Томас Ман - Смерць у Венецыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Смерць у Венецыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць у Венецыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць у Венецыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.

Смерць у Венецыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць у Венецыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маці казала: "Ён валодае піянізмам, у яго відавочны густ". І яна дамаглася, каб я атрымаў музычную падрыхтоўку, якая доўжылася, што праўда, толькі паўгода, бо, папраўдзе, я не быў здольны вывучыць адпаведную працу пальцамі і такт.

І вось, гады праходзілі, і я рос насуперак турботам, якія мне прыносіла школа, надзвычай весела. Я ладна бавіўся ў коле маіх знаёмых і сваякоў; мяне любілі, і я быў вясёлы, спрытны і добразычлівы, бо мне падабалася ўдаваць з сябе добразычлівага хлапца, хоць усімі гэтымі людзьмі, чэрствымі і абдзеленымі фантазіяй, я пачаў інстыктыўна пагарджаць.

IV

Аднойчы папаўдні, калі мне было васямнаццаць гадоў і я стаяў на парозе старэйшых класаў школы, я падслухаў кароткі дыялог паміж маімі бацькамі, якія ў гасцёўні елі разам за круглым сталом каля канапы і не ведалі, што я ў суседняй сталовай бяздзейна стаяў, звесіўшыся цераз падаконне, ды разглядаў бляклае неба па-над дамамі. Калі я пачуў сваё імя, то паціху падышоў да белых двухстворкавых дзвярэй, якія былі прачыненыя.

Тата сядзеў на сваім крэсле, адкінуўшыся да спінкі, скрыжаваўшы ногі, і адною рукою трымаў на каленях біржавы лісток, ціха гладзячы другою сваё падбароддзе паміж бакенбардамі. Маці сядзела на канапе, схіліўшы спакойны твар над вязаннем. Паміж імі стаяла лямпа.

Бацька сказаў: "Я мяркую, што нам трэба ў першую чаргу забраць яго са школы і ўладкаваць на буйное прадпрыемства вучнем".

"Ах, – сказала зусім засмучона маці і падняла вочы. – Гэта ж такое таленавітае дзіця!"

Бацька нейкі час памаўчаў, старанна здзімаючы парушынкі са свайго сурдута. Потым ён узняў плечы, развёў рукі, трымаючы перад маці абедзве далоні, і прамовіў:

"Калі ты мяркуеш, мая любая, што для дзейнасці прадпрымальніка не патрабуецца таленту, пра які ты гаворыш, то тваё меркаванне памылковае. З іншага боку, юнаку, на жаль, як я ўсё больш і больш упэўніваюся, школа анічога не дае. Яго талент, пра які ты кажаш, – гэта свайго кшталту талент паяца, прычым спяшаюся дадаць, што я яго не прымяншаю. Ён умее быць ветлівым, калі пажадае, ён умее абыходзіцца з людзьмі, забаўляць іх, ліслівіць перад імі, у яго ёсць жаданне падабацца ім і дамагацца поспеху; дзякуючы такім талентам сёй-той ужо здабыў сваё шчасце, і, валодаючы гэтымі якасцямі, ён, з наяўнасцю індыферэнтнасці да іншага, здольны стаць гандляром адносна высокага рангу".

Тут бацька задаволена адкінуўся, узяў цыгарэту з партсігара і паволі запаліў.

"Вядома, твая праўда, – сказала маці і са смуткам азірнулася ў пакоі. – Але я часта думала і ў нейкай ступені спадзявалася, што з яго мог бы з часам атрымацца мастак… Гэта слушна, што ягонаму музычнаму таленту, адукацыя ў якім засталася незавершанай, пэўна, нельга надаваць значэння. Але ты заўважыў, што ён апошнім часам, пасля таго як наведаў мастацкую выставу, пачаў крыху займацца маляваннем? Зусім някепска, мне здаецца…"

Бацька ададзьмуў ад сябе дым, уладкаваўся як след у крэсле і коратка прамовіў:

"Усё гэта клаўнада і падман. Між іншым, яго можна вельмі проста запытаць самога пра яго жаданні".

Ну а якія ў мяне жаданні? Перспектыва змяніць сваё вонкавае жыццё вельмі падбадзёрыла мяне, я з сур’ёзным тварам выказаў сваю гатоўнасць пакінуць школу, каб стаць прадпрымальнікам, і паступіў вучнем на вялікае прадпрыемства гандлю драўнінай пана Шліфогта, размешчанае ўнізе каля ракі.

V

Змена была абсалютна знешняй, гэта зразумела само сабою. Мая зацікаўленасць вялікім прадпрыемствам па гандлі драўнінай пана Шліфогта была зусім нязначнай, і я сядзеў на крэсле-круцёлцы пад газавай лямпай у цесным і змрочным кабінеце гэтаксама адчужана і абыякава, як і раней на школьнай лаве. Цяпер, праўда, у мяне было менш клопату; у гэтым палягала розніца.

Пан Шліфогт, мужчына ў целе з чырвоным тварам і сівой шорсткай шкіперскай бародкаю, мала цікавіўся мною, бо ён найчасцей бавіўся на лесапільні, якая знаходзілася даволі далёка ад канторы і склада, а службоўцы прадпрыемства ставіліся да мяне з пашанаю. У сяброўскіх дачыненнях я быў толькі з адным з іх – здольным і задаволеным маладым чалавекам з добрай сям’і, з якім я быў знаёмы яшчэ са школы і якога, між іншым, звалі Шылінг. Ён, як і я, пакепліваў з усяго на свеце, але адначасова выяўляў і вялікую цікавасць да гандлю драўнінай, і не было такога дня, калі б ён не выказаў пэўнага намеру разбагацець.

Што да мяне, то я механічна выконваў свае службовыя абавязкі, каб, сярод іншага, пабадзяцца на складзе паміж штабеляў дошак ды рабочых, паглядзець на раку цераз высокую драўляную агароджу, паўз якую час ад часу праходзіў таварны цягнік, і пры гэтым згадаць які-небудзь спектакль ці канцэрт, на якім я прысутнічаў, або кнігу, якую чытаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць у Венецыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць у Венецыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць у Венецыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць у Венецыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x