Томас Ман - Смерць у Венецыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Смерць у Венецыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць у Венецыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць у Венецыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.

Смерць у Венецыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць у Венецыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ці варта распавядаць Вам і пра мае шчаслівыя здарэнні? Бо і шчасце здаралася ў маім жыцці, але і шчасце расчароўвала мяне… Мусіць, не варта, бо ўсё гэта грубыя прыклады, якія не растлумачаць Вам, што гэта ёсць жыццём у сваёй сутнасці, жыццём у сваёй пасрэднай, нецікавай і шэрай хадзе, якое мяне расчароўвала, расчароўвала, расчароўвала.

"Што гэта такое, – піша аднойчы юны Вертэр [30] Словы з рамана Ё. В. Гётэ "Пакуты юнага Вертэра". , – чалавек, праслаўлены паўбог? Ці няма ў яго недахопу сілы, якая яму больш за ўсё патрэбная? І калі ён узлятае ад радасці або нікне ў пакутах, ці не ўтрымліваецца ён у абодвух становішчах, ці не даводзіцца там зноў назад да тупой, халоднай свядомасці, бо ці не жадаў ён згубіцца ў паўнаце бясконцага?"

Я часта згадваю дзень, калі ўпершыню ўбачыў мора. Мора вялікае, мора шырокае, мой позірк сягаў удалячынь ад берага і спадзяваўся зрабіцца вольным, але там, за морам, быў гарызонт… Навошта ў мяне ёсць гарызонт? Ад жыцця я чакаў бясконцасці.

Магчыма, ён вузейшы, мой гарызонт, чым у іншых людзей? Я сказаў, што мне не хапае адчування фактычнасці, а, магчыма, у мяне зашмат такога адчування? Ці не зарана я ўжо не магу больш? Ці не зарана я здаюся? Няўжо боль і шчасце знаёмыя мне толькі ў самай нізкай ступені, толькі ў разбаўленым стане?

Я так не думаю; і я не веру людзям, я веру найменш тым з іх, якія перад абліччам жыцця паўтараюць высокія словы творцаў, – гэта баязлівасць і хлусня! Між іншым, ці заўважылі вы, шаноўны, што ёсць людзі, якія настолькі пыхлівыя і такія пажадлівыя на пашану і таемную зайдрасць іншых, што яны сцвярджаюць, нібыта ім вядомыя толькі высокія словы шчасця, і ніводнага – пакут?

Ужо цёмна, і Вы амаль не слухаеце, таму сёння я хачу яшчэ раз прызнацца, што і я, я сам, аднойчы паспрабаваў уключыцца ў хлусню гэтых людзей, каб выставіць сябе шчаслівым перад самім сабою ды іншымі. Але прайшоў ужо, можа, з год, як гэтая пыха рассыпалася, і я цяпер зрабіўся самотным, няшчасным і дзіўнаватым, я гэтага не адмаўляю.

Мой улюбёны занятак – разглядаць ноччу зорнае неба; ці ж гэта не найлепшы сродак абстрагавацца ад зямлі і ад жыцця? І, магчыма, мне можна дараваць, што я пры гэтым яшчэ й імкнуся, наколькі магчыма, захаваць свае прадчуванні? Марыць пра вызваленае жыццё, у якім рэчаіснасць раствараецца без рэштак расчаравання ў маіх высокіх прадчуваннях? Пра маё жыццё, у якім няма больш ніякага гарызонту?

Я мару пра гэта і чакаю смерці. Ах, яна вядомая мне ўжо так дакладна, гэтая смерць, гэтае апошняе расчараванне! А вось і смерць, скажу я сам сабе ў апошні момант. Я пазнаю яе на ўласным досведзе… Дык што ж гэта такое?

Але на плошчы пахаладала ўжо, шаноўны; я здольны гэта адчуваць, хе-хе! Дазвольце развітацца з Вамі і выказаць Вам найлепшыя пажаданні… Адзьё".

Паяц

Пасля ўсяго, як вынік і як вартае выйсце, сапраўды, з усяго – толькі агіда, якую ўнушае мне жыццё – маё жыццё – агіда, якую мне ўнушае "ўсё гэта" і "сукупнасць"; гэтая агіда душыць мяне, не дае спакою, калоціць і валіць на дол, і яна, магчыма, рана ці позна аднойчы надасць мне імпэту, каб паламаць цераз калена смешныя і нікчэмныя варункі і знікнуць.

Праўда, магчыма, што я пратрымаюся яшчэ адзін-другі месяц, што я яшчэ чвэрць або палову года буду працягваць есці, спаць і працаваць – гэтаксама механічна, упарадкавана і спакойна, як праходзіла гэтай зімою маё знешняе жыццё, што знаходзілася ў жудаснай супярэчнасці з пустэльным працэсам распаду майго ўнутранага жыцця. Ці не праўда, што ўнутраныя перажыванні чалавека тым больш моцныя і дзейсныя, чым больш вольна ад абавязкаў, непрактычна і спакойна ён жыве вонкава? Нічога не зробіш: трэба жыць; нават калі ты не пагаджаешся быць чалавекам дзеяння і адыходзіш у самую спакойную пустэльню, то нечаканыя павароты жыцця заспеюць цябе ў душы, і ты павінен будзеш выяўляць свой стрыжань, хто б ты ні быў – герой ці дурань.

Я завёў сабе гэты акуратны сшытак, каб распавесці ў ім маю "гісторыю", а навошта? Магчыма, увогуле, каб толькі было што рабіць? Магчыма, з прычыны цікавасці да псіхалогіі і дзеля таго, каб цешыцца, што гэта неабходна? Неабходнасць так суцяшае! А, магчыма, і для таго, каб на нейкія кароткія моманты пацешыцца перавагай над самім сабою і нечым накшталт абыякавасці?.. Бо абыякавасць, я ўпэўнены, – гэта свайго кшталту шчасце…

І

Ён застаўся так далёка, гэты маленькі стары гарадок са сваімі вузкімі вуглаватымі вуліцамі, з франтонамі, са сваімі гатычнымі цэрквамі і фантанамі, сваімі прадпрымальнымі, саліднымі і простымі людзьмі ды вялікім сівым ад старасці домам патрыцыяў, у якім я вырас.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць у Венецыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць у Венецыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць у Венецыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць у Венецыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x