Томас Ман - Смерць у Венецыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Томас Ман - Смерць у Венецыі» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць у Венецыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць у Венецыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Стваральнік «інтэлектуальнага рамана», лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1929 года Томас Ман (1875–1955) быў бясспрэчным майстрам ў навелістычным жанры. Найлепшыя яго навелы з’яўляюцца ўзорамі глыбокага псіхалагізму, бездакорнай архітэктонікі, дзівоснай гармоніі нацыянальнага і агульначалавечага, сацыяльнага і ўніверсальнага. Сярод твораў кароткай прозы Мана ёсць сапраўдныя шэдэўры; да іх адносяцца перш за ўсё «Трыстан», «Тоніа Крэгер» і «Смерць у Венецыі», якія публікуюцца ў гэтай кнізе.

Смерць у Венецыі — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць у Венецыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Больш нічога не звязвала мяне з людзьмі, сярод якіх я гадаваўся, вочы якіх разглядалі мяне ўсё больш адчужана і здзіўлена, а светапогляды якіх былі занадта аднабаковымі, каб я быў схільны іх падзяляць. Варта прызнацца, што яны мяне разумелі правільна, менавіта як закончана бескарыснага чалавека; так разумеў сябе і я. Але скептычна і даволі фатальна, каб – як казаў мой бацька – ставіцца да сваіх "талентаў паяца". Весела і радасна згадзіўшыся атрымліваць асалоду ад жыцця па-свойму, я не пакутаваў ад недахопу самазадаволенасці.

Я атрымаў сваю невялічкую долю маёмасці і, амаль не развітваючыся, пакінуў горад, каб у першую чаргу павандраваць па свеце.

VII

Гэтыя наступныя тры гады, калі я з прагавітай жарсцю аддаўся тысячам новых, зменлівых, багатых уражанняў, я прыпамінаю цяпер як цудоўны, даўні сон. Як даўно гэта было, калі я адзначаў Новы год з манахамі на Сімплоне паміж снегам і лёдам; калі я ў Вероне шпацыраваў па П’яца Эрбэ [33] П’яца Эрбэ – плошча ў Вероне. ; калі я з Борга Сан Спірыта [34] Борга Сан Спірыта – адна з рымскіх вуліц. ўпершыню зайшоў пад каланады сабора Святога Пятра, а мае запалоханыя вочы разбягаліся па велізарнай плошчы; калі я глядзеў уніз з Корса Віторыа Эмануэле [35] Корса Віторыа Эмануэле – праспект у Неапалі. на зіхоткі белы Неапаль і бачыў, як далёка ў моры ў блакітным мроіве расплываецца грацыёзны сілуэт Капры… У сапраўднасці прайшло з таго часу шэсць гадоў, не больш.

О, я жыў зусім асцярожна і адпаведна сваім магчымасцям: у простых прыватных памяшканнях, у танных пансіёнах – але пры частай змене месца, і паколькі мне спачатку давалася цяжка адвыкаць ад сваіх буржуазных звычак, было немагчыма пазбегнуць і буйных выдаткаў. Я разрахаваў на час маіх вандровак 15 000 марак свайго капіталу, але ў стратах гэтая сума была перавышаная.

Між іншым, я кантактаваў з рознымі людзьмі, якія трапляліся на маім шляху: і абыякавымі для мяне, і часта вельмі цікавымі, для якіх я, што праўда, не быў, як для майго былога атачэння, аб’ектам павагі, але і з боку якіх я мог не асцерагацца недобразычлівых позіркаў і пытанняў.

Дзякуючы свайму ўменню паводзіць сябе ў грамадстве, я часам у пансіянатах карыстаўся сапраўднай прыхільнасцю з боку астатніх вандроўнікаў – прычым я згадваю адну сцэну ў салоне пансіяната Мінэлі ў Палерма. У кампаніі французаў рознага ўзросту я пачаў здалёку імправізаваць на піяніна музычную драму "Рыхарда Вагнера", шчодра выкарыстоўваючы трагічную міміку, гучны спеў, раскацістыя гармоніі, і як толькі я пад бурныя воплескі закончыў, да мяне заспяшаўся нейкі пажылы пан, у якога на галаве ўжо не было амаль ніводнай валасіны, а белыя рэдкія бакенбарды разляталіся па яго дарожнай куртцы. Ён схапіў мае абедзве рукі і ўсклікнуў са слязьмі на вачах:

"Дык гэта ж дзіўна! Гэта дзіўна, мой шаноўны пане! Я Вас запэўніваю, што я ўжо трыццаць гадоў не адчуваў такой радасці! Ах, дазвольце падзякаваць Вам ад шчырага сэрца, праўда! Але Вы мусіце абавязкова стаць акцёрам або музыкам!"

І сапраўды, пры такіх выпадках я адчуваў у сабе штосьці ад пыхі вялікага мастака, які ў коле сяброў паблажліва дазваляў сабе намаляваць на стале смешную, дасціпную карыкатуру. Пасля абеду я, аднак, вярнуўся ў салон адзін і правёў самотную і сумную гадзіну за тым, што спрабаваў выцягнуць з інструмента ўрачыстыя акорды, у якія я жадаў укласці настрой, выкліканы выглядам Палерма.

З Сіцыліі я вельмі бегла судакрануўся з Афрыкай, потым накіраваўся ў Іспанію, і акурат там, недалёка ад Мадрыда, у сельскай мясцовасці, зімою, у змрочны дажджлівы дзень папаўдні здарылася гэта: я ўпершыню адчуў жаданне вярнуцца ў Германію – і яшчэ неабходнасць. Бо, акрамя таго, што я пачаў сумаваць па спакойным, упарадкаваным і аселым жыцці, мне было няцяжка падлічыць, што да свайго прыезду ў Германію пры ўсёй ашчаднасці я выдаткую 20 тысяч марак.

Я не доўга марудзіў, а неўзабаве пачаў павольна вяртацца праз Францыю, на што я пры працяглых прыпынках у асобных гарадах патраціў каля паўгода; і я з журботнай выразнасцю згадваю летні вечар, калі я прыбыў на вакзал горада-рэзідэнцыі ў Цэнтральнай Германіі, які я выбраў сабе яшчэ ў пачатку сваёй вандроўкі, – ужо з крышку большымі ведамі, з такім-сякім досведам і навыкамі, напоўнены дзіцячай радасцю ад таго, што змагу наладзіць тут бесклапотна незалежнае і, зусім адпаведна сваім сціплым сродкам, спакойнае сузіральнае існаванне.

Мне было тады дваццаць пяць гадоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць у Венецыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць у Венецыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць у Венецыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць у Венецыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x