецыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць у Венецыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не выключана таксама, што адным з матываў напісання навелы была патрэба Т. Мана «зноў паразважаць аб праблемах уласнай творчасці, уласнага стаўлення да гуманізму» [23] Дирзен И. Эпическое искусство Томаса Манна: Мировоззрение и жизнь. Пер. с нем. М., 1981. С. 96. ; у кожным разе, многае ў апісанні твораў Ашэнбаха, ладу яго жыцця і нават метадаў працы дае падставы для аналогій з самім аўтарам. У той жа час Т. Ман, відавочна, дыстанцуецца ад свайго героя, адзначанага духам часу ( Zeitgeist ) – напружанасцю, хваравітасцю, усёабдымным крызісам, прадчуваннем хаосу і гібелі.

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», Томас Ман быў бясспрэчным майстрам і ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы – узоры глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, эстэтычнага сінтэзу, суадпаведнасці паэтыкі і маральна-філасофскага сэнсу, дзіўнай згарманізаванасці нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага.

Ева Лявонава

Маленькі пан Фрыдэман

І

Вінаватая была мамка… Якая карысць была ад таго, што пры з’яўленні першага падазрэння фрау жонка консула Фрыдэмана сур’ёзна ўнушала ёй, што трэба пазбыцца такой заганы? Якая карысць была ад таго, што яна кожны дзень налівала ёй, акрамя піва, яшчэ шклянку чырвонага віна? Раптам выявілася, што гэтая дзяўчына ўнадзілася піць яшчэ і спірт, які прызначаўся для пры́муса, і перш чым ёй знайшлася замена, і перш чым яе выправілі з дому, здарылася няшчасце. Калі аднойчы маці з трыма дочкамі-падлеткамі вярнулася са шпацыру, малы Ёганэс, якому было толькі каля месяца ад нараджэння, ляжаў на зямлі, зваліўшыся са стала для спавівання, ціха папіскваючы, а мамка тупа стаяла побач.

Лекар, які з асцярожнай упэўненасцю абследаваў цельца скручанай і дрыготкай малой істоты, зрабіў вельмі, вельмі заклапочаны твар; тры сястры, румзаючы, стаялі, утварыўшы вугал, а фрау Фрыдэман, перапуджаная да глыбіні душы, гучна малілася.

Няшчаснай жанчыне яшчэ да нараджэння дзіцяці давялося перажыць гора: яе муж, галандскі консул, быў забраны ад яе раптоўнай і цяжкой хваробай, таму яна цяпер была занадта зломленай, каб увогуле мець яшчэ здольнасць спадзявацца на тое, што маленькі Ёганэс застанецца жывы. Толькі праз два дні лекар заявіў ёй, заспакаяльна паціскаючы руку, што непасрэднай пагрозы, дзякаваць Богу, больш няма, лёгкае страсенне мозгу, найперш, ужо цалкам прайшло, і гэта ўжо можна пазнаць з позірку, у якім няма больш тупога выразу, як яно было напачатку… Праўда, трэба пачакаць, што будзе далей у іншым, і спадзявацца на найлепшае, як кажуць, спадзявацца на найлепшае…

II

Шэры дом з франтонам да вуліцы, у якім вырас Ёганэс Фрыдэман, знаходзіўся каля паўночнай брамы старога, сярэдніх памераў гандлёвага горада. Праз дзверы з двара трапляеш у прасторны, выкладзены пліткай калідор, адкуль лесвіца з пабеленымі драўлянымі парэнчамі вядзе на паверхі. Шпалеры гасцёўні на другім паверсе змяшчалі выявы выцвілых пейзажаў, а вакол цяжкога стала з чырвонага дрэва, накрытага цёмна-чырвонай плюшавай сурвэтай, стаялі крэслы з высокімі спінкамі.

Тут ён у сваім дзяцінстве часта сядзеў каля акна, перад якім заўсёды буялі цудоўныя кветкі, на маленькім услончыку ў нагах у маці і ўважліва слухаў цудоўны расповед, разглядаючы яе прабор і добры, зычлівы твар ды ўдыхаючы лёгкі водар, што заўсёды ішоў ад яе. Альбо ён прасіў яе паказаць партрэт бацькі, прыязнага пана з сівымі бакенбардамі. Ён цяпер на небе, гаварыла маці, і чакае там іх усіх.

За домам быў маленькі садок, дзе летам яны праводзілі большую частку дня, нягледзячы на саладкаваты пах, які амаль заўсёды далятаў з блізкай цукраварні. Там стаяла старая, пакручастая арэшына, і ў яе цені часта на нізкім крэселку сядзеў малы Ёганэс ды лушчыў арэхі, а фрау Фрыдэман і тры, ужо тым часам дарослыя, дачкі туліліся разам пад тэнтам з шэрай парусіны. Аднак позірк маці часта адрываўся ад шытва, каб паслаць дзіцяці знак сваёй журботнай зычлівасці.

Ён быў непрыгожы, гэты малы Ёганэс, і сваім выглядам, калі ён, востра- і высакагруды, з моцна выгнутай спінай, занадта доўгімі і худымі рукамі, сядзеў на ўслончыку і лушчыў арэхі, ствараў занадта ўжо дзіўную выяву. Але яго далоні і ногі былі вельмі вытанчанай формы, зграбныя; у яго былі вялікія, карыя, як у казулі, вочы, пяшчотна акрэслены рот і мяккія, русыя валасы. Хоць яго твар здаваўся так жахліва ўціснутым паміж плячыма, пра яго, тым не менш, можна было сказаць, што ён прыгожы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць у Венецыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць у Венецыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць у Венецыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць у Венецыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.